Тэст № 26

А1. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя азначэнні адасабляюцца:

1) Клён поўны нязвыклага хвалявання баяўся нават шапацець лістотаю.

2) Вёслы ўдарылі па вадзе ружовай ад святла бліскавіцы.

3) На Палессе насоўвалася зацятая ў сваёй маўклівасці ноч.

4) Засцігнутыя знянацку нямецкія роты не маглі аказаць сур’ёзнага супраціўлення.

5) Дзядзька Юстын у палінялай ад сонца ваеннай гімнасцёрцы, у ботах, у чорнай шапцы варухнуў плячом.

А2. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя прыдаткі адасабляюцца:

1) Выводзіць свае трэлі сціплы начны спявак салавей.

2) Касцы ваякі мірнай працы выходзяць з косамі на пляцы.

3) Надыходзіла парная майская ноч прадвеснік адлігі.

4) Яна дарослая дзяўчына агледзела Андрэя калючым позіркам.

5) Традыцыі Сыракомлі працягваў бліжэйшы памочнік, вучань і асабісты сакратар Каратынскі.


А3. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска(-і):

1) Сцёпа __ як самы вышэйшы ростам __ заняў першае месца на правым флангу.

2) Поўдзень __ або Палессе __ дарэмна лічыць адной суцэльнай нізінай.

3) Дзед гаварыў з унукам амаль __ як з дарослым.

4) Усе звалі яго дзядзькам Раманам __ ці проста садоўнікам.

5) Зіна __ як старэйшая дачка __ засталася дома за гаспадыню.

А4. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя акалічнасці адасабляюцца:

1) Над усёй нашай краінай наставіўшы белыя ветразі крылаў планіруюць буслы.

2) Хлопчык сядзеў над ракою забыўшыся пра ўсё на свеце.

3) Лясніцкі пайшоў хутка і не азіраючыся.

4) Дзесьці там каля вёскі чуліся галасы людзей.

5) Пайшоў Амелька нос павесіўшы.

А5. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

1) Хлопцы сядзелі на беразе рэчкі, думаючы пра свае планы __ і маўчалі.

2) Толькі скінуўшы кальчугу __ і на хвіліну прысеўшы, князь адчуў, як гудуць ад стомы рукі, як ные параненая нага.

3) Цётка чэрпала вядром і падавала яго мне, а я толькі выліваў ваду __ адышоўшы далей ад крыніцы.

4) Сонца садзілася на хвалі чырвоным кругам, а __ сутыкнуўшыся з вадою, увачавідкі змяніла форму.

5) Раман __ стоячы __ весела пасмейваўся.

А6. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) Кожны пісьменнік акрамя таленту павінен яшчэ мець права пісаць.

2) На Беларусі асабліва на Случчыне здаўна развіта ткацкае мастацтва.

3) Неўзабаве мы пад’ехалі да зубрынай паляны.

4) Усе палешукі ў тым ліку і стараста пісаць не ўмелі.

5) Замест чамадана лепш узяць дарожную сумку.

А7. Вызначце, дзе на месцы пропуску трэба паставіць коскі:

Калі з нешырокага шляху __ 1 раз’езджанага коламі, дзе __2 нягледзячы на восень__ 3 у мяккім __4 цёплым пыле тонуць босыя ногі, ступіш на бойкую __ 5 вытаптаную за лета __ 6 сцяжынку, адразу адчуеш, як холадна зрабілася падэшвам.

Тэст № 27


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: