Частка А

А1. Адзначце слова(-ы), напісанне якога(-іх) не супадае з вымаўленнем:

1) Віцебшчына; 4) сняжок;

2) магчымасць; 5) пяшчота.

3) адважся;

А2. Адзначце радок(-і), дзе ўсе падкрэсленыя галосныя з’яўляюцца націскнымі:

1) в ы падак, хрысціян і н; 4) пр ы няты, упр ы сядкі;

2) з а кутак, прын я ць; 5) інд у стрыя, пры я зны.

3) в ы гнуты, знах а р;

А3. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара а:

1) рэш__та; 4) кач__рга;

2) ц__нзура; 5) поч__рк.

3) др__мучы;

А4. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца прыстаўная літара:

1) цягнік __мчыцца; 4) __опера;

2) боты __рваныя; 5) __узел.

3) за__мгліла смугою неба;

А5. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара у:

1) аквары__м; 4) натары__с;

2) кло__н; 5) ка__нер.

3) дыназа__р;

А6. Адзначце слова(-ы) з арфаграфічнымі памылкамі:

1) нясчасны; 4) вагзал;

2) суседскі; 5) палесскі.

3) князства;

А7. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца вялікая літара:

1) (Н, н)обелеўская прэмія;

2) (П, п)алац (М, м)астацтваў;

3) (П, п)ушкінская страфа;

4) (П, п)алканава будка;

5) Яраслаў (М, м)удры.

А8. Адзначце словазлучэнне(-і), у якім(-іх) правільна вызначаны род назоўнікаў:

1) вялікая цень; 4) вядомае маэстра;

2) старое піяніна; 5) нясцерпны боль.

3) конскае капыта;

А9. Адзначце словазлучэнне(-і), у якім(-іх) назоўнікі маюць канчатак –у
(-ю):

1) аб вядомым дырыжор__; 4) укладка асфальт__;

2) кавалак кекс__; 5) ружовы ад мароз__,

3) студэнты універсітэт__;

А10. Адзначце слова(-ы), якое(-ія) пішацца(-уцца) разам:

1) (вела) спорт; 4) (дзіка) рослыя расліны;

2) (абсалютна) празрысты; 5) (агульна) даступны факт.

3) (мала) вопытны;

А11. Адзначце сказ(-ы) з няправільным ужываннем дзеепрыслоўяў:

1) Вася страсянуў верхнюю галіну, і на дол, абрываючы лісце, паляцелі яблыкі.

2) Мякка крануўшыся зямлі, бег самалёта паступова замаруджваўся.

3) Лугавыя кветкі, згарнуўшы свае пялёсткі, спяць пад покрывам летняй ночы.

4) Чуючы гэты востры боль у кожнай песні, верылася, што нічога на свеце не знікае без следу.

5) У сасонніку гуляў вецер, расчэсваючы чубы кашлатым хвоям,.

А12. Адзначце словазлучэнне(-і), дзе прыслоўі і блізказначныя ім словы пішуцца разам:

1) да__гэтуль не бачыў; 4) цярпець да__часу;

2) да__заўтра развіталіся; 5) да__зарэзу патрэбна.

3) прыйшоўся да__спадобы;

А13. Адзначце словазлучэнне(-і), у якім(-іх) словы звязаны сувяззю дапасавання:

1) размаўлялі па-сяброўску; 4) прыбіраць хату;

2) узаранае поле; 5) драўляная лыжка.

3) дзевяты нумар;

А14. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) паміж дзейнікам і выказнікам трэба паставіць працяжнік:

1) Зямля на Случчыне __ багатая, урадлівая.

2) Крывічы, дрыгавічы і радзімічы __ непасрэдныя продкі беларусаў.

3) Пешы коннаму __ не таварыш.

4) Захапіць новы рубеж і заняць вёску __ найважнейшая наша задача.

5) Адвечнае дрэва __ дуб.

А15. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы ўсіх пропускаў трэба паставіць коскі:

1) Будуць дзеткі загараць __ і гарэзіць __ і смяяцца __ і скакаць __ і забаўляцца.

2) Буслы збіраліся ў чароды __ і доўга стаялі на грудах __ або ляніва аглядалі лагчыны.

3) Шапаціць мне штосьці жыта __ хоць слоў не гаворыць.

4) Лес патроху ажывае __ ды гамоніць __ ды спявае.

5) Коні стаялі ні жывыя __ ні мёртвыя.

А16. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) азначэнні аднародныя і раздзяляюцца коскамі:

1) На залітай сонцам __ маладой сасонцы прыхарошвалася вавёрка.

2) Снег падаў густымі __ частымі камякамі.

3) Чыстая __ глыбокая рэчка адбівае блакітнасць неба.

4) Праходзяць цёплыя дажджы – сляпыя __ ціхія __ грыбныя.

5) Праз лес нас вяла нешырокая __ зарослая травою дарога.

А17. Адзначце сказ(-ы) з пунктуацыйнымі памылкамі:

1) Акадэмікі і хірургі, паэты і маршалы – усе калісьці былі вучнямі.

2) Над балотцам за палеткамі, то кружылі, то чарадою адплывалі гусі.

3) Васілю люба было тут усё: і гэтыя рыбацкія домікі і блакітная марская пустыня.

4) Птушыны свет пінскіх балот багаты і разнастайны.

5) Навокал цішыня. Усё нібы анямела, або вымерла.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: