Частка В

В1. Запішыце слова, у якім на месцы пропуску пішацца і:

1) без__дэйны; 4) вы__грыш;

2) за__мацца; 5) пера__граць.

3) за__скрыцца;

В2. Запішыце слова, у якім ёсць прыстаўная літара:

1) на __ржышчы; 4) вароты за__ржавелі;

2) __аканіцы; 5) __асьміног.

3) на__огул;

В3. Знайдзіце слова, у якім няправільна напісана прыстаўка. Запішыце яго правільна:

1) аддаць; 4) спісаць;

2) рашчышчаць; 5) бездакорны.

3) адшумела;

В4. Знайдзіце словазлучэнне, у якім няправільна ўтвораны прыналежны прыметнік. Запішыце прыметнік правільна:

1) бацькава хата; 4) матчыны рукі;

2) рыбін хвост; 5) Алесеў баян.

3) Пецін веласіпед;

В5. Знайдзіце сказ(-ы), у якім(-іх) няправільна ўжыты формы ступеней параўнання прыметнікаў і прыслоўяў. Запішыце правільны варыянт ужывання формы слова:

1) Ад ракі трава была самая гусцейшая.

2) Што можа быць мілейшае за родны край?

3) Ад гэтага смеху старому стала лягчэй на душы.

4) Мікола старэйшы Алеся на тры гады.

5) Найвышэйшы абавязак – узгадаваць і выхаваць чалавека.

В6. Знайдзіце словазлучэнне(-і) з памылкай у дапасаванні ці кіраванні. Запішыце правільны варыянт ужывання формы слова:

1) Доўга сумаваць па роднай вёсцы нашай бабульцы не давялося.

2) Верка паспешліва падзякавала Рыгору і выскачыла з хаты.

3) Здаралася, не рыхтаваўся да заняткаў з-за ляноты.

4) Маўкліва стаяць пры дарозе тры старых бярозы.

5) Каб ён нават і пажадаў ажаніцца з табой, дык яму не дазволіць гэтага радня.

В7. Знайдзіце сказ(-ы) з памылкай у каардынацыі дзейніка і выказніка. Запішыце правільную форму выказніка:

1) Ніхто не помніў такога халоднага лета: ні мы, ні нашы бацькі, ні бабуля.

2) Да касьбы заставалася тыдняў са два.

3) Высока над зямлёю прыгожымі шнурамі ляцелі шмат жураўлеў і гусей.

4) Маладзіком пабеленыя ці сівізной двое ішлі па беразе сцежкай адной.

5) Два хлопцы – Іван і Васілёк – не прымалі ўдзелу ў размове.

В8. Выпішыце граматычную аснову з назыўнога сказа:

1) Спі, мой маленькі сыночак.

2) Дарога гладкая, слізкая, бліскучая.

3) Марозіць, а сняжку няма.

4) Бялюткія аблокі на чыстым небасхіле.

5) Прыгажосць трэба берагчы, а не знішчаць.

ТЭСТ № 15


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: