Напісанні галосных і іх спалучэнняу у прафесійнай лексіцы паводле фанетычнага прынцыпу

На фанетычным прынцыпе грунтуюцца наступныя правілы:

1. Правапіс о, э – а: бор – бары, сэрца – сардэчны, сосны – сасна, цэны – цана, адрас, трыо, Токіо, рэвалюцыя, дэпутат, ветэран.

2. Правапіс е, ё – я: лес –ляснік, легчы – ляжаць, мёд – мядовы, каляндар, сяржант, янот, яфрэйтар, сезон, медаль, легенда, дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць.

3. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах: авіяцыя, біёлаг, патрыёт, дыяметр, раён, маянэз, археолаг, фразеалогія, рэабілітацыя, акіян, абітурыент, ёд, канвеер.

Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як двасклады, тады яны на пісьме абазначаюцца:

паміж зычнымі - літарамі іё (ыё) пад націскам і ія (ыя) не пад націскам: біёлаг, біёграф, даініён,іён, аксіёма, бібліёграф, Галакціён, Гесіёд, патрыёт, рацыён, радыёла, стадыён, бастыён; біялогія, бібліятэка, геліятроп, піянер, ажыятаж, перыядычны, патрыятызм, акцыянерны, нацыянальны, рацыяналізатар;

у пачатку слова — літарамі іо пад націскам і іа не пад націскам: іон, іонны, Іосіф; Іанічнае мора, іанійцы, іанізацыя, Іакагама, Іаркшыр, Іашкар-Ала, Іаан;

Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як адзін склад, тады на пісьме яны перадаюцца:

пасля галосных — праз ё пад націскам і я не пад націскам: раён, раённы, маер, Маераў, Лаёла; маянэз, маяран, маярат, раяніраванне;

у пачатку слова — праз ё: ёг, ёгурт, ёд, ёдзісты, ёт (гук), ёта (літара), ётацыя, ёдаформ, ёднаваты, ётаваны.

3.Спалучэнне іе абазначаецца на пісьме літарамі іе (ые): гігіена, кліент, аўдыенцыя, арыентацыя, абітурыент, кліентура, іерархія, іена, іерогліф, Іерусалім, іерыхонскі.

4.Спалучэнне йе заўсёды вымаўляецца як адзін склад і на пісьме ў пачатку слова і пасля галосных перадаецца праз е: езуіт, праект, канвеер, траектория, Феербах, Маерава, фае.

5.Спалучэнне іа абазначаецца на пісьме літарамі ія (ыя) незалежна ад месца націску: авіяцыя, ліяна, геніяльны, Іліяда, энтузіязм, фартэпіяна, піяніст, сацыялізм, сацыяльны, варыянт, матэрыял, матэрыялізм, дыяметр, дыяпазон, дыяфрагма.

6.Спалучэнне йа на пісьме перадаецца пасля галосных і ў пачатку слова праз я: раяль, пляяда, сакваяж, лаяльны, Савоя, Малая, Мая, ярус, яхта, ярд, яхант, ятаган.

Пасля зычных л, с, ц (мяккага), дз і непрыставачных ніз-праз ья, пасля астатніх зычных -праз 'я: мільярд, мільярдны, кальян, мадзьяр, альянс, мільярдэр, саф'ян.

Напісанне зычных у прафесійнай лексіцы паводле фанетычнага прынцыпу

У спалучэннях зычных у межах адной марфемы ці, часцей, на стыку марфем абдываюцца наступныя працэсы:

1.Аглушэнне: звонкія зычныя перад глухімі ці на канцы слова вымаўляюцца глуха. Аглушэнне не перадаецца на пісьме. Для праверкі трэба змяніць слова так, каб пасля зычнага з’явіўся галосны або санорны.

2. Азванчэнне: глухія перад звонкімі зычнымі гучаць звонка. Азванчэнне таксама не перадаецца на пісьме.

Словы іншамоўнага паходжання, якія нельга праверыць, трэба запомніць (экзотыка, айсберг).

Выключэнне: прыстаўкі на -з/-с, вымаўленне і напісанне якіх залежыць ад наступнага зычнага. Перад звонкімі зычнымі ўжываюцца прыстаўкі на -з, а перад глухімі – на -с (бязмежны, бяспечны).

3. Спрашчэнне груп зычных: на стыку кораня і суфікса пры збегу 3-х зычных сярэдні зычны выпадае. Гэта з’ява адлюстроўваецца таксама і на пісьме.

Згн → зн (бразгаць, але бразнуць)

Стн → сн (свіст, але свіснуць)

4. Прыпадабненне свісцячых да шыпячых. На стыку марфем свісцячыя перад шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя. На пісьме гэтая з’ява не перадаецца.

Выключэнне: шчасце, нішчымны, ушчуваць, рашчыніць (цеста).

5. Прыпадабненне шыпячых да свісцячых. Адбываецца на стыку марфем і не перадаецца на пісьме.

Калі збег зычных адбываецца ў межах адной марфемы, тады слова пішацца паводле вымаўлення (ушчэнт, пабоішча, шчодры).

6. Пераход д, т перад ч, ц у доўгія чч і цц на стыку марфем. Не перадаецца на пісьме.

7. Пераход спалучэнняў зычных:

тс, чс, цс, кс → ц (і норма вымаўлення, і норма правапісу)

Выключэнне: словы неславянскага паходжання (Мазамбік → мазамбікскі, узбек → узбекскі).

дс → ц (норма вымаўлення, але не перадаецца на пісьме)

сс, гс, хс, жс, шс → с (норма вымаўлення, якая замацавалася на пісьме)

Выключэнне: у геаграфічных назвах і назвах народаў захоўваюцца спалучэнні гс, хс, жс, шс (Карабах → карабахскі, вараг → варажскі, Старыя Дарогі → старадарожскі). Наяўнасць жа чаргавання г/ж вызначаецца па слоўніку (Пецярбург → пецярбургскі, Прага → пражскі).

зс → с (вымаўляецца, але не перадаецца на пісьме)

8. Спалучэнне “зычны + санорны” ў канцы слова. Некаторыя запазычанні заканчваюцца неўласцівым для беларускай мовы спалучэннем –тр, -др, -бр, -бль, -кл. У жывым маўленні паміж гэтымі зычнымі ўзнікае беглы а. Гэтая з’ява не перадаецца на пісьме.

1. Правапіс прыставак на з (с): бяздомны, бясстрашны, бездапаможны, скінуць, ссыпаць, змалоць, расказаць, раздаць, уздымаць, ускопваць.

2. Павапіс д – дз, т – ц: хада –хадзіць, карта – на карце, людзі, дзеці, дзерці, церці, цесны, дырэктар, апладысменты, тэатр, матэматыка, каранцін, акцёр, індзеец, Одэр, Цюмень.

3. Парвапіс спалучэнняў зн, нц, рц, рн, сн, сл: позна, сонца, сэрца, міласэрны, радасны, слаць.

4. Напісанне літары с на месцы спалучэнняў каранёвых ж, ш, г, х і суфікса -ств-, а таксама каранёвага с і суфікса -ск-: прыгожы – прыгоства, харошы – хараство, многа – мноства, птах – птаства, беларус – беларускі, Палессе – палескі.

5. Напісанне літары ц на месцы спалучэнняў т, ч, к, ц і суфіксальнага с (у суфіксах -ск-, -ств-): брат – брацкі, студэнт – студэнцтва, ткач – ткацкі, сваяк – сваяцкі, настаўнік – настаўніцтва, кравец – кравецкі.

 


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: