Тэма II. Станаўленне хрыціянскай цывілізацыі ў Еўропе і Беларусі

Для студэнтаў факультэта замежных моў.

Тэматычны план курса

“Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)”

№ п/п Назва тэмы Колькасць гадзін
Лекц. Семін.
  Уводзіны. Старажытныя цывілізацыіі і Беларусь.    
  Станаўленне хрыціянскай цывілізацыі ў Еўропе і Беларусі.    
  Вялікае княства Літоўскае ад сярэднявечча да новага часу (XIII – першая палова XVI стст.).    
  Час крызісаў Адраджэння. Кансалідацыя беларускай народнасці. Духоўнае жыццё, рэлігія і культура Беларусі.    
  Пачатак новага часу. Эканамічае і палітычнае становішча Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (канец XVI – XVII стст.).    
  Рэч Паспалітая ў Еўрапейскіх канфліктах XVII ст.    
  Нараджэнне індустрыяльнай цывілізацыі і Беларусь.    
  Беларусь у перыяд станаўлення буржуазнага грамадства.    
  Беларусь у перыяд рэвалюцыіі 1917 г. і грамадзянскай вайны.    
  Беларусь у міжваенны перыяд.    
  Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння сусветных дзяржаў.    
  Да новай мадэлі грамадскага ўсталявання.    
  Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці Беларусі (1991 – 2005 гг.).    
  УСЯГО:    

Тэма семінара: “Станаўленне і развіццё феадальных адносін і дзяржаўнасці ў Беларусі”

План:

1. Першабытна абшчынны лад на тэрыторыі Беларусі

2. Рассяленне славян.

3. Узнікненне першых дзяржаў на тэрыторыі Беларусі. Полацкае княства ў ІХ – ХІ стст.

4. Фарміраванне феадальных адносін. Перыяд федальнай раздробленасці.

5. Рэлігія і культура беларускіх зямель у ІХ – першай палове ХІІІ стст.

Пытанні для самакантролю, абмеркавання і гутаркі:

1. Якія перыядызацыі першабытнаабшчыннага ладу Вы ведаеце? Па якіх крытэрыях яны падзяляюць гісторыю гэтага часу?

2. Што такое “археалагічная культура”? Якія археалагічныя культуры першабытнаабшчыннага ладу Вы ведаеце?

3. Падцвердзіце думку аб тым, што крывічы, дрыгавічы і радзімічы – супольнасці, якія ўзніклі ў выніку асіміляцыі славянамі балтаў.

4. Што сабой уяўлялі летапісныя племянныя княжэнні на тэрыторыі Беларусі?

5. Які характар мела эканоміка усходніх славян у ІХ – ХІІІ стст.?

6. Дайце вызначэнне терміну “феадалізм” і назавіце яго асноўныя рысы.

7. Якія паданні пра Рагнеду і Усяслава Чарадзея Вы ведаеце?

8. Што ўяўляў сабой народны каляндар усходніх славян?

9. Якія архітэктурныя стылі былі распаўсюджаны ў раннім сярэднявеччы ў Заходняй Еўропе, Візантыі, на славянскіх землях?

10. Што ўяўлялі сабой язычніцкія вераванні?

11. Назавіце прычыны прыняцця хрысціянства як афіцыйнай рэлігіі.

12. Прывядзіце прыклад спалучэння хрысціянскіх і язычніцкіх вераванняў у народнай свядомасці, у традыцыях і абрадах.

13. Чаму феадальная раздробленасць – заканамерны этап у развіцці феадалізму?

14. Хто такія крыжакі? Чаму і з якімі мэтамі яны з’явіліся ў Прыбалтыцы?

15. Што Вы ведаеце аб лёсе гг.Герцыке і Кукенойс?

16. Чаму беларускія землі не зведалі мангола-татарскага іга?

Літаратура:

Арлоў Ул. Асветніца з роду Усяслава. – Мн., 1989.

Арлоў Ул. Таямніцы Полацкай гісторыі. – Мн., 1994.

Быкаў У. Эканамічныя праблемы феадальнай раздробленасці Старажыт-най Русі// Беларускі гістарычны часопіс, 1997. - № 4.

Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. – Мн., 1987. – Т.1.

Дзмітрачкоў П.Ф. Беларусь у ІХ – першая палове ХІІІ стст. – Магілёў, 1994.

Дзмітрачкоў П.Ф. Знешнепалітычныя ўмовы развіцця беларускіх зямель. Барацьба з іншаземнымі захопнікамі // Беларускі гістарычны часопіс, 1995. – №4.

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі ў XII – XVII стст. – Мн., 1984.

Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды. – Мн., 1999.

Князі Полацкай зямлі. – Мн., 1995.

Мартынаў В. Этнагенез славян: мова і міф//Спадчына, 1996. - № 4.

Парашкоў С.А. Нарысы гісторыі культуры Беларусі. – Магілёў, 2001.

Поболь А.Д. Древности Туровщины. – Мн., 2004.

Тарасаў С. Полацкае княства (Станаўленне і барацьба за дзяржаўную незалежнасць) у кн.: Старонкі гісторыі Беларусі. – Мн., 1992.

Тарасаў С. Хрышчэнне Полацкай зямлі//Спадчына, 1990. - № 3.

Ткачев М.А. Замки Беларуси. – Мн., 2005.

Трусаў А. Агульныя тэндэнцыі ў гарадской матэрыяльнай куль-туры//Спадчына, 1994. - № 6.

Чаропка В. Усталяванне хрысціянства і падзенне крэваў//Беларускі гістарычны часопіс, 1998. - № 4.

Штыхаў Г. Вытокі беларускай дзяржаўнасці//Беларускі гістарычны часопіс, 1993. - № 1.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: