Частка А

А1. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) літары е, ё, ю, я, і абазначаюць два гукі:

1) праехаць; 4) зелень;

2) ядловец; 5) шчаўе.

3) пяшчота;

А2. Адзначце слова(-ы), напісанне якога(-іх) не супадае з вымаўленнем:

1) малацьба; 4) збіраешся;

2) унучцы; 5) карысны.

3) усмешка;

А3. Адзначце радок(-і), дзе абедзве падкрэсленыя галосныя з’яўляюцца націскнымі:

1) к а менны, адзін а ццаць; 4) ім я, знах а р;

2) фарт у х, грамадз я нін; 5) даз і метр, пр ы яцель.

3) к а ўчук, кулін а рыя;

А4. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара а:

1) ш__рэнга; 4) в__семсот;

2) др__васек; 5) ш__лясцець.

3) мн__галюдны;

А5. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара е:

1) к__раміка; 4) земл__робства;

2) зац__рушаны; 5) гал__рэя.

3) вугл__здабыча;

А6. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара мяккі знак:

1) казан__скі; 4) Ул__яна;

2) дз__мухавец; 5) зачарсц__велы.

3) дзес__ці;

А7. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара ў:

1) а__дыенцыя; 4) парадна - __рачысты;

2) гучнае “__ра”; 5) рады__с.

3) сімпозі__м;

А8. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) прапушчана літара:

1) рэжы__сёр; 4) ра__злаваны;

2) капус__ны; 5) праяз__ны.

3) балас__ны;

А9. Адзначце слова(-ы), якое(-ія) пішацца(-уцца) з вялікай літары:

1) Млечны (Ш, ш)лях; 4) (К, к)оласаўскія творы;

2) (М, м)іколкавы прыгоды; 5) (В, в)іцебшчына.

3) (Б, б)рылёў радок;

А10. Адзначце, якое(-ія) слова(-ы) з’яўляецца (-юцца) аднакаранёвымі да слова ГОД:

1) прыгоды; 4) гадочак;

2) гадавіна; 5) годнасць.

3) выгада;

А11. Адзначце словазлучэнне(-і), у якім(-іх) выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні:

1) ледзяная корка; 4) ледзяныя пальцы;

2) ледзяная вада; 5) ледзяны позірк.

3) ледзяныя вяршыні гор;

А12. Адзначце словазлучэнне(-і), у якім(-іх) правільна вызначаны род назоўнікаў:

1) дарожная пыл; 4) ваеннае аташэ;

2) новая АТС; 5) ружовы фламінга.

3) галоўны аграном Пятрова;

А13. Адзначце назоўнік(-і), пры змяненні якога(-іх) адбываецца чаргаванне зычных у аснове слова:

1) ісці па (дарога); 4) стаяць на (ганак);

2) у густым (мох); 5) іграць на (дудачка).

3) каша на (малако);

А14. Адзначце назоўнік(-і) з канчаткам –у (-ю):

1) купіць хлеб__; 4) на рад__напісана;

2) у пачатку жніўн__; 5) няма аптымізм__.

3) ураджай ячмен__;

А15. Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок:

1) беларуска __ моўны; 4) матава __ бледны;

2) паў __ жартаўлівы; 5) ліберальна __ манархічны.

3) граматычна __ правільны;

А16. Адзначце сказ(-ы) з памылковым ужываннем займенніка або склонавай формы займенніка:

1) Бываюць моманты, якіх сябе ніколі не даруеш.

2) Адказы на сваі пытанні вы можаце знайсці ў кнігах.

3) Радзіма, у сэрцы мы носім адданасць табе і любоў.

4) За чэм пойдзеш, тое і знойдзеш.

5) Жаласць да самога сабе агарнула Пракопа.

А17. Адзначце лічэбнік(-і), які(-я) запісаны правільна:

1) дзвюма хлопцамі; 4) сямідзесяццю;

2) трыццаццю васьмю; 5) тры восьмых.

3) шэсцьдзесятая кватэра;

А18. Адзначце дзеяслоў(-вы), які(-я) ў форме 1 асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага часу ўжываецца(-юцца) з канчаткамі –ом, -ём:

1) сцерагчы; 4) прыйсці;

2) адабраць; 5) прынесці.

3) раздражніць;

А19. Адзначце дзеепрыметнік(-і), які(-я) запісаны правільна:

1) зжатае жыта; 4) заплеценная каса;

2) спалоханае дзіця; 5) пажаўцеўшы ліст.

3) нарастаючы шум;

А20. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) дзеепрыслоўі ўжыты правільна:

1) Птушка паднялася высока ў неба, стаўшы ледзь бачнай кропкай.

2) Ларыса ляжала нерухома, слухаючы вясёлыя перазовы шпакоў у садзе, таямнічы шум лісця.

3) Сэрца заходзіцца ад болю, чытаючы гэтую кнігу пра Чарнобыль.

4) Завярнуўшы адразу за вёскай ад дарогі, сцяжынка праз малады хвойнік вывела Кастуся да станцыі.

5) Слухаючы простыя і шчырыя словы незнаёмага, у людзей складвалася добрае ўражанне пра гэтага чалавека.

А21. Адзначце прыслоўі і блізказначныя ім словы, якія пішуцца асобна:

1) ішлі нага __ ў __ нагу; 4) рабіць па __ крысе;

2) паступіць па __ таварыску; 5) спадзявацца на __ сілу.

3) у__ трох ехаць весялей;

А22. Адзначце выпадак(-і), у якім(-іх) ужываецца часціца ні:

1) __ мыш, __ птушка не праб’ецца;

2) забыць __ маю сілы;

3) шум амаль __ даходзіў;

4) куды б мяне лёс __ закінуў;

5) __ магу з вамі пагадзіцца.

А23. Адзначце словазлучэнне(-і), у якім(-іх) часціца не пішацца асобна:

1) (не) закончаная аповесць;

2) далёка (не) грунтоўны адказ;

3) кніга (не) прачытана;

4) такі (не) барака;

5) (не) ведаючы дарогі.

А24. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца працяжнік:

1) Алесь Бачыла __ паэт шматгранны і своеасаблівы.

2) Вершы яго __ гэта споведзь мудрага майстра.

3) Край гэты __ заўсёды здаваўся загадкавым, закінутым светам.

4) Без цябе ўсе мае дні __ глухія і будныя.

5) Гусь свінні __ не сяброўка.

А25. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы кожнага пропуску ставіцца коска:

1) І чаруе __ і варожыць шаўкавістая трава.

2) У гэты час пра Салаўя ні слуху __ ні духу не было.

3) Дарога рабіла шмат паваротаў __ або бегучы між узгоркаў і сядзіб __ або перасякаючы лясы і балоты.

4) Зямля-карміцелька любому __ і сілу дасць __ і боль загоіць.

5) Гнуцца лозы над крыніцай __ ды шумяць тужліва.

А26. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) Асветлены і абагрэты сонцам лес глядзеў зусім-такі весела.

2) З працы Косця вярнуўся разгарачаны, спацелы.

3) Змораныя, стомленыя мы, як вандроўнікі, вярталіся ў вёску.

4) Сама адкрытая, вясёлая Люда не любіла насцярожаных і замкнёных людзей.

5) Між пясчаных пагоркаў засланых мохам знаходзіцца лагчына.

А27. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) Князь-возера або Чырвонае знаходзіцца на Палессі.

2) Пракоф’еў паказваў нам свой горад як сапраўдны гаспадар.

3) Шырокай паласою нясе свае воды Дняпро любімая рака ўсходніх славян.

4) Асабліва высока цаніў Купала дзейнасць аднаго з пачынальнікаў нацыянальнага тэатра Ігната Буйніцкага.

5) Былы марак дзядзька добра ведаў марскія звычаі.

А28. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) Сосны тут за Бярэзаўцам упіраліся ў самае неба.

2) Багдановіч сядзеў у цемры і цяжка кашляў затульваючы рот белай хустачкай.

3) Лічыцца, што чытаць лежачы шкодна.

4) Замест бацькі паехаў у дарогу Сяргей, старэйшы брат, студэнт.

5) Вася ідзе па светлым бярэзніку павольна і расхінаючы рукамі высокую траву.

А29. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) І здавалася нешта жывое ішло ад гэтых струн.

2) У месячнай ночы асіна відаць была здалёк.

3) Бадай не варта было заходзіць да Ірыны ў такі час.

4) Нарэшце птах перастаў дзічыцца.

5) Вада з гэтай крыніцы здаецца мне самай смачнай на зямлі.

А30. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) Хлапчукі сталі як бы сведкамі.

2) Па нізінах як азёры стаяць шырокія лужыны.

3) Праз цябе дзявочая краса слёзы коцяцца, як буйная раса.

4) Усё навокал нібы гарэла пералівалася мільёнамі срэбных іскарак.

5) Як назойлівыя авадні круціліся, лезлі думкі.

А31. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

1) На двары хрыпла, відаць __ яшчэ не зусім прачнуўшыся, заспяваў певень.

2) Дзьмуў лёгкі ветрык, ласкаючы твар __ ды зганяючы спякоту.

3) Насця рэзка павярнулася і __ не азіраючыся, хутка пайшла па вуліцы.

4) Як сапраўдны мясцовы жыхар __ Алесь ведаў тут усё і пра ўсіх.

5) На процілеглай сцяне скакаў жвавы зайчык, як бы __ дражнячыся з намі.

А32. Адзначце сказ(-ы) з пунктуацыйнымі памылкамі:

1) У Мірона, бадай, штовечар збіраецца моладзь.

2) Гэты луг і рэчка, і вольхі над ёй – адным словам, усё выглядала як бы адноўленым.

3) Мароз страшэнны, завіруха ўсхадзілася такая, што здаецца, машыну перакуліць.

4) Над горадам, прыбраная ў зоры, апускаецца ноч.

5) Сам металург, Сямён Мікалаевіч вельмі паважаў працу гідрабудаўнікоў.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: