Асаблівасці кніжнага і артыкульнага патока

Віды выданняў літаратурна-мастацкага комплексу грунтуюцца на агульным стандарце "Выданні. Асноўныя віды" (СТБ 7.60-93). Але гэты масіў дакументаў мае свае асаблівасці. Выданні мастацкіх твораў падзяляюцца, у асноўным, па прыкмеце структуры і складу асноўнага тексту. Гэта зборы твораў, выбраныя творы, серыі, зборнікі, монавыданні, аднатомныя і шматтомныя выданні.

Збор твораў - аднатомнае ці шматтомнае выданне, якое змяшчае ўсе ці амаль усе творы аднаго альбо некалькіх аўтараў. Мэта гэтага выдання - з дастатковай паўнатой прадставіць літаратурную спадчыну пісьменніка. Зборы твораў бываюць навуковыя і масавыя. Напрыклад, поўны збор твораў Я.Купалы ў 9-ці тамах (10-ці кнігах), падрыхтаваны інстытутам літаратуры імя Я.Купалы Нацыянальнай Акадэміі навук. Збор уключае 323 творы, у т.л. 80 новых вершаў, 80 артыкулаў, 60 паштовак, 130 даравальных надпісаў. Масавыя выданні прызначаны шырокаму колу чытачоў.

Выбраныя творы - змяшчаюць найбольш значныя, лепшыя творы пісьменніка, каб паказаць яго творчасць.

Зборнікі - гэта выданні, якія змяшчаюць творы, адабраныя па якой-небудзь прыкмеце. Напрыклад, па тэме (тэматычныя зборнікі), па жанру (жанравыя зборнікі), па складу тэкстаў (альманахі, анталогіі, хрэстаматыі).

Монавыданне - гэта выданне, якое змяшчае адзін закончаны твор. Акрамя гэтага, сярод мастацкіх выданняў выдзяляюцца дайджэсты (зборнікі найбольш цікавых матэрыялаў, перадрукаваных у скарачэнні з іншых выданняў), бестселеры (выданні, якія маюць найвялікшы попыт і выдадзеныя вялікім тыражом).

Па характару інфармацыі бываюць дакументальна-мастацкія выданні (у аснову якіх пакладзены дакументы альбо рэальныя падзеі) і навукова-мастацкія выданні (у аснову якіх пакладзены навуковыя факты).

Асаблівастю выданняў па мастацтву з'яўляецца наяўнасць спецыяльных відаў выданняў. Гэта эстампы, рэпрадухцыі, альбомы, паштоўкі, ноты. У апошні час сталі актыўна выходзіць аўдыявізуальныя формы публікацый мастацкіх твораў і твораў мастацтва. Да іх адносяцца кампакт-дыскі, сідзіромы, дыскеты з запісамі мастацкіх твораў.

Па мэтаваму прызначэнню класіфікуюцца ў асноўным літаратуразнаўчыя і майтацтвазнаўчыя дакументы. Віды выданняў тут вядомы: навуковыя, навукова-папулярныя, вучэбныя, даведачныя. Асаблівасцю навуковых выдаяняў з'яўляецца тое, што іх склад пашыраны: у іх уваходзяць не толькі даследчыя працы, але і творы класікаў-пісьменнікаў, літаратурных крытыкаў аб літаратуры, навуковыя публікацыі помнікаў старажытнай пісьменнасці і мастацтва.

Асаблівасці маюць і вучэбныя выданні. Яны праяўляюцца ў наяўнасці хрэстаматый, рэпетуарных зборнікаў нот, самавучыцеляў па музыцы, выяўленчаму мастацтву. Падручнікі па мастацтву выпускаюцць двух відаў: у дапамогу тэарэтычнаму і практычнаму навучанню (паасобку), таксама да вучэбных выданняў адносяцца семінарыі па творчасці пісьменнікаў.

Асаблівасці даведачных выданняў у тым, што акрамя энцыклапедый, слоўнікаў, тут выпускаюцца. "Летапісы жыцця і творчасці пісьменніка", даведнікі па літаратурных мясцінах, музеях, каталогі мастацкіх выстаў. Таксама разнастайны энцыкпапедыі: комплекснага характару (Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі ў 5-ці тамах, персанальныя (Купалаўская энцыклапедыя), біяграфічныя слоўнікі (Беларускія пісьменнікі ў 6-ці тамах), энцкклапедыя "Тэатр Беларусі".

Па перыядычнасці літаратурна-мастацкія творы падзяляюцца на перыядычныя і неперыядычныя. Перыядычныя выданні прадстаўлены газетамі і часопісамі. Газеты, у асноўным, маюць комплексны характар, адлюстроўваюць мастацкае жыццё рэспублікі ўвогуле. Напрыклад, "Культура", "Літаратура і мастацтва". Літаратурныя часопісы больш аб'ёмныя і друкуюць арыгіналы мастацкіх твораў. Гэта такія часопісы як "Полымя", "Нёмая", "Маладосць", "Першацвет", "Всемирная литература". Гэта агульнарэспубліканскія часопісы. Акрамя іх у Мінску выходзіць сталічны часопіс "Няміга літаратурная". Часопісы па мастацтву выдаюцца як навуковыя, так і навукова-папулярныя, прафесійныя. У апошнія гады сталі стварацца комплексныя часопісы па мэтаваму прызначэнню, якія ўключаюць і навуковыя, і папулярныя матэрыялы. Гэта часопісы “Мастацтва", "Спадчына". Папулярныя часопісы прадстаўлены такімі, як "Тэатральная Беларусь", "На экранах". Асаблівасцю перыядычных выданняў гэтага комплексу з'яўляецца наяўнасць мастацкіх календароў. Напрыклад, "Театральный календарь", "Музыкальный календарь", "Художественный календарь". Каляндары выдаюцца на чарговы год, размяшчаюць матзрыялы па храналогіі, даюць даведкі аб пісьменніках, мастаках, артыстах у сузязі з іх юбілейнымі датамі; даведкі пра асобныя творы, з'явы, падзеі ў літаратурным і мастацкім жыцці. Таму каляндары па характару інфармацыі адносяцца таксама і да даведачных выданняў.

Такім чынам, дакументны паток і масіў інфармацыі літаратурна-мастацкага комплексу мае разнастайны характар па аб'ёму, формах і відах публікацый.

Літаратура

1. Выданні. Асноўныя віды. Тзрміны і азначэнні. СТБ. 7.60-93. - Мн.: Белстандарт, 1994. - 44 с.

2. Станкевіч, М. Выдавецкая палітыка. Ёсць такое паняцце/М. Станкевіч // Книжный мир. - 2000.

3. Зайцев, В.Н. Российские библиотеки в период перехода от СССР к России: Перемены в издательском деле / В.Н. Зайцев // НТБ. - 1999. - № 1. - С. 63-64.

4. Хорсун, С. Книг много - хороших и разных / С. Хорсун // Семь дней. - 1996. - № 24.

5. Баразна, М. Паліграфія - таксама мастацтва! / М.Баразна // Книжный мир.- 2000. - №2.- С. 2

6. Смирнов, В. Развал духа от книжных развалов / В.Смирнов // Вечерний Могилёв. - 2000. – № 47. - 5 нюля.

7. Писняк, Г. Интервью / Писняк Г. //Могилёв. ведомости. - 1999. - 13 июля.

8. МДУ імя А.Куляшова // Могилёв. ведомости. - 1999. – 21дек.

9. Півуноў, Ю. Уладзімір Дуктаў: "Пісьменнікам можа стаць толькі адданы мове, літаратуры чалавек". / Ю. Півуноў // Зямля і людзі. - 1999. – 26 жніўня.

10. "Пересвет" // Магілёўская праўда. - 1995.- 6 мая.

11. Союз музы и бизнеса // Магілёўская праўда. - 1995. - 11 ліпеня.

 

Пытанні для замацавання ведаў

1. Якое значэнне маюць творы мастацкай літаратуры і творы мастацтва ў жыцці грамадства?

2. Пакажыце на канкрэтных прыкладах, якія творы мастацкай літаратуры дапамагаюць у фарміраванні станоўчых маральных якасцей?

3. Што ўваходзіць у састаў мастацкай літаратуры?

4. Якія віды выданняў мастацкай літаратуры выдаюцца ў залежнасці ад матэрыяльнай канструкцыі?

5. З якіх выданняў складаеца састаў літаратура па мастацтву?

6. Назавіце тэматыку твораў мастацкай літаратуры.

7. Творы якіх пісьменнікаў з’яюцца найбольш чытаемымі?

8. Як адзначаюцца лепшыя творы мастацкай літаратры?

9. Ахарактарызуйце дзейнасць выдавецтва “Мастацкая літаратура”.

10. Назавіце недзяржаўныя выдавецтвы,якія вызначаюцца значнай колькасцю выданняў мастацкай літаратуры.

11. Пералічыце найбольш значныя расійскія выдавецтвы, выпускаючыя творы мастацкай літаратуры.

12. Якія выдавецтвы займаюцца выпускам літаратуры па мастацтву і твораў мастацтва?.

13. На якія віды падзеляюцца літаратурна-мастацкія выданні ў залежнасці ад структуры і складу асноўнага тэксту?

14. Чым адрозніваюцца зборы твораў ад выбраных твораў?

15. Якія асаблівасці маюць віды неперыядычных літаратуразнаўчых і мастацтвазнаўчых выданняў?

16. У чым прызначэнне артыкульнага патока літаратурна-мастацкага комплекса?

17. Якое значэнне маюць дапаможнікі па мастацкай літаратуры і літаратуразнаўству ў прафесійнай дзейнасці чалавека?

18. Каму патрэбна інфармацыя аб новай літаратуры па мастацкай літаратуры і літаратуразнаўству?

19. Як арганізаваны выпуск дапаможнікаў для прафесійнай дзейнасці па мастацкай літаратуры і літаратуразнаўству? Пералічыце бібліятэкі і цэнтры інфармацыі.

20. Якую ролю адыгрывае Нацыянальная бібліятэка Беларусі?

21. Што такое аналітычная і бібліяграфічная інфармацыя? Якія цэнтры ажыццяўляюць аналітычную інфармацыю, а якія бібліяграфічную?

22. Рынак інфармацыйных прадуктаў.

23. ПІто характэрна для бягучых дапаможнікаў?

24. Віды бягучых дапаможнікаў. Прыклады.

25. Якую ролю адыгрываюць рэтраспектыўныя дапаможнікі?

26. Якія яны бываюць па зместу? Прывядзіце прыклады.

27. Якія БД існуюць па мастацкай літаратуры і літаратуразнаўству?

Літаратура.

1. ГОСТ 7.0-99. Информационно-библиографическая деятельность, библиография. - Мн.: Изд-во стандартов, 1999. - 15 с.

2. Диомидова, Г.Н. Библиографоведение: Учеб. для сред. проф. учеб. заведений/ Г.Н. Диомидова. – СПб.: «Профессия», 2002. – С. 137 – 138

3. Лявончыкаў, В.Е. Беларуская бібліяграфія: Агульны курс: Падручнік для студэнтаў інстытута культуры/ В.Е. Лявончыкаў. – Мн.: - Выш.шк., 1991. - 262 с.

4. Каратышэўская А. Ствараем БД па беларускаму мовазнаўству/ А. Каратышэўская // Бібл. свет. -1998.-№ 4.-С. 14.

 


Інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы па мастацкай літаратуры і літаратуразнаўстве ў дапамогу вучоным і спецыялістам.

ПЛАН:

1. Месца і роля бібліяграфічных дапаможшкаў па мастацкай літаратуры і літаратуразнаўстве ў прафесійнай дзейнасці. Кола карыстальнікаў інфар мацыі.

2.Сетка бібліятэк і цэнтраў, якія ажыццяўляюць інфармацыйна-бібліяграфічнае забеспячэнне мастацкай літаратуры і літаратура знаўства.

3.Састаў інфармацыйных прадуктаў і паслуг.

3.1.Бягучая бібліяграфічная і рэфератыўная інфармацыя.

3.2. Рэтраспектыўныя бібліяграфічныя дапаможнікі.

Базы дадзеных.

Бібліяграфічныя дапаможнікі па мастацкай літаратуры і літаратуразнаўстве вельмі цесна звязаны з гісторыяй і культурай. Яны патрэбны амаль усім катэгорыям карыстальнікаў. Праз інфармацыю аб новых мастацкіх творах, літаратуразнаўчых работах, матэрыялах навуковых канферэнцый і семінараў, вучоныя і спецыялісты маюць магчымасць арыентавацца ў тых выданнях, якія выходзяць у нашай краіне і за яе межамі, а таксама ў той вялікай колькасці літаратуры, што маецца ў фондах бібліятэк.

Спецыялістам у галіне мастацкай літаратуры і літаратуразнаўства патрэбна самая розная інфармацыя: аб гісторыі стварэння мастацкіх твораў, звесткі біяграфічнага характару аб пісьменніках, паэтах, знакамітых літаратуразнаўцах, аб розных рэдакцыях і варыянтах мастацкіх твораў, аб выхадзе ў свет новых твораў, як айчынных, так і замежных аўтараў і інш.

Карыстальнікамі бібліяграфічнай інфармацыі у галіне мастацкай літаратуры і літаратуразнаўства з'яўляюцца людзі, якія маюць спецыяльную падрыхтоўку. Гэта вучоныя - літаратуразнаўцы, пісьменнікі, журналісты, выдавецкія работнікі, лектары, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, выкладчыкі ССНУ і ПТВ, настаўнікі агульнаадукацыйных школ, студэнты-філолагі, а таксама бібліёграфы навуковых бібліятэк, бібліятэкары, супрацоўнікі інфармацыйных цэнтраў.

Прафесійныя бібліяграфічныя патрэбнасці у галіне мастацкай літаратуры і літаратуразнаўства абумоўлены неабходнасцю набыцця новых ведаў, без якіх немагчыма вырашэнне навуковых і практычных задач. Прафесійныя бібліяграфічныя патрэбнасці можна дыферэнцыраваць на: патрэбнасці літаратуразнаўчай навукі, літаратуразнаўчай практыкі, літаратуразнаўчай адукацыі. Гэтыя патрэбнасці дыферэнцыруюцца на две групы: 1. бібліяграфічныя патрэбнасці літаратуразнаўцаў - даследчыкаў; 2. Бібліяграфічныя патрэбнасці літаратуразнаўцаў-практыкаў.

Бібліяграфічныя патрэбнасці спецыялістаў - літаратуразнаўцаў у бібліяграфічнай інфармацыі таксама павялічваюцца. Гэта звязана з тым, што ў апошнія гады павялічылася колькасці кніг, публікацый новых твораў мастацкай літаратуры, літаратуразнаўчых выданняў, твораў аўтараў, якія шмат гадоў не друкаваліся і г.д., а таксама тымі істотнымі зменамі, якія адбыліся ў літатуразнаўчай навуцы.

Агульнагаліновае звяно дапаможнікаў забяспечвае Нацыянальная бібліятэка Беларусі, якая з'яўляецца каардынацыйным і метадычным цэнтрам для ўсіх бібліятэк рэспублікі. НББ выпусціла шэраг бібліяграфічных дапаможнікаў па мастацкай літаратуры і літаратуразнаўстве, аказвае метадычную дапамогу кансультацыямі і рэцэнзіямі бібліятэкам нашай рэспублікі.

Навукова - педагагічная бібліятэка Нацыянальнага інстытута адукацыі РБ падрыхтоўвае бібліяграфічныя дапаможнікі для настаўнікаў, у якіх даецца інфармацыя і для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Аналітычна цэнтр НАН Беларусі дае інфармацыю а6 навуковых даследваннях у галіне гуманітарных навук, у тым ліку і па літаратуразнаўчых навуках, якія праводзяцца ў Беларусі і за яе межамі. Інфармацыя даецца праз РЧ, РЗ, бюлетэні. Некаторыя рэтраспектыўныя бібліяграфічныя дапаможнікі па мастацкай літаратуры выдаюцца Нацыянальнай кніжнай палатай Беларусі.

Значнае месца ў інфармацыйнай структуры рэспублікі займаюць расійскія выданні. Выдаюцца яны інстытутам навуковай інфармацыі па грамадскіх навуках РАН (ІНІГН РАН), Усерасійскай дзяржаўнай бібліятэкай замежнай літаратуры (УДБЗЛ), Расійскай дзяржаўнай бібліятэкай і Расійскай Нацыянальнай бібліятэкай.

Інфармацыйна-бібліяграфічнае забеспячэнне па мастацкай літаратуры і літаратуразнаўстве ажыццяуляецца разнастайнымі бібліяграфічнымі і інфармацыйнымі выданнямі. Гэта паказальнікі ў выглядзе кніг, брашур, часопісаў, бюлетэні, спісы літаратуры, картатэкі, базы дадзеных. Бібліяграфічныя дапаможнікі па мастацкай літаратуры і літаратуразнаўстве паддзяляюцца на 2 вялікія групы: бягучыя і рэтраспектыўныя.

Бягучыя бібліяграфічныя дапаможнікі даюць інфармацыю аб творах мастацкай літаратуры і літаратуразнаўчых выданнях, якія выходзяць на працягу года, месяца, тыдня. Гэта выданні ў выглядзе бюлетэняў, рэфератыўных зборнікаў, рэфератыўных часопісаў, спісаў, пяказальнікаў. Бягучыя бібліяграфічныя дапаможнікі па ступені раскрыцця зместу можна падзяліць на сігнальныя і рэфератыўныя выданні.

Да сігнальных выданняў неабходна аднесці бібліяграфічны паказальнік ІНІГН РАН «Новая литература по социальным и гуманитарным наукам. Литературоведение”, які штомесячна інфармуе аб расійскіх і замежных выданнях і публікацыях па гісторыіі і тэорыі літаратуры, аб матэрыялах, прысвечаных класікам сусветнай літаратуры і сучасным пісьменнікам..

Рэфератыўную інфармацыю па мастацкай літаратуры і літаратуразнаўстве падрыхтоўвае Аналітычны цэнтр НАН Беларусі. Гэта рэфератыўныя зборнікі: Беларусістыка. Гуманітарныя навукі. Мовазнаўства. Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка. Мастацтва. Зборнік выходзіць раз у год. У ім друкуюцца рэфераты на беларускія выданні. Тры разы ў год выходзяць рэфератыўныя зборнікі па літаратуры далёкага замежжа. Тэматычныя зборнікі змяшчаюць фактаграфічную інфармацыю па матэрыялах навуковых канферэнцый. Значнае месца у інфармацыйнай структуры рэспублікі займаюць расійскія інфармацыйныя выданні ІНІГН РАН. Ён выпускае 6 раз у год рэфератыўныя часопісы «Литературоведение» у серыях «Отечественная литература» і «Зарубежная литература». УДБЗЛ імя М.Рудаміно выпускае інфармацыйны зборнік: «Диапазон. Вестник иностранной литературы», які выходзіць штоквартальна. Гэта крытыка-бібліяграфічны агляд, у якім змяшчаюцца звесткі аб выхадзе новых творах сучасных замежных пісьменнікаў, урыўкі з іх..

Паказальнікі і даведнікі рэтраспектыўнага характару адрозніва- юцца шыратой таматычнага ахопу, уключаюць вялікае кола твораў, выдадзеных у мінулыя гады. Гэта аб'ёмныя выданні, якія часта бываюць шматтомнымі, маюць працяг. Матэрыял у іх сістэматызаваны вельмі дэталёва. Яны маюць даведачны апарат. Па зместу рэтраспектыўныя бібліяграфічныя дапаможнікі па мастацкай літаратуры і літаратуразнаўстве падзяляюцца на агульналітаратурныя, жанравыя і тэматычныя, персанальныя і краязнаўчыя.

Беларуская маладая літаратуразнаўчая навука пачала складацца ў XIX ст., асабліва пасля 1917 года. Вялікі уклад у яе развіццё унёс акадэмік Я.Ф.Карскі. Яго праца мела назву «Что предстоит сделать по белорусскому языку и литературе». Прыкладам фундаментальнага агульналітаратурнага паказальніка з'яўляецца біябібліяграфічны слоўнік «Беларускія пісьменнікі» у 6-ці тамах. Падрыхтаваў яго да выпуску інстытут літаратуры імя Я.Купалы НАН Беларусі, выпусціла выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя»..

Значны ўклад у стварэнне агульналітаратурных бібліяграфічных дапаможнікаў па беларускай мастацкай літаратуры ўнесла Ніна Барысаўна Ватацы, бібліёграф НББ. Яна з'яўляецца аўтарам буйных бібліяграфічных паказальнікаў, такіх як:

“ Мастацкая літаратура Савецкай Беларусі: Бібліяграфія асобных выданняў.” (1917-1960гг., 1961-1968гг.) Гэта найбольш поўныя паказальнікі, у якія уваходзяць творы беларускіх пісьменнікаў, выдадзеныя ў Беларусі, іншых рэспубліках і за мяжой у перыяд 1917-1968 гг. Паказальнікі уключаюць асобныя творы, альманахі, анталогіі, зборнікі, выданні (брашуры, лістоўкі). У канцы даецца спіс літарату- рна-мастацкіх і грамадска-палітычных часопісаў, у якіх друкаваліся творы беларускіх пісьменнікаў.

2. “Мастацкая літаратура народаў СССР у перакладзе на беларускую мову” (1917-1965 гг.) Працагам яго з’яўляюцца паказальнікі: «Мастацкая літаратура народаў СССР у перакладзе на беларускую мову» (1966-1975 гг.). і «Мастацкая літаратура народаў СССР у перакладзе на беларускую мову» (1976-1991гг.)

Да агульналітаратурных паказальнікаў адносяцца 2 выпускі бібліяграфічнага паказальніка “Замежная літаратура на беларускай мове.” (1917-1963 гг. і 1964-1974гг.)

Выдадзены таксама паказальнікі па мовазнаўству і літаратура- знаўстве «Беларускае літаратуразнаўства і крытыка» (1945-1963гг.) і “Беларускае мовазнаўства” (1825-1965гг., 1966-1975гг., 1976-1993гг.) З пачатка 90-х гадоў у ЦНБ НАН вядзецца БД у аўтаматызаваным рэжыме “Мовазнаўства”.

У бібліятэках Беларусі выкарыстоўваюцца таксама агульна - літаратурныя паказальнікі рускіх бібліёграфаў: Мацуев Н.Я. «Художественная литература. Русская и переводная 1938-1953» т.1,2. Кожны том уключае 2 раздзелы: «Художественная литература», «Критика и литературоведение». Працягам гэтага паказальніка з'яўляецца шматтомны паказальнік, што прадаўжаецца «Советская художественная литература и критика». Кожны вьшуск уключае літаратуру за два гады, пачынаючы з 1954 года. Літаратура народаў СССР улічана ў паказальніку І.І.Старцава «Художественная литература народов СССР в переводах на русский язык» (1934-1959 гг). Выйшлі 2 паказальнікі. Матэрыял згрупаваны па алфавіту літаратур. У кожным паказальніку 2 раздзелы «Художественная литература и фольклор» і «Литературоведение».

Творчасці рускіх паэтаў прысвечаны бібліяграфічны даведнік А.Тарасенкава «Русские поэты XX века. 1900-1965 гг. Библиография», у які уключаны таксама звесткі аб малавядомых паэтах.

Па замежнай літаратуры можна назваць літаратурна-бібліяграфічны даведнік «Основные произведения иностранной художественной литературы», які выдавала неаднаразова УДБЗЛ.

Навуковыя работнікі-літаратуразнаўцы часцей за ўсё займаюцца вывучэннем творчасці якога-небудзь аднаго пісьменніка. У сувязі з гэтым, выходзіць вялікая колькасць персанальных бібліяграфічных дапаможнікаў, прысвечаных беларускім пісьменнікам. Напрыклад, «Янка Купала: Да 100-годдзя з дня нараджэння» (Мн., 1984), «Якуб Колас: Да 100-годдзя з дня нараджэння» бібліяграфічны паказальнік (Мн., 1983). Гэтыя паказальнікі маюць багаты даведачны апарат: алфавітныя паказальнікі кніг, алфавітныя паказальнікі твораў, алфавітныя паказальнікі артыкулаў, паказальнікі пісьмаў, імёнаў, перакладчыкаў: «Максім Багдановіч»: паказальнік выданняў, аўтографаў і крытычнай літаратуры (Скл. Н.Б.Ватацы; Пад рэд. Р.Бярозкіна. - Мн., 197б.-156с.- Нацыянальная бібліятэка Беларусі) і інш.

У Расіі выйшлі такія паказальнікі, як «Библиография литературы о Н.С.Тургеневе», «Ф.М.Достоевский. Библиография произведений Ф.М.Достоевского и литературы о нём. 1917-1965», «Бродская С.Я, Публикации текстов произведений А.М.Горького в СССР (1959-1963)», “Е.Евтушенко. Семинарий”, «Русские советские писатели. Прозаики» і «Русские советские писатели. Поэты». Гэта паказальнікі, што прадаўжаюцца. Яны ўключаюць вывераныя біяграфічныя даведкі, спісы твораў і літаратуры.

Выпушчаны фундаментальныя паказальнікі, якія знаёмяць з перакладамі твораў класікаў замежнай літаратуры і крытычных работ на рускай мове, прысвечаныя іх жыццю і творчасці. Галоўнай рысай іх з'яўляецца вялікі храналагічны ахоп і паўната матэрыялаў. Напрыклад, «Житомирская З.Б. Библиографический указатель русских переводов и критической литературы на русском языке. 1780-1971».

УДБЗЛ выпускае серыю бібліяграфічных паказальнікаў «Писатели зарубежных стран». Надрыклад, «Шекспир», «Гейне», «Жюль Верн», «Бальзак», «Мериме» і інш.

Тэматычныя і жанравыя паказальнікі уключаюць, як правіла, творы мастацкай літаратуры, прысвечаныя якой-небудзь тэме, або некалькіх тэмах, або жанру. Напрыклад, 1. Коваленко М.А. Белорусская литературная лениниана. - Мн., 1976. - 161 с.; 2. Белорусский фольклор 1926-1963. – Мн., 1964. - 135 с., Ватацы Н.Б. Беларуская савецкая драматургія. Бібліяграфія. - Мн., 1967. Працягам яго з'яўляецца бібліяграфічны даведнік «Беларуская драматургія 1966-1986, складзены таксама Н.Б.Ватацы і выдадзены ў 1993 годзе.

3 рускіх паказальнікаў трэба назваць такія, як «Великая Октябрьская социалистическая революция в произведениях советских писателей: К истории советской литературы» (1917-1966), «Великая Октябрьская социалистическая революция в зарубежной художественной литературе и публицистике: Библиография переводов на русский язык.», «Советский роман, его теория и история.1917-1964», «Русский советский рассказ, Теория и история жанра. 1917-1967».

Краязнаўчыя навукова-дапаможныя паказальнікі па мастацкай літаратуры і літаратуразнаўстве інфармуюць аб кнігах, артыкулах, прысвечаных літаратурнаму жыццю таго ці іншага краю, творчасці пісьменнікаў, звязаных з краем. Такія бібліяграфічныя дапаможнікі выпускаюцца абласнымі бібліятэкамі. Прыкладамі могуць служыць бягучыя паказальнікі «Новая ллітаратура аб... вобласці», дзе маюцца раздзелы «Літаратурнае жыццё. Край у мастацкай літаратуры», «Пісьменнікі - ураджэнцы краю». Магілёўская абласная бібліятэка выпусціла бягучы спіс «У дапамогу настаўніку беларускай мовы і літаратуры».

У Магілёве у 1994 годзе выйшаў найбольш поўны паказальнік «Пісьменнікі Магілёўшчыны». Ён выдадзены аддзелам беларускай і краязнаўчай літаратуры. Паказальнік складаёцца з персанальных аддзелаў, прысвечаных пісьменнікам. Кожны раздзел уключае біяграфічную даведку, творы пісьменніка, літаратуру аб яго творчасці, рэцэнзіі. Дапаможныя паказальнікі - імянны, геаграфічны.

У прафесійных мэтах выкарыстоўваюцца і рэкамендацыйныя дапаможнікі, такія як бюлетэнь «Новыя кнігі. Па старонках беларускага друку», у якім ёсць падраздзел «Мастацкая літаратура» і «У дапамогу прафесійнаму чытанню», рубрыка «Літаратуразнаўства», а таксама ў якасці дадаткаў да некаторых нумароў змяшчаюцца рэкамендацыйныя агляды або спісы. Напрыклад, «Метадычная літаратура - настаўніку-прадметніку» (1999, № 4), «Новыя творы беларускай мастацкай прозы» (змяшчаюцца штогод) і іншыя.

Традыцыйныя формы і метады інфармавання ў апошні час не ў стане адказваць двум галоўным патрабаванням: аператыўнасці і паўнаце інфармацыі. Гэта вызвала неабходнасць стварэння на аснове новых інфармацыйных тэхналогій баз дадзеных на электронных носьбі- тах. Базы дадзеных ствараюць усе буйныя бібліятэкі рэспублікі. Так, Нацыянальная бібліятэка Беларусі стварыла БД «Кнігі» (электронны каталог НББ), БД «Беларуская рэтраспекцыя. Мастацкая літаратура». Навукова-педагагічная бібліятэка Нацыянальнага інстытута адукацыі РБ - БД «Вучэбныя выданні», «Мастацкая літаратура». ЦНБ НАН стварае БД «Беларускае мовазнаўства».

Бібліяграфічныя дапаможнікі, прызначаныя для задавальнення непрафесійных інтарэсаў насельніцтва па мастацкай літаратуры і літаратуразнаўству

ПЛАН

1. Агульнае паняцце аб непрафесійных інтарэсах насельніцтва па мастацкай літаратуры і літаратуразнаўству.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: