Занятак 3

Занятак 2.

Занятак 1.

Тэма VІІ – VIІІ Нараджэнне індустрыяльнай цывілізацыі і Беларусь. Беларусь у перыяд станаўлення буржуазнага грамадства

Тэма семінараў І – ІІІ: Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIІI – пачатак ХХ стст.”

План:

1. Характар і напрамкі палітыкі царызму на далучанных землях Беларусі.

2. Грамадска-палітычныя працэсы ў 20 – 50я гг ХІХ ст. Курс на русіфікацыю.

3. Сацыяльна – эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст.

Літаратура:

Анішчанка Я. Якабінец Ясінскі і шляхецкая Вандэя//Беларуская мінуўшчына, 1995. - № 5.

Анішчанка Я.К. Інкарпарацыя Беларусі ў Расійскаю імперыю за Кацярынаю ІІ//Спадчына, 1996. - № 3.

Анішчанка Я.К. Падрыхтоўка да ўвядзення рысы аседласці ў Беларусі//Весці АН Беларусі, 1993. - № 1.

Анішчанка Я.К. Фінансавыя мерапрыемствы Кацярыны ІІ у дзяржаўных маёнтках Беларусі//Весці АН Беларусі, 1993. - № 2.

Багдановіч А.Я. Да гісторыі партыі “Народная воля” у Мінску і Беларусі//Маладосць, 1995. - № 11 – 12.

Белоруссия в эпох капитализма. Сб.док.и материалов. – Мн., 1982.

Коўка А. Беларускі вызваленчы рух: Спроба агляду//Спадчына, 1991. - №5.

Люты А.М., Туміловіч Г.М. Дваранства Беларусі ў перыяд разлажэння і крызісу феадалізму (канец XVIII – першая палова ХІХ стст.). – Мн., 1991.

Марозаў С. Партыя “Айчыны”, або “Племя сарматаў” у Віленскім універсітэте у 1827 – 1828 гг. // Беларускі гістарычны часопіс. – 2006. - № 6.

Панюціч В. Рэформы дзяржаўных сялян Беларусі (канец 50-х – 70-я гг. ХІХ ст.)//Беларускі гістарычны часопіс, 1996. - № 3.

Смяховіч М. Узаемаадносіны самадзяржаўя з каталіцкай царквой на Беларусі//Беларускі гістарычны часопіс, 1995. - № 1.

Сосна У.Дзяржаўныя сяляне на Беларусі ў канцы XVIII – першай трэці ХІХ ст.//Беларускі гістарычны часопіс, 1996. - № 2.

Таляронак С.В. Палітыка царызму ў адносінах да каталіцкай і ўніяцкай царквы на Беларусі (1772 – 1839 гг).//Весці АН Беларусі, 1992. - № 2.

Таляронак С.В. Тайнае вучнёўскае таварыства “Заране” (20-я гг. ХІХ ст.)//Беларускі гістарычны часопіс, 1995. - № 3.

Таляронак С.В. Тайныя таварыствы ў Літве і на Беларусі ў канцы XVIII ст.//Весці АН Беларусі, 1992. - № 5 – 6.

Тарле Е.В. Нашествие Наполеона на Россию, 1812. – М., 1992.

Цвікевіч А.І. Западна-русізм.//Спадчына, 1991. - № 2 – 6; 1992. - №№ 1 –3.

Шавель А. Нерэалізаваныя магчымасці (у 160-ю гадавіну паўстання 1831 г.).//Крыніца, 1991. – № 2.

Швед В. З дзекабрыстамі праз Беларусь//Беларусь, 1990. - № 12.

Атрушкевіч М. Гарадское кіраванне на Беларусі ў канцы XVIII – пачатку ХІХ стст.//Беларускі гістарычны часопіс, 1999. - № 3.

План:

1. Падрыхтоўка і асаблівасці рэформы 1861 года ў Беларусі. Абмежаванасць і незавершанасць рэформ 60 – 70-х гг. ХІХ ст.

2. Сацыяльнае і эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове ХІХ ст.

3. Грамадса-палітычны рух у другой палове ХІХ ст.:

а) сялянскі рух, народніцтва;

б) рабочы: сацыяльна-дэмакратычны рух.

Літаратура:

Арлоў У. Прысуд выканаў невядомы. Ігнат Грынявіцкі. – Мн., 1992.

Крук У.П. Сялянскі рух на Беларусі. 1864 – 1900 гг. – Мн., 1993.

Літвак Б.Г. Пераварот 1861 г. у Расіі: чаму не рэалізавалася рэфарматарская альтэрнатыва. – Мн., 1991.

Палітычныя партыі Беларусі. – Мн., 1994.

Панюціч В.П. Змяненні сацыяльнага складу насельніцтва Беларусі ў другой палове ХІХ ст.//Весці АН Беларусі. – 1992. – Серія 3. - № 1.

Панюціч В.П. Асноўныя аспекты рэалізацыі рэформы 1861 г. у Беларусі. // Весці НАН. Серыя гуманітарных навук. – 2004. - № 3.

Самбук С. Политика царизма в Белоруссии во второй половине ХІХ в. – Мн., 1980.

Свиб А.Ф. Государственно-правовой статус Беларуси в составе России в пореформенный период (1861 – 1890) – Мн., 2004.

План:

1. Рэвалюцыйная барацьба і нацыянальна-вызваленчы рух у Беларусі ў перыяд рэвалюцыі 1905 – 1907 гг.

2. Вынікі сталыпінскай палітыкі “аднаўлення” дзяржавы ў Беларусі напярэдадні першай сусветнай вайны.

3. Першая сусветная вайна на тэрыторыі Беларусі.

4. Наспяванне рэвалюцыйнага крызісу. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі.

Пытанні для самакантролю, абмеркавання і гутаркі:

1. Як змянілася становішча шляхты пасля ўсключэння беларускіх зямель ў склад Расійскай імперыі?

2. У чым сутнасць абмежавальных законаў у адносінах да яўрэяў?

3. Якія ацэнкі ўключэння беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі Вы ведаеце?

4. Якія мэты ставілі тайныя студэнцкія таварыствы?

5. У чым сутнасць “бабруйскага плана” дзекабрыстаў?

6. Чаму паўстанне 1830 – 31 гг. не атрымала шырокай падтрымкі ў Беларусі?

7. Якія захады прымаў расійскі ўрад для аслаблення грамадскага руху?

8. Якая спецыяльзацыя існавала ў сельскай гаспадарцы Беларусі?

9. Што сведчыла пра крызіс федальна-прыгонніцкай сістэмы ў першай палове ХІХ ст.?

10. У чым сутнасць рэформ П.Кісялёва?

11. Якія стадыі праходзіць развіццё капіталізму ў прамысловасці? Як яны былі прадстаўлены на Беларусі?

12. У чым асаблівасці сацыяльнага і канфесійнага складу насельніцтва беларускіх гарадоў і мястэчак?

13. Якім чынам адбываўся рост буржуазнага землеўладання і ў чым яго асаблівасці ў Беларусі?

14. Як аграрны крызіс 80-х гг. ХІХ ст. паўплываў на спецыялізацыю сельскай гаспадаркі Беларусі?

15. Якія феадальна-прыгонніцкія перажыткі захаваліся ў другой палове ХІХ ст.?

16. Якая форма прамысловай вытворчасці пераважала ў Беларусі?

17. З якіх сацыяльных груп фарміравалася буржуазія Беларусі?

18. У чым асаблівасці фарміравання пралетарыяту Беларусі?

19. Назавіце асноўныя напрамкі гандлёвых сувязей беларускіх зямель.

20. Якія асаблівасці мела ўрбанізацыя ў Беларусі?

21. Як змянілася становішча сялян у другой палове ХІХ ст.?

22. Што Вы ведаеце аб народніках – выхадцах з Беларусі?

23. У якіх накірунках дзейнічала група “Гоман”?

24. Якія формы барацьбы выкарыстоўвалі рабочыя, як яны змяняліся?

25. Якія палітычныя партыі дзейнічалі ў Беларусі ў 90-я гг. ХІХ ст.?

26. Якія гістарычныя формы этнічных супольнасцей Вы ведаеце?

27. Што такое нацыя?

28. Як адбывалася фарміраванне беларускай літаратурнай мовы?

29. Чаму нацыяльнальная самасвядомасць беларусаў знаходзілася на даволі нізкім узроўні?

30. Што такое “заходнерусізм”?

31. Якія супярэчнасці прывялі да рэвалюцыі 1905 – 1907 гг.?

32. Якія палітычныя партыі і арганізацыі дзейнічалі ў Беларусі напярэдадні і пад час І расійскай рэвалюцыі?

33. Якія рэвалюцыйныя падзеі адбыліся ў Беларусі ў 1905 г.?

34. У чым праяўлялася адступленне рэвалюцыі ў Беларусі?

35. Чым была выклікана І сусветная вайна і які характар яна мела?

36. Якія мэты мела Расія, уступаючы ў вайну?

37. Чым былі выкліканы і як праяўляліся антываенныя настроі?

38. Што Вы ведаеце аб спробе стварэння “Канфедэрацыі ВКЛ” у час І сусветнай вайны?

39. Якія супярэчнасці прывялі да Лютаўскай рэвалюцыі?

40. Чаму характар Лютаўскай рэвалюцыі вызначаецца як буржуазна-дэмакратычны?

41. Якія палітычныя партыі былі прадстаўлены ў Часовым ўрадзе і Саветах? Якія задачы яны імкнуліся вырашыць?

42. Чаму Саветы падтрымлівалі палітыку Часовага ўрада?

43. Якая палітычная партыя выступала супраць падтрымкі Часовага ўрада? Чаму?

Літаратура:

Дакументы Беларускай сацыялістычнай грамады часоў рэвалюцыі 1905 г.//Спадчына, 1991. - № 3.

Анофитов А. Столыпин: взлёт и падение//Беларуская думка, 1991. - № 10 – 11.

Ігнаценка І. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Расіі//Беларускі гістарычны часопіс, 1997. - № 2.

Міхнюк У. Пешае абвяшчэнне ССРБ: умовы, прычыны, значэнне. // Беларускі гістарычны часопіс. – 2004 - № 3.

Палітычныя партыі Беларусі. – Мн., 1994.

Платонаў Р. Пад пятой германскага кайзера//Беларускі гістарычны часопіс, 2001. - № 5.

Пукшта А. Грамадска-культурнае жыццё Вільні (1915 – 1918).//Спадчына, 2001. - № 5 – 6.

Раманоўскі І.Ф., Жаркоў Г. Барацьба народных мас Беларусі супраць самадзяржаўя ў рэвалюцыі 1905 – 1907 гг./Веснік БДУ, 1995. - № 2. – Серыя 3.

Солский В. 1917 год в Западной области и на Западном фронте / Науч. ред. С.Н. Хомич – Мн., 2004.

Сташкевіч М. Перадумовы і працэс стварэння палітычных партый на Беларусі (канец ХІХ – люты 1917 г.)//Беларускі гістарычны часопіс, 1999. - № 3.

Траццяк С.А. Кіеўская міссія БНР. // Весці НАН. Серыя гуманітарных навук. – 2005. - № 3.

Трусаў А. Сярэдняя Літва. // Беларускі гістарычны часопіс. – 2004. - № 11.

Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. – Мн., 1993.

Цуба М. Беларускі нацыянальны рух у пачатку ХХ стагоддзя//Беларускі гістарычны часопіс, 1996. - № 1.

Шчаўлінскі М. Бежанцы і беларускі нацыянальных рух у гады першай сусветнай вайны//Беларускі гістарычны часопіс, 1999. - № 3.

1 января 1919 года: Временное рабоче-крестьянское советское правительство Белоруссии: документы и материалы. – Мн., 2005.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: