Персанальныя і біябібліяграфічныя дапаможнікі

3.4. Краязнаўчыя бібліяграфічныя дапаможнікі.

Мастацкую літаратуру чытаюць усе людзі, але мэты чытання зале- жаць ад чытача. Адны чытаюць літаратуру з прафесійнымі мэтамі (вык- ладчыкі літаратуры, журналісты, рэдактары, пісьменнікі і інш.). Для іх чытання характэрна адначасова аналіз твора, выяўленне яго недахопаў ці, наадварот, моцных бакоў. Другія чытаюць мастацкую літаратуру, каб атрымаць эстэтычнае задавальненне, пашырыць свой літаратурны кругагляд, прыемна правесці свой вольны час. Гэта азначае, што іх чытанне звязана з непрафесійнымі мэтамі. Гэта людзі ўсіх узростаў, рознай ступені адукацыі, розных прафесій. Іх аб'ядноўвае любоў да літаратуры. Таму для розных мэт ствараюцца розныя тыпы бібліяграфічных дапаможнікаў. Тым не менш прафесіяналы могуць карыстацца бібліяграфічнымі дапаможнікамі, складзенымі для задавальнення непрафесійных мэт і наадварот. Некаторыя дапаможнікі прызначаны адначасова і тым, і другім.

Бібліяграфічныя дапаможнікі для непрафесійнага чытання непасрэдна аказваюць на людзей пазнавальнае і выхаваўчае ўздзеянне. Таму для гэтых мэт ствараюцца папулярныя і рэкамендацыйныя бібліяграфічныя дапаможнікі. У апошні час ў іх стварэнні з'явілася новае - гэта такая з'ява як самадастатковасць бібліяграфічнага дапаможніка, гэта азначае выкарыстанне яго не толькі як крыніцы інфармацыі аб кнігах, але і як крыніцы літаратурных звестак. Таму і ўзніклі такія жанры папулярных бібліяграфічных дапаможнікаў, як бібліяграфічная энцыклапедыя, бібліяграфічны даведнік, бібліяграфічная анталогія, бібліяграфічны нарыс, пуцяводнік, для якіх характэрна пашыраная інтэграцыя бібліяграфічных звестак з літаратуразнаўствам. Самадастатковасць заключаецца ў тым, што чытачу можа быць дастаткова тых літаратурных звестак, якія даюцца ў бібліяграфічным дапаможніку. Сам дапаможнік можа быць адначасова сродкам для самаадукацыі чалавека, задавальнення яго агульналітаратурных патрэб і атрымання больш глыбокай інфармацыі аб літаратуры.

Для такіх бібліяграфічных дапаможнікаў характэрны наступныя рысы:

1) цікавая форма падачы інфармацыі;

2) мэтанакіраваны адбор лепшых твораў літаратуры, тых, якія павінен ведаць кожны пісьменны чалавек;

3) улік школьнай праграмы з пашырэннем яе рамак;

4) эмацыянальная форма падачы матэрыяла;

5) наяўнасць падрабязных анатацый;

6) выдзялснне персанальных раздзелаў.

У апошні час назіраецца тэндэнцыя да стварэння буйных бібліяграфічных даламожнікаў, па якіх могуць выбраць сабе літаратуру розныя групы чытачоў.

У стварэнні інфармацыйнага рынку прымаюць удзел НББ, некаторыя рэспубліканскія галіновыя бібліятэкі, абласныя навуковыя бібліятэкі, ЦГБ, ЦРБ. У Расіі буйнейшымі цэнтрамі з'яўляюцца РДБ, РНБ.

Па зместу усе бібліяграфічныя дапаможнікі па мастацкай літаратуры і літаратуразнаўству падзяляюцца на наступныя групы:

1. Агульналітаратурныя дапаможнікі.

2. Тэматычныя і жанравыя дапаможнікі.

3. Персанальныя і біябібліяграфічныя дапаможнікі.

4. Краязнаўчыя дапаможнікі.

Агульналітаратурныя дапаможнікі займаюць вядучае месца ў сістэме. Яны ствараюць цэласнае ўяўленне аб дадзенай вобласці літаратуры. Напрыклад, Беларуская літаратура (Малдаўская, Кіргізская). Яны даюць магчымасць пазнаць характэрныя асаблівасці гэтай літаратуры ўвогуле і розныя яе бакі, віды, жанры, пазнаёміцца з творчасцю асобных пісьменнікаў. Часцей за ўсё матэрыял у іх размя -шчаецца па персанальных раздзелах, таму што творы мастацкай літаратуры, творы мастацтва ствараюць асобы (персоны).

Прыкладам агульналітаратурных бібліяграфічных дапаможнікаў з'яўляецца бібліяграфічны даведнік "Беларуская літаратура" (на рускай мове), які выпусціла РДБ сумесна з НББ. У свой час РДБ выпусціла паказальнікі-даведнікі аб кожнай нацыянальнай літаратуры былога Савецкага Саюза. Яны былі падрыхтаваны РДБ сумесна з рэспубліканскімі нацыянальнымі бібліятэкамі.

Даведнік "Белорусская литература" выйшаў у 1988 г. пад аўтарствам Ватацы Н.Б. і мае падзагаловак рэкамендацыйны бібліяграфічны даведнік (на рускай мове).

Ён складаецца з:

1)уводзін, дзе даецца кароткая характарыстыка развіцця беларускам літаратуры;

2)двух раздзелаў:

- дакастрычніцкая літаратура;

- савецкая літаратура.

У кожным раздзеле выдзелены персанальныя главы, прысвечаныя творчасці найбольш вядомых пісьменнікаў. Аб кожным пісьменніку даецца біяграфічная даведка, агляд яго творчасці, спіс найбольш значных твораў,літаратура аб іх з улікам перакладаў на рускую мову ў 60-80-х гг. Але не уключана літаратура для дзяцей.

У канцы ёсць спіс анаталогій, зборнікаў, літаратуразнаўчых работ агульнага характару.

Але ў ім ёсць недахопы – не прыведзены звесткі аб шэрагу пісьменнікаў, якія былі рэпрэсіраваны і забыты.

За невялікі адрэзак часу дазваляюць пазнаёміцца з літаратурай у цэлым штогоднікі. У Беларусі з 1972 года выходзіць штогоднік "Беларуская мова, літаратура, мастацтва" (да 1991 г.) меў назву "Літаратура і мастацтва БССР ’’). Ён мае асноўныя раздзелы:

1) Мова

2) Літаратура

3) Літаратуразнаўства

4) Мастацтва

Мастацкай літаратуры прысвечаны другі раздел. Тут з дапамогай падрабязных анатацый даецца рэкамендацыя новых твораў мастацкай літаратуры, якія выйшлі на Беларусі за пэўны год асобнымі выданнямі, а таксама, надрукаваных у літаратурна-мастацкіх часопісах.

Важнае месца займаюць дапаможныя паказальнікі: імянны, тэматычны, геаграфічны, аўтараў і назваў мастацкіх твораў. Тэматычны паказальнік раскрывае састаў мастацкай літаратуры па тэмах (выдзелена прыблізна 50 тэм). Геаграфічны паказальнік дае магчымасць бібліятэкарам высветліць краязнаўчую тэматыку ў творах мастацкай літаратуры. Акрамя гэтага амаль кожны год НББ складае бібліяграфічны агляд новых твораў беларускай мастацкай літаратуры, які друкуецца ў бюлетэні "Новыя кнігі. Па старонках беларускага друку" (1999 № 9, 2001 № 8 і інш.). Штомесячную інфармацыю аб новых мастацкіх творах у Беларусі дае бюлетэнь "Новыя кнігі. Па старонках беларускага друку" у раздзеле "Навінкі беларускага друку". Ёсць падраздзел "Мастацкая літаратура”, дзе прапануюцца творы, што выйшлі асобнымі выданнямі і часопісныя публікацыі твораў. У раздзеле "У полі зроку рэцэнзента" друкуюцца рэцэнзіі на творы мастацкай літаратуры.

Беларуская літаратура - гэта толькі частка літаратурнага працэса.

Значане месца ў сістэме займаюць бібліяграфічныя паказальнікі аб расійскай і замежнай мастацкай літаратуры. Іх выпускае РДБ. Так, з навінкамі мастацкай літаратуры, якая выйшла ў Расіі за год знаёміў паказальнік (даведнік) "Литература и искусство". Гэты паказальнік быў аналагічным беларускаму "Беларуская мова, літаратура, мастацтва". Ён выходзіў штогод, даваў рэкамендацыю лепшых твораў, якія выходзілі ў цэнтральных выдавецтвах Расіі, меў такія ж дапаможныя паказальнікі -тэматычны, геаграфічны, імянны і назваў мастацкіх твораў. (Апошні выпуск - за 1994 год).

Аб кнігах, якія выклікалі шырокі грамадскі рэзананс, таксама складаюцца бібліяграфічныя дапаможнікі. Так, поспехам у чытачоў карысталіся бібліяграфічныя нарысы РДБ "Книги, которые читают все", якія былі прысвечаны кнігам А.Рыбакова, М.Дудзінцава, Г. Арбатава і іншых.

Прадстаўляюць цікавасць і чатыры выпускі рэкамендацыйнага паказальніка "Советская литература". Усе разам яны маюць агульналітаратурны характар, але кожны выпуск з'яўляецца жанравым:

Вып.1. Роман. Повесть

Вып. 2. Поэзия

Вып. 3. Драматургия. Кинодраматургия

Вып. 4. Рассказ. Очерк

Усе выпускі ўключаюць вельмі цікавыя гутаркі аб пісьменніках, шмат фактычных звестак, якія можна выкарыстоўваць пры правядзенні гутарак з чытачамі, рэкамендацыі ім кніг, правядзенні масавых мерапраемстваў.

Да агульналітаратурных бібліяграфічных дапаможнікаў адносіцца і анталогія сямейнага чытання "Начало пути" (лепшыя творы рускіх і савецкіх пісьменнікаў аб дзяцінстве, творчыя біяграфіі пісьменнікаў, рэкамендацыйныя спісы літаратуры).

Замежная літаратура прадстаўлена бібліяграфічным дапаможнікам новага жанру - папулярнай бібліяграфічнай энцыкла- педыяй "Панорама веков: Зарубежная художественная проза XIX века". Выданне такога віду створана ўпершыню. Прыгожа аформленае, з выдатнымі ілюстрацыямі, добрым шрыфтам, цікавым зместам - гэта значнае дасягненне РДБ у вобласці рэкамендацыйнай бібліяграфіі. Рэкамендацыйны паказальнік "Зарубежные писатели XX века" дае звесткі аб творчасці найбольш значных пісьменнікаў.

Жанравыя бібліяграфічныя дапаможнікі даюць магчымасць высветліць спецыфіку жанра, аднавіць гісторыю яго развіцця на значным адрэзку часу, паказаць майстроў жанру. Звычайна ў іх даюцца этапы развіцця жанра і персаналіі (проза, паэзія, фантастыка, успаміны).

Выйшлі бібліяграфічныя паказальнікі, прысвечаныя раману, аповесці. Напрыклад, "Энциклопедия русской жизни: Роман и повесть в России во второй половине XVII в. - нач. XX в." - рэкамендацыйны бібліяграфічны даведнік; "Зарубежный роман XX века" - рэкамендацыйны бібліяграфічны паказальнік; "Мастера русской драмы 19 вска", "Минувшее меня обьемлет живо..." – рэкамендацыйная бібліяграфічная эцыклапедыя. Гэта мемуары аб рускіх пісьменніках XVIII - пачатку XX ст. Тут ёсць аўтабіяграфіі, дзённікі, пісьмы, шмат цікавых звестак аб жыцці шэрагу пісьменнікаў. Як працяг гэтага дапаможніка выйшаў паказальнік РДБ "В литературном строю: Воспоминания о советских писателях". Прадстаўляе цікавасць і рэкамендацыйны бібліяграфічны паказальнік "Зарубежный роман XX века". Зусім новую старонку адкрывае, спіс НББ "Проза беларускага замежжа" (Дадатак да бюлетэня "Новыя кнігі...", 1995, №2).

РДБ выдала шмат бібліяграфічных паказальнікаў для аматараў паэзіі: гэта жанравыя дапаможнікі "Чувства добрые я лирой пробуждал", "Русские поэты XIX века", "Сквозь даль веков. Из сокровищниц зарубежной поэзии", гутаркі для моладзі аб рускай паэзіі ХIХ - пачатку XX стагоддзя: "Эхо русского народа: Поэзия дореволюционной России". Гэтыя паказальнікі з'яўляюцца арыенцірамі ў рускай і замежнан паэзіі.

У 1995 г. на Беларусі ўпершыню выйшла энцыклапедыя фантастыкі. Першы том уяўляў сабой біябібліяграфічны слоўнік пісьменнікаў-фантастаў усяго свету. Кожнае персанальнае гняздо уключае бібліяграфічныя звестки аб творах, спіс выданняў, літаратуру аб ім (выданні 90-х гадоў).

Дадаткі да бюлетэня "Новыя кнігі...", 1997, № 6 (2002, № 10) "Дэтэктыўна-прыгодніцкія творы беларускіх пісьменнікаў", "Аматарам дэтэктываў і фантастыкі", "У акіяне беларускай фантастыкі".

Тэматычныя дапаможнікі паказваюць сувязь літаратуры з жыццём, адлюстроўваюць працэсы, якія адбываюцца ў грамадстве, садзейнічаюць вырашэнню сацыяльных, маральных праблем. Тэмы дапаможнікаў блізкія да сучаснасці. Яны даюць магчымасць уключаць творы як майстроў класікаў літаратуры, так і сучасных маладых пісьменнікаў. Адбываецца сукупнасць мастацкай літаратуры і літаратуры з іншых галін ведаў па актуальных праблемах. Дапаможныя паказальнікі (тэматычныя) выконваюць часткова гэту ролю. Тэматычныя дапаможнкі па мастацкай літаратуры выпускаюцца параўнальна рэдка. Так, РДБ выпусціла бібліяграфічныя дапаможнікі "В боях за Великий Октябрь", "Героика наших дней". НББ выпусціла рэкамендацыйны паказальнік "Вялікая Айчынная вайна ў творчасці беларускіх пісьменнікаў".

Персанальныя бібліяграфічныя дапаможнікі прысвячаюцца творчасці аднаго пісьменніка, як правіла, змяшчаюць біяграфію пісьменніка, напісаную ў цікавай займальнай форме, пералік яго твораў і літаратуру аб ім.

Напрыклад, выйшлі персанальныя бібліяграфічныя дапаможнікі, прысвечаныя юбілеям беларускіх пісьменнікаў: Янкі Брыля, Піліпа Пестрака, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Міхася Лынькова. У якасці дадаткаў да бюлетэня “Новыя кнігі.Па старонках беларускага друку” былі надрукаваны бібліяграфічныя спісы і агляды да 200-годдзя з дня нараджэння А.Міцкевіча, да юбілеяў В.Быкава, І.Шамякіна, Н.Гілевіча, У.Караткевіча.

Вельмі блізкімі да персанальных бібліяграфічных дапаможнікаў з'яўляюцца біябібліяграфічныя дапаможнікі: бібліяграфічны нарыс "Судьбы поэтов Серебряного века", які знаёміць з жыццём і творчасцю паэтаў, звязаных з гэтым перыядам. Сярод іх Брусаў, Блок, Ахматава, Мандэльштам, Цветаева і інш. Выданне ілюстравана партрэтамі паэтаў, рэпрадукцыямі кніжнай графікі таго часу, прыводзяцца вершы. Паказальнікі літаратуры: "Советские писатели", "Лучшие книги зарубежных писателей" (2 вып.). У першым паказальніку апублікавана 40 творчых партрэтаў вялікіх мастакоў слова. Мэта гэтых дапаможнікаў - дапамагчы арыентавацца ў спадчыне класікаў, раскрыць важнейшыя вехі творчасці, асноўны комплекс ідэй, тэм. поглядаў, праблем. Пры гэтым перавага надаецца творам, якія не вывучаюцца ў школьным курсе. Другі паказальнік прызначаны для вучняў 7-8 класаў. Матэрыял размешчаны па краінах, а ўнутры разделаў - персанальныя раздзелы.

Бібліяграфічныя нарысы аб жонках дзекабрыстаў "Подвиг любви бескорыстной". Нырысы напісаны на аснове вывучэння шырокага кола крыніц (11 персанальных раздзелаў).

Бібліяграфічны нарыс аб І.Тургеневе "Ни о чём никогда не думаю, как о России".

У краязнаўчых бібліяграфічных дапаможніках значнае месца займаюць мастацкая літаратура і літаратуразнаўчыя матэрыялы. Асабліва тыпічныя для краязнаўчых дапаможнікаў - персанальныя спісы літаратуры, памяткі, прысвечаныя пісьменнікам-землякам. Адны з іх аб'ядноўваюць матэрыял аб творчасці некалькіх пісьменнікаў, звычайна пачынаючых выдаваць, свае.кніжкі, а другія - прысвячаюцца вядомым землякам - пісьменнікам і паэтам. Напрыклад, "Маладыя паэты Міншчыны", "Маладыя паэты Гродзеншчыны", серыя "Пісьменнікі-землякі" (выпускае Мінская абласная бібліятэка), у якой былі выпушчаны лістоўкі аб М.Лужаніне, А.Кулакоўскім, Л.Арабей, К.Цвірку і інш. Магілёўская абласная бібліятэка выдала наступныя дапаможнікі: паказальнікі, спісы, памяткі:

- Пісьменнікі Магілёўшчыны;

- Магілёўшчына ў творах мастацтва і мастацкай літаратуры;

- На поэтической орбите (к 60-летию со дня рождения П.А.Мисько);

- Человек с крылатой фантазией (к 110-летию со дня рождения Я.Мавра): Памятка для вучняў 5-6 класаў;

- Образ Ленина в творчестве поэтов Могнлёвщины.

Даволі шырока прадстаўлена беларуская мастацкая літаратура і ў краязнаўчых бібліяграфічных дапаможніках комплекснага (універсальнага) характару, напрыклад, у такіх, як "Витебск в десяти веках", "Древнему и вечно юному Минску - 900 лет", "Што чытаць аб горадзе Магілёве".

Перспектыўныя библіяграфічныя дапаможнікі - гэта дапаможнікі, якія спалучаюць фрагменты тэкставага матэрыялу (прынцып хрэстаматыі) з інтэнсіўным ілюстрацыйным (рэпрадукцыі, фрагменты кінафільмаў, мастацкіх пастановак), а таксама гукавым (музычным) суправаджэннем пры захаванні бібліяграфічных звестак аб іх - усё гэта папулярная бібліяграфія ў выглядзе мультымедыя.

У абавязкі бібліятэкара уваходзіць і пастаянны прагляд перыядычнага друку, у прыватнасці, газет “Літаратура і мастацтва”, "Книжное обозрение", якія друкуюць кожны тыдзень падборкі новых выданняў мастацкіх твораў, агляды часопісаў цэнтральных выдавецтваў, новых публікацый празаікаў, паэтаў, драматургаў. И для таго, каб пазнанне жыцця і чалавека ішло праз сувязь з мастацкай літаратурай найбольш вынікова, бібліятэкар павінен творча, ініцыятыўна адносіцца да працы з рэкамендацыйнымі бібліяграфічнымі дапаможнікамі Бібліятэкары шырока выкарыстоўваюць рэкамендацыйныя бібліяграфічныя дапаможнікі ў рабоце бібліятэк, перш за ўсё, пры падрыхтоўцы і правядзенні гутарак з чытачамі, пры рэкамендацыі ім кніг, для інфармавання аб лепшых кнігах, для тэматычнага падбору літаратуры, пры складанні планаў чытання. Значную дапамогу могуць аказаць рэкамендацыйныя бібліяграфічныя дапаможнікі і пры падрыхтоўцы вусных часопісаў, чытацкіх канферэнцый, правядзенні аглядаў літаратуры, арганізацыі кніжных выстаў і іншых мерапрыемстваў. Яны таксама могуць выкарыстоўвацца і пры камплектаванні і дакамплектаванні кніжнага фонду бібліятэкі, і абавязкова выкарыстоўваюцца рэкамендацыйныя дапаможнікі пры выканнані разнастайных запытаў чытачоў.

Літаратура

1. ГОСТ 7.0-99. Информационно-библиографическая деятельность, библиография. - Мн.: Изд-во стандартов, 1999. - 15 с.

2. Бавин,С.П. Популярная литературная библиография и информационная культура личности: Монография / С.П.Бавин; РГБ. - М., 1996. - 92 с.

3. Бавин, С.П, Ещё раз о рекомендательной библиографии / С.П.Бавин // Мир библиографии. - 2001. - № 2. - С. 39.

4. Давыдова, М.И. В мире художественной литературы / М.И.Давыдова //Мир библиографии,- 1999.-№ І.-С. 71-75.

5. Давыдова,М.И. Границы литературной библиографии / М.И.Давыдова // Мир библиографии. - 2001. - № 4. - С. 27-28.

6. Комиссарова, Л.Д. Рекомендательная библиография нужна и сегодня / Л.Д.Комиссарова // Библиография. - 2002. - № 1. - С. 43-45.

7. Лопатина,Н.В, Компьютер на службе рекомендательной литературной библиографии / Н.В.Лопатина//Библиография.--1995.-№ 5.-С. 13-19.

8. Лявончыкаў, В.Е. Беларуская бібліяграфія: Агульны курс: Падруч. для студэнтаў ін-та культ. / В.Е.Лявончыкаў - Мн.: Вышэйшая школа, 1991. - 262 с.

9. Популярная библиография как феномен культуры // Библиография. -1998. -№ І.-С. 135-139.

10. Урусова, М.Н. Литературная рекомендательная библиография и популярное литературоведение: Реком. библиогр. возрождается / М.Н.Урусова //Библиотековеденне. - 2000.-№ 2. - С. 133-134.

 

Пытанні для замацавання ведаў

1. Назавіце прафесійныя і непрафесійныя інтарэсы насельніцтва па мастацкай літаратуры і літаратуразнаўству.

2. Якія тыпы рэкамендацыйных бібліяграфічных дапаможнікаў выходзяць па мастацкай літаратуры і літаратуразнаўству?

3. Якія бібліятэкі займаюцца выпускам гэтых біблмяграфічных дапаможнікаў?

4. На якія групы па зместу можна падзяліць бібліяграфічныя дапаможнікі па мастацкай лІтаратуры і літаратуразнаўству?

5. Прывядзіце прыклады агульналітаратурных рэкамендацыйных дапаможнікаў па мастацкай літаратуры.

6. Назавіце новыя жанры бібліяграфічных дапаможнікаў па мастацкай літаратуры.

7. Якія раздзелы і падраздзелы бюлетэня "Новыя кнігі. Па старонках беларускага друку" змяшчаюць інфармацыю аб новых мастацкіх творах?

8. Прывядзіце прыклады краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў па мастацкай літаратуры.

Іфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы па мастацтву ў дапамогу прафесійнай дзеннасці.

План.

1. Кола карыстальнікаў прафесійнай інфармацыі па мастацтву.

2. Сетка бібліятэк,інфармацыйных і іншых цэнтраў, якія ажыццяўляюць інфармацыйна-бібліяграфічнае забеспячэнне мастацтва.

3. Састаў інфармацыйных прадуктаў і паслуг.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: