Частка А

А1. Адзначце слова(-ы), напісанне якога(-іх) не супадае з вымаўленнем:

1) на печцы; 4) захапляешся;

2) з іголачкі; 5) скінуць.

3) брызент;

А2. Адзначце радок(-і), дзе ўсе падкрэсленыя галосныя з'яўляюцца націскнымі:

1) а ркуш, бр ы дкі; 4) дысп а нсер, х а ос;

2) адзін а ццаць, ніяк і; 5) сл а бы, фен о мен.

3) ваг а нне, кам е нны;

А3. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара а:

1) ш__разём; 4) д__ўгавалосы;

2) к__нтрабанда; 5) з__латакосы.

3) камп’ют__р;

А4. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара о:

1) аз__наўстойлівы; 4) мн__газарадны;

2) зак__надаўства; 5) бав__ўнаўборка.

3) шкл__вар;

А5. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара я:

1) с__мікапеечны; 4) п__цярня;

2) с__белюбівы; 5) сёл__тні;

3) кле__вар;

А6. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца мяккі знак:

1) мен__шы; 4) эканом__це;

2) глян__це; 5) голуб__.

3) хатын__скі;

А7. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара ў:

1) індывіду__м; 4) ка__пак;

2) а__таномія; 5) вучоны - __тапіст.

3) поды__м;

А8. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца прыстаўная літара:

1) за __аблокамі; 4) густая __мгла;

2) на__огул; 5) __ржаны хлеб.

3) за__уголле;

А9. Адзначце слова(-ы), якое(-ія) пішацца(-уцца) з вялікай літары:

1) (Ш, ш)ырмава капэла; 4) (Б, б)раслаўшчына;

2) (Т, т)ураўскае княства; 5) (М, м)іністр адукацыі.

3) (Н, н)ародны пісьменнік;

А10. Адзначце сінанімічны(-я) рад(-ы):

1) кветка, краска, фарба;

2) прыгодны, прыгодніцкі, прыдатны;

3) выслоўе, афарызм, сентэнцыя;

4) сачыць, цікаваць, назіраць;

5) вестка, данос, навіна;

А11. Адзначце выпадкі правільнага чаргавання зычных у аснове слова:

1) суседка – суседке; 4) мітынг – на мітынзе;

2) балота – у балоце; 5) пратэст – у пратэсце.

3) асінка – на асінцы;

А12. Адзначце слова(-ы), якое(-ія) пішацца(-уцца) разам:

1) грам __ калорыя; 4) лейб __ медык;

2) грос __майстар; 5) паў __ лімона;

3) прайдзі __ свет;


А13. Адзначце слова(-ы), якое(-ія) ў родным склоне адзіночнага ліку мае (-юць) канчатак - у (-ю):

1) агні горад__; 4) менеджэр__;

2) без песімізм__; 5) выгляд__.

3) бейсбол__;

А14. Адзначце выпадкі памылковага напісання склонавых форм назоўнікаў:

1) пісаць чарнілам; 4) сустрэцца з Васяй;

2) у беларускай кераміке; 5) пад горадам Петрыкавым.
3) адрасаваць Дар’е Сяргееўне;

А15. Адзначце словазлучэнне(-і) з граматычнымі памылкамі:

1) свежая салямі; 4) карабельная верф;

2) лёгкі цюль; 5) белы жабо.

3) доўгая цень;

А16. Адзначце слова(-ы), якое(-ія) пішацца(-уцца) асобна:

1) (папараць) кветка; 4) (псіхалагічна) дакладны;

2) (жыцце) сцвярджальны; 5) (навукова) тэхнічны.

3) (нейтральна) афарбаваны;

А17. Адзначце памылковыя склонавыя формы лічэбнікаў:

1) сямюдзесяццю трымя; 4) ста васьмю;

2) дзевяноста двух; 5) пяцьсот шасцідзесяці.

3) пяццюдзесяццю шасццю;

А18. Адзначце прыслоўе(-і), якое(-ія) пішацца(-уцца) разам:

1) (усё) роўна; 4) працаваць (у) дваіх;

2) ісці (ў) адкрытую; 5) зачапіць (з) нянацку.

3) (на) перакор лёсу;

А19. Адзначце дзеяслоў(-вы), які(-я) ў форме 2 асобы множнага ліку мае(-юць) канчатак -іце (-ыце):

1) агледзець; 4) везці;

2) плыць; 5) надламаць.

3) абіраць;

А20. Адзначце словазлучэнне(-і) з правільным ужываннем дзеепрыметнікаў:

1) счарнелыя стрэхі хат; 4) развеяныя мары;

2) трымаўшаеся за жыццё дрэва; 5) узнікшая сітуацыя.

3) ламаемыя галінкі;

А21. Адзначце сказ(-ы) з няправільна ўтворанымі ці ўжытымі дзеепрыслоўямі:

1) Узіраючыся на ўсе прадметы, у яго было пачуццё, быццам ён
глядзіць Ані ў вочы.

2) Добра прыгледзеўшыся, па датах пад раздзеламі можна вычарціць
крывую майго настрою.

3) 'Гам, у кіно, гледзячы на яе, мне падумалася, што Таня
прыгажэйшая за Аню і цяпер ужо я не зблытаю іх.

4) Яўхім ступаў разваліста, засунуўшы рукі ў кішэні паддзёўкі,
збіваючы калі-нікалі наском бота мёрзлыя камякі.

5) Восенню пад вечар, ідучы дахаты, на мне не было сухой ніткі.

А22. Адзначце выпадак(-і), калі не пішацца асобна:

1) (не) даедзены сняданак; 4) (не) гледзячы адзін на аднаго;

2) (не) трэба скардзіцца; 5) (не) чаканыя госці.

3) часткова (не) распрацаваная тэма;

А23. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца працяжнік:

1) Нарач для мяне __ калыска дзяцінства, тое светлае і вечнае, без чаго я не магу ўявіць сваё жыццё.

2) Век пражыць __ не поле перайсці.

3) Зямля на Случчыне __ багатая, урадлівая.

4) Памяць народа __ гэта самае вялікае багацце, якое і называецца спадчынай.

5) Мы __ людзі свабодныя, вольныя птахі.

А24. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропускаў ставіцца коска:

1) У прыгожых __ лутавых лапцях фарсяць найбольш увішныя мужчыны.

2) Слава травам, слава кветкам, слава летнім яркім дням __ і засеяным палеткам __ і пакошаным лугам!

3) Выйдзе бусел на родныя гоні, палі, сенажаці, і кіне яго ў жар і холад ад няўпыннасці __ і бясконцасці жыцця __ і зямлі.

4) Народнасць паэзіі Міцкевіча, яго веданне дум і спадзяванняў народа, фальклору, роднай прыроды __ усё гэта сапраўды здзіўляе.

5) А навокал апалае лісце пад нагамі, цеплыня і цішыня, якія бываюць толькі ў апошнія дні восені __ і ціхая музыка.

А25. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) набраныя курсівам словы трэба выдзеліць коскамі:

1) Грыбоў аднак з кожным годам усё меншала, яны адступалі ў глыб лесу.

2) Бабёр не спускаў з сабакі маленькіх як канаплянае зерне вочак.

3) Па гутарцы, па ўсіх яе паводзінах відаць было, што прыйшла яна з горада.

4) На жаль мы не ведаем сваёй гісторыі, хаця яна мае тысячагадовую даўнасць.

5) Шчыра кажучы ён тады ўжо зразумеў, што паўстанцы не перамогуць.

А26. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) набраныя курсівам словы адасабляюцца:

1) Раніцай ляжаць снягі ружовыя і чыстыя як радасць.

2) На бярозу быў усцягнуты збіты з дошак шчыток для буслоў.

3) У кожнай кроплі расы адбіваўся поўны сонечных промняў ранішні свет.

4) Натура паэтычная і шматгранная ён многае зрабіў, каб перад вачыма пляменніка раскрылася краса беларускай прыроды.

5) Захапілі яго ўспаміны цяжкія, горкія, балючыя.

А27. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) набраныя курсівам словы трэба выдзеліць коскамі:

1) За пасёлкам падразаючы берагі на заваротах цякла Шчара.

2) Гэта ж вунь там за старымі ліпамі стаяў некалі дом з калонамі.

3) Пасля размовы з братам Косця сядзеў надзьмуўшыся.

4) Праходзь, маладзічка, садзіся. Куды гэта бог на ноч гледзячы нясе?

5) Чытаючы і перачытваючы творы Панчанкі не перастаеш здзіўляцца таленту першаадкрывальніка.

А28. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропускаў ставіцца коска:

1) Берагі ручаіны былі зяленымі і мяккімі ад імхоў __ і такія самыя зяленыя масты з бураломных дрэў злучалі іх.

2) Лёс паэта цесна звязаны з лёсам народа, ад __ якога Панчанка быў неадлучны на працягу ўсяго жыцця.

3) Забываў часам Іван Васільевіч назвы вёсак, але __ каб завязалі вочы і прывезлі ў калісьці наведанае ім сяло, ён беспамылкова сказаў бы, калі ён тут быў, з кім сустракаўся.

4) Хлопчык мяне не бачыў, а я __ каб не перашкаджаць ягонаму задаволенаму настрою, не абзываўся, а толькі сачыў за ім.

5) Часамі чуваць тут стрэлы __ ды прамчыцца на кані пагранічнік.

А29. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца двукроп’е:

1) Калі бой за сяло сціх, тады ўсе ўбачылі__ гарэла старая высокая ліпа, на вяршыні якой прыляпілася буслянка.

2) Ранак луг расой купае __ дзень гарачы будзе.

3) Андрэй быў у добрым гуморы __ гэта адразу кідалася ў вочы.

4) Ён усё слухаў, хоць і без таго было чуваць, што яго даганялі __ усю ноч ззаду пагрозліва брахалі сабакі.

5) У крыніцы вельмі смачная вада __ таму ўся вёска ходзіць сюды.

А30. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) ёсць злучальныя словы:

1) Верасоўскаму здавалася, што птушкі, мусіць, самыя шчаслівыя на свеце.

2) Усё, што звязана з гэтым чароўным кутком, мяне цікавіць.

3) Клён больш не ўгледзеў свайго гаспадара на дарозе, якою людзі вярталіся з горада.

4) Паўтарэнне гісторыі азначае, што народ не мае сваіх ідэалаў у будучым, што ён бачыць іх у мінулым.

5) Якуб Колас нарадзіўся ў маляўнічым лясным прыволлі, дзе векавечныя хвоі і кашлатыя елкі падпіралі неба.

А31. Адзначце, колькі і якіх знакаў прыпынку павінна быць у сказе:

Яны падышлі да помніка. Вераніцы ўсё тут падабалася і сама задумлівая постаць Янкі Купалы які ўскінуўшы на плечы плашч ішоў як па зямлі па пагорку пастамента і невялічкая крынічка якая бруілася ля яго ног і каменная папараць-кветка што даставала лісцем ледзь не да самай вады.

1) двукроп’е, 7 косак; 4) 10 косак;

2) двукроп’е, 8 косак; 5) працяжнік, 8 косак.

3) двукроп’е, 9 косак;


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: