Частка А

А1. Адзначце слова(-ы), вымаўленне якога(-іх) не супадае з напісаннем.

1) літасць; 4) з Іванам;

2) з шэптам; 5) страляць.

3) разыграць;

А2. Адзначце радок(-і), дзе абедзве падкрэсленыя галосныя з’яўляюцца націскнымі:

1) алф а віт, блытан і на; 4) прэм і раванне, ан а пест;

2) з а нятасць, к а шляць; 5) ільнян ы, чатырн а ццаць.

3) мілім е тр, пр ы яцель;

А3. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара а:

1) ш__дэўр; 4) лат__рэя;

2) кр__млёўскі; 5) Ж__нева.

3) кр__шыць;

А4. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара я:

1) ален__вод; 4) с__рочы;

2) вугл__здабыча; 5) тыс__ча.

3) гал__рэя;

А5. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца у:

1) кансілі__м; 4) паўночна-__сходні;

2) па__за; 5) рады__с.

3) дзяржаўны __ніверсітэт;

А6. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца мяккі знак:

1) Афанас__еў; 4) змен__шыць;

2) верф__ю; 5) канферанс__е.

3) разан__скі;

А7. Адзначце выпадкі правільнага чаргавання зычных у аснове слова:

1) хустка – у хустке; 4) падлога – на падлоге;

2) навука – у навуцы; 5) асфальт – на асфальце.

3) сцяг – на сцязе;

А8. Адзначце слова(-ы), якое(-ія) пішацца(-уцца) з вялікай літары:

1) (З, з)осін падарунак;

2) (Ч, ч)эшскі крышталь;

3) горад (Н, н)овая (Б, б)еліца;

4) (М, м)інскі (Т, т)рактарны (З, з)авод;

5) весткі з (Г, г)родзеншчыны.

А9. Адзначце выпадкі, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні:

1) жалезныя нервы; 4) корань ураўнення;

2) цвёрдыя веды; 5) швейная іголка.

3) срэбны пярсцёнак;

А10. Адзначце сінанімічны(-я) рад(-ы):

1) абавязкова, безумоўна, немінуча;

2) дапамагчы, абараніць, заваяваць;

3) прамоўца, аратар, красамоўца;

4) скардзіцца, жаліцца, плакацца;

5) падлетак, вучань, студэнт.

А11. Адзначце слова(-ы), якое(-ія) пішацца(-уцца) разам:

1) празрыста__яркі; 4) электра__зварка;

2) добра__сумленны; 5) абы__якавы.

3) праца__дзень;

А12. Адзначце назоўнік(-і) з канчаткам(-і) –у (-ю):

1) у Віцебск__; 4) сукенка з шоўк__;

2) пры муж__; 5) з уласнага гарод__.

3) на вяршыні ўзгорк__;

А13. Адзначце выпадак(-і), у якім(-іх) дапушчаны памылкі ў дапасаванні да роду назоўнікаў:

1) маладая наватар; 4) грацыёзны фламінга;

2) такая пустамеля Пеця; 5) рэцэпт выпісаў доктор Іванова.

3) старажытны рукапіс;

А14. Адзначце дзеяслоў(-вы), які(-я) ўжываецца(-юцца) з канчаткамі –аце, -яце ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга часу:

1) вязаць; 4) карміць;

2) ісці; 5) класці.

3) рабіць;

А15. Адзначце лічэбнік(-і), які(-я) запісаны правільна:

1) дваццаць аднаго вучня;

2) васьмідзесяццю грамамі;

3) двух дзён;

4) пяцісоты кіламетр;

5) дзявяты дзень.

А16. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску трэба ўжыць займеннік ніхто:

1) Тут ___ мяне не пазнае.

2) Ні лекамі, ні зеллем прываротным ___ сябе не зробіць бессмяротным.

3) ___ пастукаў у дзверы.

4) ___ з нас не ведаў, калі скончыцца гэтае падарожжа.

5) Старому падалося, што ___ стаіўся за дрэвам.

А17. Адзначце правільна ўтвораны(-я) і запісаны(-я) дзеепрыметнік(-і):

1) засееныя палі; 4) заросшая сцежка;

2) насычаны колер; 5) зацярушаны снегам.

3) стаміўшыйся чалавек;

А18. Адзначце правільна перакладзеныя дзеепрыслоўі:

1) улыбаясь – усміхаясь;

2) подъезжая – пад’язджаючы;

3) подпрыгивая – падскокваючы;

4) развернув – разгарнуўшы;

5) сидя – седючы.

А19. Адзначце прыслоўі і блізказначныя ім словы, якія пішуцца асобна:

1) прыйсціся да __ спадобы;

2) па __ дамашняму ўтульна;

3) скокам __ бокам;

4) з __ верху гары;

5) бегчы без __ аглядкі.

А20. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) пішацца часціца не:

1) Прафесар ___ мог ___ выступіць на канферэнцыі.

2) Як __ радавацца поспеху свайго вучня.

3) У голасе гучала ___ радасць, а роспач.

4) Як ___ смутна і тужліва на сэрцы, не паддавайся адчаю.

5) Старадаўняй Літоўскай Пагоні ___ разбіць, ___ спыніць, ___ стрымаць.

А21. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) часціца не пішацца асобна:

1) Дзяліць буду я папалам (не) долю і долю тваю.

2) Коні пакуль (не) запрэжаны.

3) Вы кажаце: надта пяю я (не) весела.

4) (Не) пасечаныя дровы так і ляжалі ў двары.

5) Хаця б (не) забыцца пра што ў мітусні.

А22. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску неабходна паставіць працяжнік:

1) Лічыцца, што пасля мовы адзенне__найважнейшая этнічная прымета народа.

2) Кінеш спераду __знойдзеш ззаду.

3) Хлопцы, відаць, __добрыя рыбакі.

4) За палацам __ атуленая старымі вербамі сажалка.

5) Такі жартаўнік __гэты Мікалай.

А23. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) пунктуацыю трэба дапоўніць коскай (-амі):

1) Маё апавяданне – жыцця адбітак, разважання, нязжыты след прасцяцкай долі, адвечны водгук праўды, долі.

2) Там, на радзіме, у Кушлянах, на сядзібе расла старая бяроза.

3) Нельга не дзівіцца, колькі паспеў зрабіць ён у сваім беспрытульным бяздомным жыцці-вандраванні.

4) Пісаў ён спачатку і па-руску і па-беларуску.

5) Міця, тулячыся ад ветру пайшоў вузкім, выкладзеным у дзве цэментавыя плітачкі тратуарам.

А24. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропускаў ставіцца коска:

1) Паляўнічы стаяў ні жывы __ ні мёртвы.

2) Сцежка спусцілася ў яр, дзе бег ручай з карычневай__ як густы чай__ вадою.

3) Другі касцёл, які пачаў дзейнічаць у час вайны, быў Чырвоны касцёл, вядомы як __ касцёл Святога Сымона і Алены.

4) Беларускае народнае адзенне было і застаецца __бясспрэчна__ сапраўдным мастацтвам.

5) Стройны__ як калона__ стаяў пасярод лесу магутны дуб.

А25. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) набраныя курсівам словы выдзяляюцца працяжнікамі ці дужкамі:

1) Купцы злазілі з коней, аддавалі іх сваім служкам і няўпэўненымі крокамі ногі ў страмёнах адвыкаюць ад зямлі ішлі да высокага дубовага ганка, на якім ужо стаяў князь Рагвалод.

2) Над галовамі праносіліся з мяккім посвістам крылаў падобным на гукі флейты чародкі качак.

3) Адыходзіла і гублялася многае лёс не песціў беларусаў, але і тое, што засталося, раскрывае перад намі дзівосны і мудры свет народа – ашчаднага захавальніка ўсяго лепшага.

4) Прыйдзі, прыйдзі вялікі слаўны геній каб разам апяваць вялікіх дзён красу!

5) Хто і калі першы змораны блуканнем па лясах і балотах прыстаў на беразе шырокай Пцічы наталіць смагу?

А26. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) Бурыя, пад колер зямлі ластаўкі ці беражанкі спрытна вывіваліся над вадой.

2) Між лесу раскінулася возера Свіцязь адзін з найпрыгажэйшых помнікаў беларускай прыроды.

3) Далёка-далёка ўзнімаюцца пагоркі парослыя кустамі.

4) У беленькія пялёнкі спавівалі немаўлятка, у далікатна вышытай кужэльнай кашулі апускалі нябожчыка ў магілу.

5) Ён славіўся ў брыгадзе як выдатны падрыўнік.

А27. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) Іван Васільевіч ішоў не спяшаючыся.

2) Прыслухоўваючыся да шолаху хваль ці да шумлівага прыбою ён расказваў нам шматлікія гісторыі са свайго багатага жыцця.

3) Я стаяў ускрай палубы трымаючыся адной рукой за жалезны поручань.

4) Тут нарадзілася і пражыла жыццё выдатная асветніца Ефрасіння Полацкая.

5) Тут у Альбуці загарэлася ў сэрцы Коласа паэтычная іскра.

А28. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропускаў ставіцца коска:

1) Аснежаная зямля наводзіць на одум, і __ ўгрэўшыся пад пульхнай шубаю, дуб дрэмле.

2) Я пачаў углядацца да болю ў вачах у той бок __ і нарэшце заўважыў на фоне чорнай стужкі далёкіх лясоў рух нейкіх плям.

3) Лёд яшчэ стаяў у берагах, чапляўся за берагі __ ды ўжо нараджаліся недзе ў патаемнай глыбіні ракі магутныя хвалі.

4) І шчасцем поўніцца ўсё наваколле__і папараць-кветка расцвітае апоўначы__ і трэба спяшацца, каб знайсці яе.

5) Дажыўшы амаль да трыццаці гадоў, я не заўважаў, што прыгожа цвіце бульба __ і што прыемна пахнуць яе кветкі.

А29. Адзначце складаназалежны(-я) сказ(-ы), у якім(-іх) даданая частка звязана з галоўнай пры дапамозе злучальнага слова:

1) Людзі гавораць, што вясну да нас прыносяць ластаўкі.

2) Праз плошчу і парк, што раскінуліся ў цэнтры гарадка, ідзём у музей.

3) Якуб Колас нарадзіўся ў сям’і беззямельнага селяніна, які наняўся на казённую службу лесніком.

4) Вось і сонца не відаць, бо за хмары легла спаць.

5) Там, дзе восень ідзе, лес шумлівы радзее.

А30. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца двукроп’е:

1) Мяркуючы па ўсім, балота было немалое і цягнулася здалёку __ён ішоў ужо з гадзіну, а яно не канчалася.

2) Людзі ўзорвалі дзірван, карчавалі надрэчныя лясы, абраблялі палі __ абжывалі новае паселішча над ціхаю празрыстаю Пціччу.

3) Тут, у Альбуці, загарэлася ў сэрцы Коласа паэтычная іскра__ і ніякія ліхалецці жыцця не змаглі яе пагасіць.

4) Вельмі добра рваць арэхі на такіх кустах __ не трэба ні галавы задзіраць, ні нагінаць арэшыну.

5) Адшумела лета каласамі, у паплавах зялёных адцвіло __ журавы на поўдзень пад крыламі паняслі ліпнёвае цяпло.

А31. Адзначце сказ(-ы), які(-я) адпавядае(-юць) схеме А: “П?”

1) Косцік бег у гумно, дзе малаціў дзядзька Антось, і пытаўся (Я, я)к называецца пузатая літара, падобная на самавар.

2) Калі хочаш некаму зрабіць зло, зрабі дабро (Н, н)апамінаў мой бацька.

3) Абвясціў светлы май сорак пятага года (К, к)рай сыноў сустракай з баявога паходу.

4) Лявоненка спытаў (Ч, ч)аго гэта шуміць так вецер.

5) Аднойчы Янка Купала прапанаваў (А, а) давай, Пятрусь, з’ездзім і пажывём на весцы.

А32. Размясціце сказы ў такім парадку, каб атрымаўся звязны тэкст. Адзначце варыянт правільнага адказу.

1. Далей усё пайшло прызвычаеным парадкам. 2. Пасвяжэла ігліца на хвоях, гулка забубнілі па зямлі раптоўныя ліўні, гракі ляцелі майстраваць гнёзды. 3. Вясна бралася за работу неўзаметку, але заложна. 4. Затое за дзень яна ўпраўлялася выбегчы на ўсе пагоркі і распароць промнямі снегавыя шапкі на іх. 5. Праўда, зранку ёй было пад сілу зрабіць нясмелы крок – дзынкнуць кропляю са страхі дзе-небудзь на ўгрэве.

1) 1, 2, 3, 5, 4. 4) 2, 3, 5, 4, 1.

2) 3, 2, 1, 5, 4. 5) 5, 4, 2, 1, 3.

3) 3, 5, 4, 1, 2.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: