Частка В

В1. Знайдзіце словазлучэнне(-і) з памылкай у кіраванні. Запішыце правільны варыянт:

1) падрыхтавацца да свята; 4) за пяць крокаў адсюль;

2) смяяцца з сябра; 5) аддзячыць сяброўку.

3) меркаваць па вынікам;

В2. Знайдзіце сказ(-ы), у якім(-іх) дапушчаны памылкі ў каардынацыі дзейніка і выказніка. Запішыце правільную форму ўжывання выказніка.

1) Непадалёк чуліся выбухі, звон разбітага шкла, крыкі і енк людзей.

2) З таго часу мінула пяць заснежаных зім.

3) Адкрыла канферэнцыю вядомы прафесар Галіна Малажай.

4) На носе чоўна ляжыць зялёная вязка свежай травы і ёмкі сноп пышнага чароту.

5) Тут было ўжо безліч народу.

В3. Выпішыце граматычныя асновы з аднасастаўных сказаў. Вызначце тыпы аднасастаўных сказаў:

1) Дом здалі якраз пад Новы год.

2) Ноч. Зоры на цёмным небе.

3) Не саромся, беларус, гаварыць на роднай мове.

4) Вечарэла. На вуліцы было цёмна.

5) За грошы розуму не купіш.

ТЭСТ № 11


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: