Частка А

А1. Адзначце слова(-ы), напісанне якога(-іх) не супадае з вымаўленнем:

1) песенька; 4) збіраешся;

2) летчык; 5) без перамогі.

3) на кветцы;

А2. Адзначце радок(-і), дзе ўсе падкрэсленыя галосныя з’яўляюцца націскнымі:

1) грамадз я нін, фарт у х; 4) кр ы ху, балаўн і к;

2) н а званы, сів ы; 5) паслан е ц, ж а люзі.

3) заўжд ы, глін я ны;

А3. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара э:

1) прынт__р; 4) гард__роб;

2) с__кратар; 5) д__лікатны.

3) ас__нсаваць;

А4. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца прыстаўная літара:

1) на__огул; 4) не мог __лгаць;

2) __астравы; 5) рэйкі пачалі __ржавець.

3) трэба __мшыць хату;

А5. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара ў:

1) флора і фа__на; 4) а__дыторыя;

2) агрэсі__ны; 5) тры__мф.

3) а__кцыён;

А6. Адзначце слова(-ы) з арфаграфічнымі памылкамі:

1) параходства; 4) адвакатскі;

2) міласэрдны; 5) птаства.

3) агенцтва;

А7. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца вялікая літара:

1) клятва (Г, г)іпакрата;

2) (С, с)карынаўскі праспект;

3) Усяслаў (Ч, ч)арадзей;

4) (П, п)алескія вёскі;

5) (М, м)ішавы сябры.

А8. Адзначце словазлучэнне(-і), у якім(-іх) правільна вызначаны род назоўнікаў:

1) вялікая ахапка; 4) шэры шчаня;

2) вопытнае ранцье; 5) круглы сірата Алесь.

3) сонечны Баку;

А9. Адзначце словазлучэнне(-і), у якім(-іх) назоўнікі маюць канчатак –у
(-ю):

1) палеткі аўс__; 4) у адрыўным календар__;

2) дабрацца да кантынент__; 5) майму сябру Пец__.

3) удзельнікі канфлікт__;

А10. Адзначце слова(-ы), якія пішуцца праз злучок:

1) (каротка) хвосты; 4) (аграрна) прамысловы;

2) (аўдыё) сістэма; 5) (жыцця) радасны.

3) (шэра) бурыя палосы;

А11. Адзначце сказ(-ы) з няправільным ужываннем дзеепрыслоўяў:

1) Усю дарогу, едучы дадому, чорныя думкі не давалі Сабаневічу спакою.

2) П’ючы гарбату, іх гутарка цярпела ад нязвязнасці, часта пераходзіла з тэмы на тэму.

3) Вецер, прасушваючы каляіны на дарозе, шуршэў леташнім быльнягом.

4) Не даязджаючы да Яневіцкіх хутароў, з лесу – шусь на дарогу пяцёра з аўтаматамі.

5) Буслы толькі злёгку рамантавалі гняздо, засцілаючы яго дно галінкамі.

А12. Адзначце словазлучэнне(-і), дзе прыслоўі і блізказначныя ім словы пішуцца разам:

1) разбураны да__рэшты; 4) за__доўга да экзамену;

2) выцерці на__суха; 5) трымаць за__пазухай.

3) за__вочы гаварыць;

А13. Адзначце словазлучэнне(-і), у якім(-іх) словы звязаны сувяззю кіравання:

1) ехаць па дровы; 4) схілілася над крыніцай;

2) думка пераначаваць; 5) надыход свята.

3) выдатны дзеяч;

А14. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) паміж дзейнікам і выказнікам трэба паставіць працяжнік:

1) Факты, як вядома, __ рэч упартая.

2) Мы __ людзі свабодныя, вольныя птахі.

3) Час __ непадкупны і справядлівы суддзя.

4) Песні, легенды, паданні, найменні паселішчаў __ жывая памяць зямлі.

5) Сяброў у Кузьміча __ хоць гаць гаці.

А15. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы ўсіх пропускаў трэба паставіць коскі:

1) Хадзіў Лабановіч, хадзілі з ім __ і думкі яго __ і мары __ і ўспаміны.

2) Возьме наш хлопец жалеза кавалак __ ды, кінуўшы ў горан, нагрэе ўдала.

3) Мне не забыцца дзён агністых __ ні страт цяжкіх __ ні горкіх ран.

4) У хаце цесна __ затое весела.

5) У момант вялікіх душэўных зрухаў __ або напружанай змены падзей __ ці жыццёвых акалічнасцей і старыя людзі часам робяцца, як дзеці.

А16. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) азначэнні аднародныя і раздзяляюцца коскамі:

1) Нерухома сядзіць зімародак. Кароткія __ чырвоныя ножкі яго моцна ўчапіліся ў кару сука.

2) Дождж, халодны __ асенні, не пераставаў цэлы тыдзень.

3) Празрыстае __ ранішняе марыва плыло над ракой.

4) Бруснічнік рос у лагчынах, на купінах, на старых __ аброслых мохам пнях.

5) На захадзе бліснула журботная __ ласкавая ўсмешка сонца.

А17. Адзначце сказ(-ы) з пунктуацыйнымі памылкамі:

1) Усё: і хмурнае неба, і мёрзлая чорная зямля было ахоплена нечым сумным, халодным і грозным.

2) Вецер, хоць і нямоцны, але халодны.

3) Раса была на доўгім кавылі, і на пушыстым мятліку, і на пунсовых кубачках маку.

4) Цікавы чалавек – гэты Нупрэй.

5) Сонца, вецер, лясы, прасторы – уся прыгажосць зямлі з яе раніцамі і вечарамі, росамі і дажджамі скрозь на тваім вяку.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: