Тэма III. Вялікае княства Літоўскае ад сярэднявечча

да новага часу (XIII – першая палова XVI стст.)

Тэма семінара: “Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае (ХІІІ – першая палова ХVI стст.)”

План:

1. Утварэнне ВКЛ. Органы дзяржаўнай ўлады, іх функцыі і эвалюцыя.

2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё буларускіх зямель:

а) сельская гаспадарка;

б) беларускія гарады;

3. Знешняя палітыка ВКЛ.

4. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура Беларусі ў XIV – XVI

стст.

Пытанні для самакантролю, абмеркавання і гутаркі:

1. Чаму менавіта Верхняе Панямонне стала цэнтрам збірання беларускіх і літоўскіх зямель у адзіную дзяржаву?

2. Што ўяўляў сабой сацыяльна-эканамічны і грамадскі лад Літвы ў канцы ХІІ – пачатку ХІІІ ст.?

3. Што Вы ведаеце пра Міндоўга?

4. Якія погляды існуюць аб месцазнаходжанні летапіснай Літвы?

5. Што такое абмежаваная манархія?

6. Якія асноўныя функцыі выконвалі Паны-рада і Сойм у ВКЛ?

7. Чаму Статуты ВКЛ разглядаюць як вяршыню сістэматызацыі і кадыфікацыі права ў ВКЛ?

8. Як была арганізавана вайсковая справа ў ВКЛ?

9. Прыгадайце асноўныя рысы феадальнага ладу.

10. У чым сутнасць фальваркава-паншчыннай сістэмы?

11. Як адбываўся працэс запрагоньвання сялян?

12. Што такое “юрыдыкі”? Чым адрознівалася становішча іх жыхароў?

13. Чаму насельніцтва гарадоў і мястэчак было зацікаўлена ў атрыманні “магдэбургскага права”?

14. Чым было выклікана абвастрэнне ўнутрыпалітычнага становішча ў ВКЛ у канцы XV – пачатку XVI ст.?

15. Што Вы ведаеце пра набегі крымскіх татар на беларускія землі?

16. Як выглядаў адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел ВКЛ у выніку рэформы 1565 г.?

17. Падцвердзіце тэзіс аб тым, што судовая сістэма ВКЛ мела саслоўны характар.

18. Якімі прычынамі былі выкліканы руска-літоўскія войны?

19. Што такое “этнас”? Прыгадайце асноўныя этапы этнічнай гісторыі.

20. Якія назвы мелі рэгіёны сучаснай Беларусі ў XIV – XVI стст.? Як тлумачыцца іх паходжанне?

21. Якія этнічныя меншасці паўплывалі на фарміраванне беларускай народнасці?

22. Як на працэс станаўлення беларускай народнасці паўплывалі войны і сацыяльна-палітычныя канфлікты?

23. Што Вы ведаеце пра развіццё беларускай мовы і яе ролю ў жыцці ВКЛ у XIV – XVI стст.?

24. Як змянялася этнічная самасвядомасць насельніцтва беларускіх зямель?

25. Што таоке эпоха Адраджэння?

26. Якія асаблівасці мела развіццё культуры Беларусі ў час Адраджэння?

27. Якія архітэктурныя стылі былі распаўсюджаны на беларускіх землях у XIV – XVI стст.? У чым іх адметныя рысы?

28. Які характар мела адукацыя ў ВКЛ у XIV – XVI стст.? Падцвердзіце свой адказ.

29. Што Вы ведаеце пра дзейнасць праваслаўных брацтваў?

Літаратура:

Барыс С. Вывучэнне тэмы “Дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага ў XV – XVI стст.//Беларускі гістарычны часопіс, 1998. - № 1.

Бохан Ю.М. Наёмнае войска ў Вялікім княстве Літоўскім у XV – XVI стст. – Мн., 2004.

Дзмітрачкоў П.Ф. Аб паходжанні беларусаў, фарміраванні і развіцці беларускай народнасці. – Магілёў, 1992.

Дзмітрачкоў П.Ф. Беларусь у складзе Вялікага княства Літоўскага. – Магілёў, 1996.

Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды. – Мн., 1979.

Імя тваё Белая Русь (Склад.Г.М.Сагановіч). – Мн., 1991.

Іофе Э. Яўрэі на Беларусі// Беларускі гістарычны часопіс, 1996. - № 1.

Канапацкі І. Татары на Беларусі//Беларускі гістарычны часопіс, 1996. - № 2.

Криштанович Л. Общерусские корни белорусской народности // Неман. – 2004. - № 1.

Лапіцкі М. Праваслаўе ў Вялікім княстве Літоўскім падчас панавання Ягайлы//Спадчына, 1996. - № 4.

Літвін В. Клецкая бітва//Беларуская мінуўшчына, 1995. - № 2.

Літвін В. Штурм Полацка. (1563 г.)// Беларуская мінуўшчына, 1996. - №1.

Пасталіца В. Бітва на Сініх Водах//Беларускі гістарычны часопіс, 1993. - № 3.

Пилипенко М.Ф. Возникновение Белоруссии: Новая концепция. – Мн., 1991.

Піруха Г. Грошы Вялікага княства Літоўскага//Спадчына, 2000. - № 5 – 6.

Рогалев А. Белая Русь и белорусы. – Гомель, 1994.

Рогалев А. Великое княжество Литовское: поиски исторических закономерностей: В кн.: Крыжовы шлях. – Мн., 1993.

Сагановіч Г.М. Айчыну сваю баронячы. Канстанцін Астрожскі. – Мн., 1992.

Смолік А., Барыс С. Органы ўлады і кіравання ў Вялікім княстве Літоўскім (XV – XVI стст.)// Беларускі гістарычны часопіс, 1995. - № 4.

Смолік А., Барыс С. Сацыяльная структура грамадства ВКЛ. (XV – XVI стст.)// Беларускі гістарычны часопіс, 1996. - № 3.

Тарас А.Е. Войны Московской Руси с Великим княжеством Литовским и Речью Посполитой в XIV – XVII веках. – М. – Мн., 2006.

Тарасаў К. Памяць пра легенды. – Мн., 1994.

Улашчык М. Валочная памера//Беларуская мінуўшчына, 1996. - № 1.

Урбан П. Хто панаваў у Вялікім княстве?// Беларуская мінуўшчына, 1995. - № 6.

Францыск Скарына і яго час: Энцыклапедычны даведнік. – Мн., 1988.

Ходзін С. Летапісанне на Беларусі// Беларускі гістарычны часопіс, 1997. - № 2.

Царык І. Смаленск Паміж Літвой і Масквой//Беларускі гістарычны часопіс, 2001. - № 1.

Цішчанка В. Вялікакняжацкая ўлада ў ВКЛ у другой палове XV – першай палове XVI стст. // Беларускі гістарычны часопіс. – 2004. - № 6.

Цярохін С. Славутыя адвагай на вайне. – Мн., 1991. (Да 580-годдзя Грунвальскай бітвы).

Цярохін С. Таямніцы Крэўскай уніі// Беларуская мінуўшчына, 1995. - № 3

Чаропка В. Бітва на рацэ Ворксле: перадумовы, ход, вынікі//Беларускі гістарычны часопіс, 1999. - № 3.

Чаропка В. Удзел войска ВКЛ у Грунвальдскай бітве//Беларускі гістарычны часопіс, 2000. - № 2.

Шалькевіч В. Палітычныя погляды Міколы Гусоўскага//Беларускі гістарычны часопіс, 1998. - № 4.

Шматаў В. Сярэднвяковае мастацтва кнігі і выданні Францыска Скарыны. // Беларускі гістарычны часопіс. – 2006.

Штыхаў Г.В. Насельніцтва зямель Беларусі ў ІХ – ХІІІ стст.(вытокі беларускай народнасці)//З глыбінь вякоў. Гісторыка-культуралагічны зборнік. – Мн., 1992.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: