ТЭСТ №9

А1. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара А:

1) тр_вога; 4) пац_лаваць;

2) р_дактар; 5) лат_рэя.

3) ж_ніцьба;

А2. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара Е:

1) зерн_ачыстка; 4) ц_гнік;

2) мес_ц; 5) г_рбарый.

3) в_сёлы;

А3. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара О:

1) Токі_; 4) в_дзяны;

2) д_брыня; 5) н_ваўтварэнне.

3) м_таспорт;

А4. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца І:

1) пра_сці; 4) без_дэйнасць;

2) аб_ржавець; 5) контр_гра.

3) ува_шоў;

А5. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца прыстаўная літара:

1) _абласны; 4) _очы;

2) _учэбны; 5) на_ука.

3) без _льгот;

А6. Адзначце слова(-ы) з другім націскным складам:

1) вакуум; 4) аўтограф;

2) гаўбіца; 5) афсайд.

3) ігрэк;

А7. Адзначце выпадкі, калі пры ўтварэнні пэўнай формы назоўніка адбываецца чаргаванне зычных гукаў:

1) устаць на (ранак); 4) скакаць на (нага);

2) скінуць з (рука); 5) чакаць (снег).

3) несці ў (мех);

А8. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца Й:

1) за_мацца; 4) аб_нець;

2) паліт_нфармацыя; 5) пад_сці.

3) да_сці;

А9. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) прапушчана літара:

1) со_нца; 4) мно_ства;

2) бліс_нуць; 5) рус_кі.

3) разве_чык;

А10. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца –н-:

1) імгнен_ы; 4) летуцен_ы;

2) мышы_ы; 5) заклапочан_ы.

3) пакрыўджан_ы;

А11. Адзначце слова(-ы), утворанае(-ыя) прыставачным спосабам:

1) сінь; 4) падтрымка;

2) нідзе; 5) завоз.

3) конік;

А12. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца вялікая літара:

1) (М, м)алдаўскі вінаград; 4) (Н, н)емец;

2) (П, п)аўлаў падручнік; 5) (Р, р)эспубліка Беларусь.

3) (Г, г)родзенец;

А13. Адзначце словазлучэнне(-і), у якім(-іх) выдзеленыя словы ўжыты ў прамым значэнні:

1) пусты збанок; 4) халодны дзень;

2) пустая галава; 5) востры нож.

3) халодны прыём;

А14. Адзначце радок(-і), у якім(-іх) усе словы з’яўляюцца сінанімічнымі:

1) аркуш, ліст; 4) абнавіць, рэстаўрыраваць;

2) смурод, смецце; 5) падарожнічаць, вандраваць.

3) сыры, вадкі;

А15. Адзначце словазлучэнне(-і), у якім(-іх) выдзеленыя словы ўжыты правільна:

1) прагрэснае чалавецтва; 4) гарантаваны спакой;

2) рашчыніць вокны; 5) суцішыць боль.

3) чалавечныя адносіны;

А16. Адзначце дзеяслоў(-вы), які(-я) ў форме 3-яй асобы множнага ліку цяперашняга часу ўжываецца(-юцца) з канчаткам –УЦЬ (-ЮЦЬ):

1) паляпшаць; 4) знаходзіць;

2) вудзіць; 5) рубіць.

3) брахаць;

А17. Адзначце слова(-ы), ад якога(-іх) утвараюцца формы ступеняў параўнання:

1) мучны; 4) спакойны;

2) пласцікавы; 5) лысы.

3) рэдкі;

А18. Адзначце лічэбнік(-і), у якім(-іх) пішацца літара Ь:

1) восем_сот; 4) трынаццац_цю;

2) пяц_сот; 5) дз_весце.

3) сем_;

А19. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) ужываецца займеннік ЦЯБЕ:

1. Паклон ___, родная, нізкі ад сына.

2. Міця бачыў ___ учора каля парка.

3. Нехта тэлефанаваў да ___.

4. Хлопцы зноў пасмяяліся з ___.

5. Усе нашы віншаванні прызначаюцца выключна ___.

А20. Адзначце словазлучэнне(-і) з няправільным ужываннем дзеепрыметніка:

1) занепакоіўшыяся бацькі; 4) абляцелае лісце;

2) крычачае дзіця; 5) зацярушаныя вочы.

3) падмецены двор;

А21. Адзначце слова(-ы), якое(-ія) пішацца(-уцца) праз дэфіс:

1) фізіка_матэматычны; 4) руса_бароды;

2) паў_метра; 5) генерал_лейтэнант.

3) трох_літровы;

А22. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) НЕ (НЯ) пішацца асобна:

1. Не(ня)_адрамантаваны майстрам гадзіннік увесь час спазняўся.

2. У яго была вельмі не(ня)_бяспечная праца.

3. Хлопчыку не(ня)_хочацца спаць.

4. Я не(ня)_дома, а ў кіно.

5. Нам не(ня)_абходна параіцца.

А23. Адзначце лічбы, на месцы якіх пішацца НЕ:

Н_1хто н_2 сумняваўся, што мы прысутнічалі на нараджэнні н_3ўміручай зоркі.

А24. Адзначце слова(-ы), якое(-ія) пішацца(-уцца) разам:

1) зрабіць усё_роўна; 4) працавалі ў_зімку;

2) выканаць па_мойму; 5) загнаць у_тупік.

3) сустракацца што_год;

А25. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца працяжнік:

1) Васіль Іванавіч _ кіраўнік прадпрыемства.

2) Рукі зрабіліся _ як граблі.

3) Дрэнныя справы _ ў мяне.

4) Інтэрнат _ наш другі дом.

А26. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

1) Я хуценька сабраўся _ ды ў лес з сякераю падаўся.

2) І ўгаворвалі яго _ і палохалі, але нічога не дапамагала.

3) Ні бяда _ ні голад не зламалі гэтых людзей.

4) На вялікім _ зялёным лузе разгортвалася сапраўдная барацьба.

А27. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы трэба выдзеліць коскамі:

1) Гуслям княжа не пішуць законаў.

2) Тамара мяркую вельмі сціплая дзяўчына.

3) Фізічныя сілы практычна пакінулі нас.

4) Усё адбылося вельмі раптоўна.

А28. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) Спустошаная вайной вёска здавалася мёртвай.

2) Насцярожаныя яны ледзьве перабіралі нагамі.

3) Настаўніца занепакоеная шумам выглянула ў калідор.

4) Кветкі раслі прыгожыя і духмяныя.

А29. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) Напрацаваўшыся Славік ледзьве цягнуў ногі.

2) Госці разыходзіліся кашы шылам ухапіўшы.

3) Дзядзька проста не мог сядзець склаўшы рукі.

4) Машыны натужна равучы падымаліся пад гару.

А30. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) І бярозкі бы дзяўчаткі ўсё круцілі карагод.

2) Пятраўзнагародзілі ордэнам як мужнага салдата.

3) Дождж ліў як з вядра.

4) Два мужчыны краліся як сапраўдныя злодзеі.

А31. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

1) Акрэсляцца спакоем паплавы _ і свежасцю паветранай дарогі.

2) Зазвіняць капяжы _ і растане абрыдлівы снег.

3) На раніцы ўдарыў мароз _ але лёд не пакрыў возера.

4) Лес стаяў пахмурны _ і вельмі чужы.

А32. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

1) Сядзелі малыя _ як мышы пад мятлою.

2) Маня доўга шукала _ куды прыткнуцца з дзецьмі.

3) Не ведаю _ як да вас і ставіцца.

4) Я не прыйду на прагляд _ бо часу зусім няма.

А33. Вызначце, якая з пералічаных ніжэй памылак дапушчана ў сказе:

Святы прайшлі досыць хутка і зноў надышоў панядзелак.

1 – граматычная; 3 – пунктуацыйная;

2 – арфаграфічная; 4 – моўная.

А34. Адзначце сказ(-ы) з граматычнымі памылкамі:

1) Чарада ластавак весела закружыла над хатай.

2) Старая гусь пагрозліва зашыпела на мяне.

3) І зноў усіх пабудзіла гэтая злосная сабака.

4) Вы страцілі мой давер.

А35.Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца двукроп’е:

1) Я быў вартаўніком у пана _ Наста прыбірала ў пакоях.

2) Толькі тут я ўсё ўцямяшыў _ салдаты проста пераапрануліся.

3) Стукнуў _ у адказ цішыня.

4) Нам спадабалася ўсё _ людзі, стравы, адносіны гаспадароў.

А36. Колькі і якіх знакаў прыпынку павінна быць у сказе? Адзначце нумар правільнага адказу:

Подзвіг гэта выпраўленне памылак недакладнасцей зробленых кімсьці.

1) 3 коскі;

2) 2 працяжнікі, 1 коска;

3) 1 працяжнік, 2 коскі;

4) 1 двукроп'е, 1 коска, 1 працяжнік.

А37. Адзначце схему, якая адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў наступным сказе:

Не падыходзьце да мяне (Н, н)ечакана і прарэзліва заверашчаў Хвядос.

1) «П», – а.

2) «П?» – а.

3) «П!» – а.

4) «П» – а.

А38. Адзначце слова(-ы), лексічнае значэнне якога(-іх) вызначана няправільна:

1) Зёлкі – травы, кветкі (пераважна лекавыя);

2) Кокан – абалонка, у якой вусень ператвараецца ў кукалку;

3) Нашча – зусім, поўнасцю; ушчэнт;

4) Прыкра – дакучліва, непрыемна, крыўдна, назойліва.

А39. Адзначце сказ(-ы) з моўнымі памылкамі:

1) Упершыню Мікіту Пятровіча я ўбачыў на Дошцы гонару.

2) Мы нават і не збіраліся сварыцца адзін з адным.

3) Сякера выскачыла з рук і ледзьве не трапіла ў Івана.

4) Нарад міліцыі хуценька выехаў па выкліку на аўтастанцыю.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: