Частка В

В1. Выпішыце слова, у якім пасля прыстаўкі пішацца літара ы:

1) спад__лба; 4) між__нстытуцкі;

2) звыш__мклівы; 5) про__грыш.

3) ня__ начай;

В2. Выпішыце слова, напісанае правільна:

1) заулак; 4) ураджай льну;

2) навогул; 5) мшары.

3) вогнішча;

В3. Вызначце, якая памылка дапушчана ў сказе:

Наташа падняла сыры ад слёз твар, сустрэлася з радаснай усмешкай Андрэя і сама засмяялася.

В4. Знайдзіце сказ(-ы) з памылкай ва ўжыванні ступені параўнання прыметніка або прыслоўя. Запішыце правільны варыянт ужывання формы слова:

1) Промні зіхацяць, як найдаражэйшыя камяні.

2) Гэты ўчастак гаршэйшы за суседні.

3) Бацька старэйшы за маці.

4) Самы светлы талент – дабрата.

5) У мяне работа менш важнейшая.

В5. Знайдзіце словазлучэнне з памылкай у дзеяслоўным кіраванні. Запішыце залежнае слова ў патрэбнай склонавай форме разам з прыназоўнікам:

1) Яшчэ ажэніцца багаты пан з магілаю, а бедны хлопец з мілаю.

2) Дзякуем вас за ўдзел у нашай перадачы.

3) Выбачайце мне, што так атрымалася.

4) З няўдалага мужыка насміхаліся ўсім сялом.

5) Бацька доўга хварэў на грып.

В6. Выпішыце граматычную аснову з пэўна-асабовага сказа:

1) На ўсходзе неба пачало ружавець.

2) Люба глянуць на поле вясною.

3) Давай з табою з узбярэжжа па зорнай сцежцы пабяжым.

4) Сказанага слова ў рот не вернеце.

5) Ноч. Зоры. Першабытны змрок лясоў.

В7. Знайдзіце сказ, у якім дапушчана памылка ў каардынацыі дзейніка і выказніка. Запішыце правільную форму ўжывання выказніка:

1) Многа халодных матылёчкаў закружылася ў небе.

2) Вярталася іх чалавек пяцьдзесят.

3) Тут было некалькі дзесяткаў сялян з сем’ямі, з маёмасцю, з коньмі, з каровамі.

4) Мужчыны няёмка маўчалі, а большасць з іх паглядалі ўжо на вуліцу: чаму не ідуць тыя, каго яны чакалі?

5) Пяцёра дзяцей стаяла побач.

В8. Запішыце слова, якога не хапае ў прыведзенай схеме тыпу маўлення:

Завязка – развіццё падзей - ____ - развязка.

ТЭСТ № 13


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: