Частка А

А1. Адзначце слова(-ы), напісанне якога(-іх) заснавана на фанетычным прынцыпе:

1) бярозка; 4) страляць;

2) братцы; 5) вясновы.

3) зжаты;

А2. Адзначце радок(-і), дзе абедзве падкрэсленыя галосныя з’яўляюцца націскнымі:

1) др ы гавічы, к у фар; 4) ветэрын а рыя, графам а нія;

2) ст а тут, ст а тус; 5) х а бар, хаўт у ры.

3) я змін, г а ньба;

А3. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара о:

1) кр__шыць; 4) ст__годдзе;

2) р__зум; 5) п__ўкіламетра.

3) сальфеджы__;

А4. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара ў:

1) мастакі-__мельцы; 4) еса__л;

2) новая __ніформа; 5) бра__нінг.

3) тайм-а__т;

А5. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца мяккі знак:

1) дз__веры; 4) п__яўка;

2) ледз__ве; 5) голуб__.

3) інтэрв__ю;

А6. Адзначце слова(-ы), пры змяненні якога(-іх) адбываецца чаргаванне зычных у корані або аснове:

1) у (казка); 4) на пятым (паверх);

2) па (арэх); 5) на (дах).

3) на (парог);

А7. Адзначце слова(-ы), якое(-ія) пішацца(-уцца) з вялікай літары:

1) (У, у)сходнія славяне; 4) (Ф, ф)едзевы малюнкі;

2) (П, п)адуанскі універсітэт; 5) (Л, л)ермантаўская прэмія.

3) (Г, г)аландскія сыры;

А8. Адзначце словазлучэнне(-і), у якім(-іх) выдзеленыя словы ўжыты правільна:

1) арашальная сістэма; 4) невытворная аснова;

2) вастрэць пілу; 5) шнурок медальёна.

3) даходнае тлумачэнне;

А9. Адзначце сінанімічны(-я) рад(-ы):

1) стандарт, норма, мадэль;

2) хутка, шпарка, таропка;

3) дробны, мізэрны, танны;

4) мінуўшчына, былое, быццё;

5) даведацца, пранюхаць.

А10. Адзначце слова(-ы), якое(-ія) пішацца(-уцца) разам:

1) гука__перайманне; 4) навукова__папулярны;

2) усе__баковы; 5) абсалютна__ новы.

3) рай__цэнтр;

А11. Адзначце назоўнік(-і) з канчаткам –у (-ю):

1) аб дырэктар__; 4) атрута з мухамор__;

2) у пачатку жніўн__; 5) шум натоўп__.

3) няма спако__;

А12. Адзначце прыметнік(-і), які(-я) не ўтварае(-юць) ступеней параўнання:

1) новы; 4) дзіравы;

2) шчаслівы; 5) бронзавы.

3) босы;

А13. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) дапушчаны граматычныя памылкі:

1) Бацьку доўга трывожыла неразгаданая запіс у блакноце.

2) Знакаміты прафесар Соф’я Кавалеўская чытала лекцыі ў Стакгольмскім універсітэце.

3) З-пад купіны выскачыла маленькая жабяня.

4) Сусед пачаставаў мяне смачным яблыкам.

5) Адчуваўся нейкі ледзь прыкметны фальш у словах дзяўчыны.

А14. Адзначце дзеяслоў(-вы), які(-я) ўжываецца(-юцца) з канчаткамі – аце, -яце ў форме 2 асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага часу:

1) недаядаць; 4) лячыць;

2) дажаць; 5) завезці.

3) залямантаваць;

А15. Адзначце лічэбнік(-і):

1) двойка; 4) двайны;

2) пяцёра; 5) пяты.

3) сто пяцьдзесят;

А16. Адзначце сказ(-ы) з памылковым ужываннем займенніка або склонавай формы займенніка:

1) Чаго сабе не жадаеш, таго і другому не зыч.

2) Ускарміла зямля, успаіла і яго, і табе, і мяне.

3) Паляўнічы азірнуўся і ўбачыў на снезе яго след.

4) Жмурачыся ад сонца, Андрэйка глядзеў у неба і ўяўляў сябе дарослым.

5) Нішто не парушала начной цішыні.

А17. Адзначце правільна ўтвораны(-я) і запісаны(-я) дзеепрыметнік(-і):

1) парадзелы сад; 4) заслаты ложак;

2) плачушчы голас; 5) гаворачы папугай.

3) нечапанныя кнігі;

А18. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) дзеепрыслоўі ўтвораны і ўжыты правільна:

1) Васю, уткнуўшыся тварам у падушку, прысніўся страшны сон.

2) Мыўшы падлогу, дзяўчына прыслухоўвалася да размовы.

3) Дзіву даешся, чытаючы гэтыя старонкі.

4) Пастараўшыся, можна закончыць работу сёння ўвечары.

5) Па дрэвах скачуць сінічкі, парушаючы піскам цішыню.

А19. Адзначце прыслоўі і блізказначныя ім словы, якія пішуцца асобна:

1) астацца сам__насам; 4) развіталіся да__заўтра;

2) перавязаць на__крыж; 5) зрабіў у__адкрытую.

3) прыйсці на__паказ мадэляў;

А20. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) не (ня) пішацца разам:

1) Неяк (не) па-людску, (не) па-чалавечы атрымалася.

2) З-пад шапачкі выбіваліся (не) заплеценыя ў косы валасы.

3) На двары нікога няма, дзверы (не) зачынены.

4) (Не) гледзячы на расу і сырасць, адчувалася ўжо набліжэнне дзённай спёкі.

5) Уладзік увесь час насвістваў нейкі (не) адчэпны матыўчык.

А21. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) ужываецца часціца ні:

1) Эх, вольныя птушкі, як __ пазайздросціць вашым лёгкім і хуткім крылам!

2) Ад зайздрасці __ паразумнееш, __ падужэеш, __ пабагацееш.

3) Трапіў у нерат - __узад __ ўперад.

4) Хто __ спытаў хоць раз трывогі, жыццю __ ведае цаны!

5) Дзе __ глянеш – бары цёмна-русыя, беларускай адзнака красы.

А22. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску неабходна паставіць працяжнік:

1) З дубу гнулі абады, палазы, рабілі бочачкі, кадушкі, дзежкі __ адным словам, усё, што павінна доўга служыць чалавеку.

2) Цацка __ не глупства, не дробязь. Ад першых з малым чалавечкам сустрэч уплыў на душу яна робіць.

3) Мова мая __ пах мурожнай травы, шум бароў, гоман рэк непаўторных.

4) Восень пакуль __ не прыдумаць лепшай.

5) Цікавы субяседнік __ Васіль Пракопавіч!

А23. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) пунктуацыю трэба дапоўніць коскай (-мі):

1) Прырода ўмее гаварыць і ствараць і настрой і лагоду.

2) Нават самыя цудоўныя светлыя імгненні немагчыма спыніць.

3) Прайшло шмат дзён, а магчыма, і месяцаў.

4) Шчаня моцна прывязалася да новага гаспадара і ўсіх астатніх людзей лічыла яго ворагамі.

5) Некаторыя абганяюць не таму, што крочаць шпарчэй, а таму што не спыняюцца.

А24. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропускаў ставіцца коска:

1) Як мудры палітык __ Усяслаў прадбачыў намеры некаторых суседніх князёў завалодаць Полацкай зямлёй і не раз наносіў удар першым.

2) На радзіме Сімяона Полацкага ведалі __ як славутага настаўніка, выкладчыка.

3) І не хопіць рук, і не хопіць вачэй, каб абняць __ і гэты стракаты узор ніў __ і небасхілаў дымную даль.

4) Я думаю зараз, што маці была добрым палітыкам __ вопыт якога можна пераймаць і сёння.

5) На людзях трэба быць такім жа асцярожным __ як і на балотнай дрыгве.

А25. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) Дзень добры суседзе да нас у хату!

2) І здавалася нешта жывое ішло ад гэтых струн.

3) Меншага Толіка несла бабуля.

4) Менавіта такім чынам і вырашылі праблему.

5) Вакол ствалоў сосен і бяроз відаць мяккія мохавыя купіны.

А26. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) Яна ішла поруч з ім невысокая, з мяккімі шэрымі вачыма.

2) Не падобны на звычайных птушак дзяцел настойліва стукае сваім носам па старадрэвіне.

3) Мелодыя спеваў жаўранка надзвычайна багатая і дзівосна прыгожая.

4) Спявалі жнеі ідучы.

5) Шпак з радасцю зірнуў маленькімі вочкамі і схапіўшы з далоні хлеб пырхнуў назад.

А27. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) дапушчаны пунктуацыйныя памылкі:

1) Андрэй заняў месца каля акна і, як толькі выехалі з горада, пачаў ўглядацца ў дарогу.

2) Сёння можна з упэўненасцю сказаць, не змоўклі песні тыя, што іграў на дудцы Мацей Бурачок, не забылі паэта.

3) Зайшоў дзед праз веснічкі на двор, і сам зачыніў браму.

4) Пры пыльнай дарозе шумяць палыны, і маркотныя плачуць наводдаль каліны.

5) Гэта былі любімыя мясціны вялікага паэта Адама Міцкевіча.

А28. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

1) Колькі працы __ і колькі сумлення!

2) Прыгледзеўшыся, я заўважыў, што яна трымае белы скрутак __ і з яго відаць невялікі тварык.

3) Пастаяў крыху на нізкім беразе Вілейкі, што палавініць іхняе сяло __ і, нават не падкасаўшы калашын, пайшоў напрасткі вадою.

4) Яны ідуць да Крушынскага, каб __ калі будзе яго згода, адразу прыступаць да справы.

5) Пайшла б Ганна __ куды вочы глядзяць.

А29. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца двукроп’е:

1) Натура ўжо ў Сёмкі такая __ на месцы не ўседзіць хвіліны.

2) Дакраніся да дрэва, зрабі толькі знак __ шчодра рыне густы, узбунтаваны сок.

3) Мяне зямля шчодрым адарыла плёнам __ дарогай аржаной, хмурынкай ільняной.

4) Глухамань была такая, што нам здавалася __ тут і мядзведзя можна напаткаць.

5) Адзін раз скажаш няпраўду __ сем разоў не павераць.

А30. Адзначце, колькі і якіх знакаў прыпынку павінна быць у сказе:

Ігнат час ад часу пазіраў на сонца спадзеючыся што яно пасунулася на захад але кожны раз расчароўваўся разамлелае сонца як быццам застыла ў нерухомай вышыні.

1) 3 коскі, двукроп’е; 4) 4 коскі, працяжнік;

2) 4 коскі, двукроп’е; 5) 5 косак.

3) 3 коскі, працяжнік;

А31. Адзначце, якая схема адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў сказе з простай мовай:

Як жывая ціха прамовіла Ульяна, потым зірнула на Белавалода з недаверам і спытала няўжо сам зрабіў.

1) - П, - а. – П? 3) – П, - а: - п?

2) – П, - а: П? 4) – П, - а: - П?

А32. Адзначце нумары прымет аднародных членаў сказа:

1) Адказваюць на адно і тое ж пытанне;

2) З’яўляюцца адным і тым жа членам сказа;

3) Адносяцца да розных членаў сказа;

4) Раўнапраўныя ў адносінах адзін да аднаго;

5) Адзін падпарадкоўваецца другому.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: