Ужыванне вялікай літары

 З вялікай літары пішуцца імёны, прозвішчы, псеўданімы, мянушкі, геаграфічныя і астранамічныя назвы, назвы кніг, газет, часопісаў, прадпрыемстваў і інш.

З вялікай літары пішуцца прыметнікі, утвораныя з дапамогай суфіксаў -ев- (-ёв-, -ёў-), -ов- (-ав-, -аў-), -ін- (-ын-) ад уласных імён людзей і клічак жывёл: Віктаравы рэчы.

З вялікай літары пішуцца прыметнікі, утвораныя з дапамогай суфіксаў -аўск-, -еўск-, -інск-, калі яны ўваходзяць у склад назваў, роўных па сэнсу назвам са словамі “імя”, “памяці”: Купалаўская прэмія (прэмія імя Купалы).

З вялікай літары пішацца кожнае слова ў назвах вышэйшых дзяржаўных устаноў: Кабінет Міністраў;

у назвах вышэйшых пасад: Старшыня ВярхоўнагаСуда; у назвах некаторых сусветных арганізацый: Арганізацыя Аб’яднаных Нацый.

З вялікай літары пішацца першае слова ў назвах свят і знамянальных дат: Новы год;

у назвах навуковых і навучальных устаноў: Міністэрства аховы здароўя.

1. У залежнасці ад месца слоў аўтара, якія ўводзяць простую мову, ставяцца наступныя знакі прыпынку:

калі простая мова запісваецца ў радок, яна заключаецца ў двукоссе.

Напрыклад:

Барвіна праціснуўся праз натоўп да Андрэя і Санкоўскага і з ходу сказаў: «Пойдзем» (П. Пестрак).

калі простая мова пачынаецца з абзаца, перад ёй ставіцца працяжнік.

Напрыклад:

Васіль ужо гатоў быў зноў пакрыўдзіцца, але Ганна добра, шчыра просіць:

–– Скажы што-небудзь!.. (І. Мележ).

калі словы аўтара стаяць перад простай мовай, то пасля іх ставіцца двукроп’е, а простая мова, якая пачынаецца не з абзаца, заключаецца ў двукоссе.

Напрыклад:

У прамове на ўрачыстым сходзе Якуб Колас гаварыў: «Маё слова, хоць і вузкімі дарогамі, але даходзіла да народа»;

калі словы аўтара стаяць у сярэдзіне простай мовы, падзяляючы яе на дзве часткі, то перад словамі аўтара ў залежнасці ад інтанацыйнага афармлення першай часткі простай мовы ставяцца пытальнік, клічнік, шматкроп’е ці коска і ўслед за гэтымі знакамі –– працяжнік, а пасля слоў аўтара –– або кропка і працяжнік (калі першая частка простай мовы з’яўляецца закончаным сказам), або коска і працяжнік (калі першая частка простай мовы не з’яўляецца закончаным сказам).

Напрыклад: «Сцяпанка, –– сказаў чалавек, –– ідзі пасядзі ў цяньку, ты стаміўся» (К. Чорны).

2. У словах аўтара могуць ужывацца два дзеясловы са значэннем маўлення, думкі ці блізкія да іх па значэнні; пры гэтым калі другі дзеяслоў адносіцца да другой часткі простай мовы, то пасля слоў аўтара ставяцца двукроп’е і працяжнік.

Напрыклад:«Ведаеш, мама, каго я прывяла? –– весела сказала дачка і таемна прашаптала: –– Гэта той самы госць, якога мы ўсе калісьці ратавалі ад немцаў» (Я. Маўр).

3. Калі ў складзе слоў аўтара, што стаяць перад простай мовай, няма дзеясловаў са значэннем маўлення, думкі ці блізкіх да іх па значэнні, то ў канцы слоў аўтара ставіцца кропка.

Напрыклад:

Урэшце дзед дастае з кішэні кавалак хлеба.

–– Еш, Віхор... На-а-а... (З. Бядуля).

4. Калі словы аўтара ідуць за простай мовай, то пасля простай мовы ў адпаведнасці з інтанацыяй ставяцца пытальнік, клічнік, шматкроп’е ці коска (на месцы кропкі), а за гэтымі знакамі –– працяжнік.

Напрыклад:

–– Што вы сёння нешта не ў гуморы? –– запыталася Ядвіся і глянула на настаўніка (Я. Колас).

5. Нявыказаная простая мова, пры якой у складзе слоў аўтара звычайна ёсць дзеяслоў думаць (падумаць) або іншыя словы, спалучэнні слоў і нават сказы са значэннем думкі, меркавання, разважання і пад., заўсёды бярэцца ў двукоссе.

Напрыклад:«Чаму гэта пытала яна [Ядвіся] пра кнігу? –– падумаў Лабановіч. –– Ці не палажыла яна чаго туды?» (Я. Колас).

6. Рэплікі дзвюх і больш асоб (у дыялогу) звычайна запісваюцца з чырвонага радка і з працяжнікам перад кожнай рэплікай.

7. Калі некалькі рэплік запісваюцца ў радок без указання, каму яны належаць, то паміж імі ставіцца працяжнік і кожная з іх бярэцца ў двукоссе.

Напрыклад:

«Вы яшчэ не былі ў сваёй школе?» –– «Не, не была. І не ведаю, якая яна там. А вы ўжо даўно тут?» –– «А ўжо зараз два месяцы будзе» (Я. Колас).

8. Калі пасля папярэдняй рэплікі ідуць словы аўтара, то перад наступнай рэплікай працяжнік не ставіцца.

Напрыклад:

Нарэшце адчыняюцца дзверы, недзе брэша сабака, уваходжу. Перада мной хлопчык з лямпай у руках. «Ты што тут робіш?» –– пытаюся. «Нічога, –– кажа. –– Чыстапісанне пішу» (В. Быкаў).

9. Цытаты, як і простая мова, бяруцца ў двукоссе. Скарачэнне цытаты абазначаецца шматкроп’ем.

Напрыклад:

«Пісьменнік, які не працуе над мовай, не клапоціцца аб папаўненні сваіх моўных запасаў, –– пісаў Якуб Колас, –– можа стаць перад небяспекай апынуцца за дзвярыма літаратуры».

Кандрат Крапіва адзначаў, што «...канцылярызмы больш за ўсё псуюць нашу літаратурную мову і ім трэба аб’явіць бязлітасную вайну»

 

17.Лексіка-граматычная характарыстыка назоўніка.

Назоўнік характарызуецца як часціна мовы са значэннем прадметнасці, выражанай марфалагічнымі катэгорыямі роду, ліку, склонуКатэгарыяльнае значэнне прадметнасці не можа служыць адэкватным адпаведнікам канкрэтнай прадметнасці, што служыць асновай для выдзялення толькі аднаго класа назоўнікаў Па сутнасці, значэнне прадметнасці ўяўляецца лексічнай катэгорыяй, якая афармляецца пэўнымі граматычнымі паказчыкамі, таму назоўнікі правамерна называюць лексіка-граматычным разрадам слоўАгульныя і ўласныя назоўнікі падзяляюцца на аснове таго, што першыя абагульняюць назвы аднародных прадметаў у адзін клас, абазначаюць не асобныя прадметы, а мноства прадметаў або тоесных цалкам,Назоўнік характарызуецца як часціна мовы са значэннем прадметнасці, выражанай марфалагічнымі катэгорыямі роду, ліку, склонуКатэгарыяльнае значэнне прадметнасці не можа служыць адэкватным адпаведнікам канкрэтнай прадметнасці, што служыць асновай для выдзялення толькі аднаго класа назоўнікаў Па сутнасці, значэнне прадметнасці ўяўляецца лексічнай катэгорыяй, якая афармляецца пэўнымі граматычнымі паказчыкамі, таму назоўнікі правамерна называюць лексіка-граматычным разрадам слоўАгульныя і ўласныя назоўнікі падзяляюцца на аснове таго, што першыя абагульняюць назвы аднародных прадметаў у адзін клас, абазначаюць не асобныя прадметы, а мноства прадметаў або тоесных цалкамдругія ж абазначаюць асобныя прадметы і рэаліі з шэрагу аднатыпных, індывідуалізуюць іхтапанімічныя і астранамічныя назвынайменні прадпрыемстваў, арганізацый выдавецтваў, назвы гатункаў, вырабаў і іншУ адрозненне ад агульных назоўнікаў уласныя ўжываюцца, як правіла, у адной форме ліку, часцей у адзіночным, не супрацьпастаўляюцца па ім. У множным ліку могуць ужывацца ўласныя імёны, якія адносяцца, напрыклад, да розных людзей Ва ўзаемасувязях агульных і уласных імёнаў існуе адваротная залежнасць: агульныя імёны часцей выкарыстоўваюцца ў значэнні ўласных але і больш ёмістыя рэаліі, калі нашымі органамі пачуццяў фіксуецца толькі іх частка у той час як уласныя імёны ўжываюцца ў значэнні агульных значна радзейпэўным чынам матывуюць іх. Назоўнік — часьціна мовы, абазначае ймя альбо назву прадмета, адказвае на пытаньні: хто? што? Адушаўлёныя назоўнікі — абазначаюць жывыя істоты: людзей і жывёл. Адказваюць на пытаньне хто?: вандроўца, музыка, мядзьведзь. Неадушаўлёныя назоўнікі — абазначаюць расьліны і нежывыя аб’екты: рэчы, зьявы. Адказваюць на пытаньне што?: партфэль, гумка, навальніца. род лік адзіночны множны мужчынскi род (ён) жаночы род (яна) нiякi род (яно) пакой (гэты, мой, той) кватэра (гэта, мая, тая) мястэчка (гэта, маё, тое) пакоi (гэтыя, мае, тыя) кватэры (гэтыя, мае, тыя) мястэчкі (гэтыя, мае, тыя) Агульны род — маюць назоўнікі, якія могуць належаць асобам рознага полу. Прыкладам: знаўца, вандроўца, матавіла, маруда, гарэза, Жэня ды іншыя.

 


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: