Тэма V- VI. Пачатак новага часу. Эканамічае і палітычнае становішча Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (канец XVI – XVII стст.). Рэч Паспалітая ў еўрапейскіх канфліктах XVIІI ст.
Тэма семінара І.: “Развіццё беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай”
План:
1. Люблінская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай.
2. Палітычнае развіццё беларускіх зямель у XVII – XVIІI стст.
3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у XVII – XVIII стст.
1. Войны сярэдзіны XVII – пачатку XVIII стст.:
а) антыфеадальная вайна 1648 – 1651 гг. у Беларусі;
б) Беларусь у час вайны Расіі і Рэчы Паспалітай (1654 – 1667 гг);
в) Паўночная вайна (1700 – 1721 гг) на тэрыторыі Беларусі.
2. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай.
3. Падзелы Рэчы Паспалітай.
Пытанні для самакантролю, абмеркавання і гутаркі:
1. Ці існавала для ВКЛ альтэрнатыва саюзу з Польшчай у 60-х гг. XVI ст.?
2. Параўнайце ўмовы Люблінскай уніі з папярэднімі уніямі паміж ВКЛ і Польшчай.
3. Якія вынікі мела Люблінская унія для беларускіх зямель?
4. Што Вы ведаеце пра Статут ВКЛ 1588 г.?
|
|
5. Як складваліся адносіны паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай у канцы XVI – XVII стст.?
6. Якім чынам уплывалі на эканоміку ВКЛ гаспадарчыя працэсы ў Заходняй Еўропе?
7. Чым вызначалася эканамічная роля беларускіх гарадоў ў ВКЛ?
8. Якія падзеі адбываліся на беларускіх землях у час паўстання С.Налівайкі?
9. Што Вы ведаеце аб выступленні гараджан г.Магілёва ў 1506 – 1510 гг.
10. Якую ролю адыгрывала царква ў феадальным грамадстве?
11. Якую палітыку праводзілі ўлады ВКЛ у дачыненні да праваслаўнай і каталіцкай царквы?
12. Што такое “рэфармацыя”? Якія асноўныя плыні існавалі ў рэфармацыйным руху?
13. Што Вы ведаеце аб М.Радзівіле Чорным?
14. Што такое “контррэфармацыя” і якую ролю ў ёй адыгралі езуіты?
15. Прыгадайце ўмовы Берасцейскай царкоўнай уніі.
16. Чаму падзеі 1648 – 1651 гг. у Беларусі атрымалі назву вайны? Які характар яна мела?
17. Як паўплывалі выступленні на Украіне на антыфеадальную барацьбу ў Беларусі?
18. Што Вы ведаеце пра бітву пад Лоевым?
19. Як адносілася насельніцтва беларускіх зямель да варагуючых бакоў у час вайны 1654 – 1667 гг.?
20. Чым быў выкліканы эканамічны заняпад беларускіх зямель у другой палове XVII – пачатку XVIII стст.?
21. Як уплывала барацьба магнацкіх груповак за ўладу на становішча ў Рэчы Паспалітай?
22. Што Вы ведаеце пра бітву каля в.Лясная?
23. Якія вынікі мела Паўночная вайна для беларускіх зямель?
24. Прыгадайце прычыны нармалізацыі эканамічнага развіцця ў сярэдзіне і другой палове XVIII ст.
25. Што Вы ведаеце пра паўстанне ў Крычаўскім старостве і пра В.Вашчылу?
26. Што такое вотчынныя мануфактуры?
27. Якія працэсы ў гаспадарчым развіцці сведчылі пра пачатак разлажэння феадалізму?
|
|
Літаратура:
Беларусь пасля Люблінскай вуніі…//Спадчына, 1995. - № 6.
Грыцкевіч В. Беларуска-рускія перасяленні ў XIV – XVII стст.//Спадчына, 1993. – № 3, 4, 6.
Емельянчык І. Паланез для касінераў. – Мн., 1994.
Жыліч А. Гарады Беларусі ў другой палове XVII – XVIII стст.// Беларускі гістарычны часопіс, 1998. - № 3.
Калубовіч Я. Магілёў у Паўночную вайну (паводле летапісу Магілёва)//Магілёўская даўніна, 1994. - № 1.
Марзалюк І. Як Магілёў на бок Масквы перайшоў//Крыніца, 1992. - № 1 – 2.
Марціновіч А. Вязень Старадубскай крэпасці (В.Вашчыла)//Беларуская мінуўшчына, 1995. - № 4.
Мялешка В., Лойка П. І ўзняўся люд просты. – Мн., 1992.
Падалінскі У.А. Палітычныя дачыненні ВКЛ з Каронай Польскай у 1572 – 76 гг. // Весці НАН. Серыя гуманітарных навук. – 2004. № 1.
Палуцкая С. Апошні сейм Рэчы Паспалітай//Беларуская мінуўшчына, 1995. - № 4.
Пашкевіч У. Барацьба магнацкіх груповак у ВКЛ на рубяжы XVII –XVIII стст. // Беларускі гістарычны часопіс. – 2005. - № 6.
Пашкевіч У. ВКЛ у Паўночнай вайне (1700 – 1721 гг)//Беларускі гістарычны часопіс, 1995. - № 3.
Прыбытка Г. Барацьба магнатскіх груповак у другой палове XVII – пачатку XVIII стст.//Спадчына, 1995. - № 5; 1996. - № 1.
Сагановіч І. Невядомая вайна 1654 – 1667 гг.
Філатава А. Тры падзелы Рэчы Паспалітай: У кн.Крыжовы шлях. – Мн., 1993.
Чаропка В. Люблінская унія//Беларуская мінуўшчына, 1995. - № 2.
Юхо Я., Емельянчык У. “Нарадзіўся я ліцьвінам…” Тадэвуш Касцюшка. – Мн., 1994.