А24. Адзначце слова(-ы), якое(-ія) пішацца(-уцца) разам

1) у_нізе дома; 4) пазіраць у_далячынь;

2) вывучыць з_большага; 5) з_боку лесу.

3) на_бяду;

А25. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца працяжнік:

1. Манастыр _ непадкупны вартаўнік рэлігійных традыцый.

2. З Замкавай гары _ добра відаць увесь горад.

3. Звяры і птушкі _ сябры нашы меншыя.

4. Дом, дзе я нарадзіўся _ разбурылі.

А26. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

1. Вязу на продаж вілы _ сярпы і рыдлёўкі.

2. Цёмны лес падаўся_нейкім нежывым.

3. Сонца апускалася ўсё ніжэй _ і павольна засынала.

4. Людзі радаваліся дажджу _ смяяліся ад шчасця.

А27. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы трэба выдзеліць коскамі:

1. Чалавек ішоў відаць з начной змены.

2. Вясна між іншым шумела і буяла.

3. Мы былі зусім без сіл.

4. Дапамога імгненна была дастаўлена.

А28. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

1. Падарунак даўно жаданы ляжаў пад елкай.

2. Апаленая спёкай зямля прагна прасіла піць.

3. Зіма прыйшла марозная і снежная.

4. Буслы магутныя і прыгожыя ляцелі ў нябёсах.

А29. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

1. Пагражаючы расправай Сымон доўга яшчэ бурчаў сабе пад нос.

2. Пражыў Міхась жыццё курыцы не пакрыўдзіўшы.

3. Кожны спяшаўся, бо мароз прабіраючы спіну ўсё мацнеў.

4. Дзяцюкі громка рагочучы крочылі праз вёску.

А30. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

1. І лясы як у золата апранутыя ўражвалі сваёй прыгажосцю.

2. Яна заўсёды была нам як маці.

3. Спяшаўся Мікола як мокрае гарыць.

4. Як нявеста прыбраліся ў бель сады.

А31. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

1. Марыля гаварыла доўга _ і тым не менш нічога новага не сказала.

2. Мы не спяшаліся адыходзіць _ і нас ніхто не падганяў.

3. Пракрычалі пеўні _ і запаліліся вокны ў хатах.

4. Святы прайшлі цікава _ і вельмі разнастайна.

А32. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

1. Кожнаму было цікава даведацца _ дзе ж гэта мы прападалі.

2. Сцямнела _ хоць вока выкалі.

3. Нам растлумачылі _ чаму так сталася.

4. Дзе ты нарадзіўся _ там і твая радзіма.

А33. Вызначыць, якая з пералічаных ніжэй памылак дапушчана ў сказе.

Запалілася святло і ўсе адразу зажмурыліся.

1. граматычная; 3. пунктуацыйная;

2. арфаграфічная; 4. моўная.

А34. Адзначце сказ(-ы) з граматычнымі памылкамі:

1. Ад новага будынка падаў надта ўжо вялікі цень.

2. Шэрая пыль слупом узнялася над дарогай.

3. Правы туфель здаваўся вельмі цесным.

4. Турыстаў асабліва ўражваў насценны жывапіс.

А35.Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца двукроп’е:

1. Ліст з вішні не ўпаў _ зіма не настане.

2. Пасля размовы з Настай на душы стала лёгка _ нібы гара з плеч звалілася.

3. Я ўважліва ўгледзеўся _ дакладна за мной нехта сачыў.

4. Жыццё _ гэта самая каштоўная рэч на Зямлі.

А36. Колькі і якіх знакаў прыпынку павінна быць у сказе? Адзначце нумар правільнага адказу.

І тады наперад рушыў дужы як скала Петрукоў рассоўваючы па баках людзей.

1. 3 коскі;

2. 2 працяжнікі, 1 коска;

3. 1 працяжнік, 2 коскі;

4. 1 двукроп'е, 1 коска, 1 працяжнік.

А37. Адзначце схему, якая адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў наступным сказе:

Хто з вас старэйшы пагрозліва запытаў Мікола і агледзеў прысутных.

1. «П», – а.

2. «П?» – а.

3. «П!» – а.

4. «П» – а.

А38. Адзначце слова(-ы), лексічнае значэнне якога(-іх) вызначана няправільна:

1. Верф – прадпрыемства для будоўлі і рамонту караблёў;

2. Збыт – продаж гатовай прадукцыі;

3. Незабудка – травяністая расліна з дробнымі блакітнымі кветкамі;

4. Пенза – лёгкая порыстая вулканічная парода, кавалкі якой ужываюцца для паліроўкі, чысткі.

А39. Адзначце сказ(-ы) з моўнымі памылкамі:

1. Чарга нервова чакала, пераступаючы з нагі на нагу.

2. У выніку прафілактычных і лячэбных мерапрыемстваў захварэла пяцьдзесят цялят.

3. Завірухі не спыняліся амаль тры дні, наносячы вялікія страты.

4. Нарэшце пачуўся гудок, і цягнік павольна рушыў наперад.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: