Частка В

В1. Запішыце слова, у якім на месцы пропуску пішацца й:

1) ады__сціся; 4) пры__шлося;

2) сы__граць; 5) за__ кацца;

3) пады__ду.

В2. Запішыце слова, у якім ёсць прыстаўная літара:

1) __умацаванне; 4) Тадэ__уш;

2) __Омск; 5) __орган.

3) заслужаныя __льготы;

В3. Знайдзіце слова, у якім няправільна напісана прыстаўка. Запішыце яго правільна:

1) перадсвяточны; 4) падкінуць;

2) счышчаць (снег); 5) адплата.

3) бязконцы;

В4. Знайдзіце словазлучэнне, у якім няправільна ўтвораны прыналежны прыметнік. Запішыце прыметнік правільна:

1) ластаўчына птушанё; 4) Надзін муж;

2) буслава гняздо; 5) дзядулеў кіёк.

3) Сцёпкіна паліто;

В5. Знайдзіце сказ(-ы), у якім(-іх) няправільна ўжыты формы ступеней параўнання прыметнікаў і прыслоўяў. Запішыце правільны варыянт ужывання формы слова:

1) Сённяшні дзень на падзеі багаты. Заўтрашні будзе яшчэ больш багацейшым.

2) Узняты з руінаў Мінск стаў прыгажэйшы, чым ён быў да вайны.

3) Сёлетняя вясна цяплей мінулагодняй.

4) А найлепшая тая дарога, што вядзе на бацькоўскі парог.

5) Два гады нялёгкай працы былі найбольшай радасцю.

В6. Знайдзіце словазлучэнне(-і) з памылкай у дапасаванні ці кіраванні. Запішыце правільны варыянт ужывання формы слова:

1) Дзве дзявочых постаці мільганулі за плотам.

2) Звычка смяцца з таварышаў на гэты раз падвяла самаўпэўненага Пятра.

3) Нечакана ён захварэў на грып.

4) У маладосці мы любілі сустракацца па вечарам каля нашай бярозы.

5) Выбачай мне за спазненне.

В7. Знайдзіце сказ(-ы) з памылкай у каардынацыі дзейніка і выказніка. Запішыце правільную форму выказніка:

1) З таго часу прайшло многа гадоў.

2) Шмат песень і казак складзена народам пра лён.

3) Ніхто з хлопцаў слова не вымавілі – так гэта было нечакана.

4) Луг зялены, сенажаць, лес дрымучы, сад і поле звініць птушынымі песнямі.

5) Сабралася ў мяне на свята чалавек дваццаць.

В8. Выпішыце граматычную аснову з абагульнена-асабовага сказа:

1) Па-над роднаю зямлёю стаяла ціша.

2) За свабоду сваю ўсёй душой пастаю.

3) Шануй бацьку з маткай: другіх не знойдзеш.

4) Запалілі ліхтары на вуліцах.

5) Хвалюемся. Глядзім у акно.

ТЭСТ № 17


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: