Напісанне прафесійнай лексікі паводле марфалагічнага прынцыпу

Марфалагічны прынцып заключаецца ў аднастайнай перадачы на пісьме марфалагічных частак слова (марфем) незалежна ад іх вымаўлення: гарады – гарадкі – гарадскі, воз – перавозка – возчык. Паводле гэтага прынцыпу на пісьме гукі ў слабых пазіцыях перадаюцца тымі ж літарамі, што і ў моцных.

На марфалагічным прынцыпе грунтуюцца наступныя правілы.

1. Правапіс звонкіх зычных на канцы слоў і перад глухімі: гады – год, снягі – снег, казаць – казка, сцяжынка – сцежка. Гэтаму ж правілу падпарадкоўваецца напісанне прыставак і прыназоўнікаў на -б, -д, а таксама прыназоўнікаў на -з: абтрэсці, адпусціць, над хатай, аб сыне, з поля, праз хвіліну.

2. Правапіс глухіх зычных перад звонкімі: касіць – касьба, лічыць – лічба, малаціць – малацьба.

3. Правапіс шыпячых перад свісцячымі і свісцячых перад шыпячымі: рэчка – на рэчцы, мыеш – мыешся, вазіць – перавозчык, пясок – пясчаны, зжаць, сшытак, бясшумны.

4. Правапіс цвёрдых – мяккіх зычных. Мяккасць зычных, якая ўзнікае пад уплывам наступнага мяккага гука, на пісьме не перадаецца: збор – збіраць, спаць – спіць, мост – мосцік, снег, змена, святло, смех.

5. Правапіс каранёвых зычных з, ш, ж, г, х перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў: каўказскі, рыжскі, чэшскі, выбаргскі, казахскі.

6. Правапіс д, т перад ц, ч: на кладцы, у хатцы, перакладчык, лётчык;

7. Правапіс каранёвага д перад суфіксам -ск-, -ств-: завадскі, параходства;

8. Правапіс е ў прыназоўніку без і часціцы не: не быў, не ведаў, без клопату, без радасці.

 

Напісанне разам, асобна і праз злучок

1. Пішуцца разам: складанаскарочаныя словы і вытворныя ад іх: прадмаг, газпрам, газпрамавец і інш.;

складаныя словы і вытворныя ад іх з пачатковымі іншамоўнымі часткамі авія-, агра-, астра-, аўдыя-, аўта-, аэра-, бія-, варыя-, вела-, відэа-, гама-, геа-, грам-, заа-, кіна-, макра-, медыя-, мота-, неа-, палеа-, радыё-, сацыя-, спарт-, стэрэа-, танц-, тэле-, фота-, электра- і інш.: авіябілет, аграхімія, аўтаматакрос, аўдыявізуальны;

словы з пачатковай часткай поў- (паў-): поўнач, поўдзень, паўгоддзе, паўлітра, паўаршына і інш. Калі скарочаная ці падобная да прыстаўкі частка слова далучаецца да ўласнай назвы, яна пішацца праз злучок: паў-Слуцка, паў-Ратамкі;

 словы з прыстаўкамі і падобнымі да прыставак пачатковымі часткамі: а-, анты-, арта-, архі-, гіпер-, дыс-, дэз-, звыш-, інтэр-, інфра-, квазі-, контр-, мета-, між-, мілі-, пан-, паст-, псеўда-, сін-, супер-, транс-, ультра-, экс-, экстра- і інш.: алагізм, антыгуманны, архіважны, гіперправоднасць, (выключэнне: контр-адмірал);

складаныя словы, першай часткай якіх з’яўляюцца лічэбнікі: васьмітысячнік, двухбаковы, двухзначнасць, двухколка, двухмоўе, двухрогі, двухногі, двуххвостка.

2. Пішуцца праз злучок утварэнні, якія з’яўляюцца: паўторам слова для ўзмацнення яго значэння: сіні-сіні, ледзь-ледзь;

паўторам слова ў іншай лексіка-граматычнай форме: мама-мамуся, братка-брацейка;

спалучэннем блізкіх або супрацьлеглых па значэнні слоў: шум-гам, паіць-карміць, бацька-маці, хлеб-соль, рукі-ногі, шыта-крыта, больш-менш,

3. Пішуцца праз злучок складаныя словы, першай (або апошняй) часткай якіх з’яўляецца: літара або літарная абрэвіятура любога алфавіта: К-мезон (ка-мезон), a-часціца (альфа-часціца);

лічба любога злічэння: 50-годдзе, 12-павярховы, 60-гадовы, 3-працэнтны, алімпіяда-97, мода-2008.

 4. Пішуцца праз злучок літарныя скарачэнні складаных слоў: с.-г. –– сельскагаспадарчы, с.-д. –– сацыял-дэмакратычны, ст.-сл. –– стараславянскі, і.-е. –– індаеўрапейскі.

Злучок («вісячы дэфіс») ставіцца пасля першай часткі складанага слова (лічбы), калі другая частка апускаецца ў сувязі з наяўнасцю такой часткі ў наступным аднародным з ім складаным слове: газа- і водалічыльнік, сацыяльна- і культурназначны, фосфар- і серазмяшчальны, тэле- і радыёвяшчанне, адна-, двух- і трохвалентны, 5-, 10- і 12-павярховы.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: