Літаратура

Інтэграцыя Беларусі з Расіяй. Месца і роля ў свеце.

У адрозненні ад шэрагу іншых рэспублік былога Саюза (напрыклад, краіны Балтыі) у насельніцтва Беларусі існуюць станоўчыя адносіны да рускай мовы, імкненне да інтэграцыі з Расіяй, што праявілася падчас рэферэндумаў 1995 і 1996 гг. У снежні 1991 г. Беларусь разам з Расіяй і іншымі краінамі былога СССР, за выключэннем краін Балтыі, увайшла ў СНД. Вышэйшым органам кіраўніцтва з’яўляецца Савет глаў дзяржаў, выканаўчым органам з’яўляецца Выканкам. Штодзеннымі справамі займаецца Сакратарыят на чале з Адказным сакратаром. Створаны Гаспадарчы суд садружнасці, перыядычна збіраюцца Саветы міністраў і міністраўзамежных спраў.

У лістападзе 1992г паміж Беларуссю і Расіяй было падпісана Пагадненне аб свабодным гандлю, у студзені 1995 г. –Пагадненне аб Мытным саюзу,

у лютым 1995 г. – Дагавор аб дружбе, дабрасуседстве, і супрацоўніцтве.

27 лютага 1995 г. прэзідэнты Баларусі і Расіі падпісалі сумесную заяву і пагадненне аб урэгуляванні прэтэнзій фінансавага характара, патрымалі ідэю аб далейшай інтэграцыі абедзьвух краін.

2 красавіка 1996. Прэзідэнты Расіі і Беларусі Б.Ельцын і А.Лукашэнка падпісалі Дагавор аб утварэнні супольнасці Беларусі і Расіі, які заснаваны на прынцыпах суверэнітэту і роўнасці бакоў.

2 красавіка 1997 г. Прэзідэнты Расіі і Беларусі Б.Ельцын і А.Лукашэнка падпісалі Дагавор аб Саюзу Беларусі і Расіі, і Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй па пытанню аб дапрацоўцы і прыняцці Устава Саюзу Беларусі і Расіі.

23 мая 1997 г. Прэзідэнты Расіі і Беларусі Б.Ельцын і А.Лукашэнка падпісалі Дагавор аб Саюзу Беларусі і Расіі і Устава Саюза Беларусі і Расіі. У маі 1997 г. гэтыя дакументы былі ратыфікаваны Нацыянальным сходам РБ.

Кіруючымі органамі з’яўляюцца:Вышэйшы Савет Саюзу, Парламенцкі Сход Саюзу,Выканаўчы Камітэт Саюзу.

Прадстаўнік беларускай дыяспары – лаўрэат Нобелеўскай прэміі Ж. Алфёраў. Накірункі знешняй палітыкі незалежнай Беларусі былі акрэслены ў заяве Вярхоўнага Савета " Аб прынцыпах знешнепалітычнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь". У лютым 1992 г. Беларусь падпісала ў Хельсінскі Заключны акт нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе 1975 г., адмовілася ад ядзерных узбраенняў, У 1992 г. тактычныя ядзерныя зарады былі вывезены на тэрыторыю Расіі. У адпаведнасці з міжнароднымі пагадненнямі з 1993 г. пачалося скарачэнне агульных узбраенняў. На пачатку 1994 г. з афіцыйным візітам Беларусь наведаў Прэзідэнт ЗША Б. Клінтан. 1995 г. – прамова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі на юбілейнай, пяцідзесятай, сесіі Генеральнай Асамблеіі ААН. Савет Еўропы, Парламенцкая Асамблея Савета Еўропы (ПАСЕ), Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), не прызналі вынікі лістападаўскага рэферэндуму 1996 г. у Беларусі, уведзеную пасля яго Канстытуцыю ў новай рэдакцыі і сфарміраваны на яе аснове Нацыянальны сход.

· Абрамаў І.М. Тэндэнцыі развіцця эканомікі //Беларусь на мяжы тысячагоддзяў.–Мн.,2000.

· Барыс А.В. Сучасныя палітычныя партыі на Беларусі //БГЧ.–1995.–№1.

· Басюк І., Сільчанка М. Аб дзяржаўным статусе беларускай мовы ў гісторыі Беларусі.//БГЧ.–1999.–№ 1.

· Васілевіч Р. Развіццё заканадаўства аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі беларусь//БГЧ.–2001.–№ 3.

· Данілаў А.М. Выклікі новага стагоддзя //Беларусь на мяжы тысячагоддзяў.–Мн.,2000.

· Дзяржаўная праграма развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у БССР. // Звязда. – 1990. – 25 верасня.

· Канстытуцыя (Асноўны закон) Рэспублікі Беларусь. – Мн., 1996.

· Лукашэнка А.Р. Праграма павінна стаць дакументам, які кансалідуе ўсе структуры дзяржавы і грамадства: Выступленне прэзідэнта на сесіі ВС РБ з праграмай рэформаў 29 верасня 1994 г.

· Мы хотим мира и стабильности. Выступление Президента Республики Беларусь

А.Г. Лукашенко на специальном Пленарном заседании 60-й сессии Генеральной ассамблеи ООН. 15 сентября 2005 г. //БГЧ.–2005. –№10.

· Пашкоўскі Г.М. Сацыяльна-палітычнае становішча //Беларусь на мяжы тысячагоддзяў.–Мн.,2000.

· Раманоўскі І. Сучасныя палітычныя партыі на Беларусі //БГЧ.–1998.–№1

· Раманоўскі Р. Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з ЮНЭСКА на сучасным этапе: праблемы і здабыткі//БГЧ.–2005. –№2

· Стадуб І. Сучасная прававая дзяржава: тэорыя, практыка, праблемы і перспектывы развіцця. – БГЧ.–2004.– № 2.

· Хамцевіч Я. Дзяржаўны герб і дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь// БГЧ.–1998.–№ 1.

· Решетников С.В., Ровдо В.В. Децентрализация и локальная демократия: Республика Беларусь в европейском контексте //Веснік БГУ.–1996.–№3.



Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: