Прынцыпы беларускага правапісу

Арфаграфія (грэч orthographia, ад orthos - правільны і grapho - пішу) - раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правілы напісання слоў; сістэма агульнапрынятых правіл перадачы вуснай мовы на пісьме. Фанетычны прынцып заключаецца ў тым, што напісанне слоў і іх частак адпавядае нарматыўнаму літаратурнаму вымаўленню. Сутнасць фанетычнага прынцыпу – у формуле “пішы, як чуеш”, але пры гэтым важна памятаць, што “гучаць” і “чуцца” правільна арфаэпічна правільнае вуснае маўленне. Марфалагічны прынцып правапісу заключаецца ў аднастайнай перадачы на пісьме марфалагічных частак слова (марфем) незалежна ад іх вымаўлення: гарады – гарадкі – гарадскі, воз – перавозка – возчык. Паводле гэтага прынцыпу на пісьме гукі ў слабых пазіцыях перадаюцца тымі ж літарамі, што і ў моцных.

Фанетычны прынцып адлюстроўвае на пісьме лiтаратурнае вымаўленне гукаў i iх спалучэнняў у словах. Ён зблiжае пiсьмовую форму мовы з вуснай, дае магчымасць перадаць спецыфiчныя асаблiвасцi фанетычнага ладу беларускай лiтаратурнай мовы – аканне, яканне, дзеканне, цеканне, цвёрдасць шыпячых i [р], падаўжэнне зычных i г.д. На фанетычным прынцыпе грунтуюцца наступныя правiлы:

- правапiс о, э–а (ы): рэкі – рака, год – гады, адрас, Ватэрлоа, інжынер;

- правапiс е, ё–я: клён – кляновы, метро, сяржант, дзясяты;

- правапiс спалучэнняў галосных у запазычаных словах: фае, гігіена, акiян;

- правапіс у і ў у залежнасці ад пазіцыі ў слове: моцны ўдар, ад удару;

- правапiс прыставак на -з (-с): бездапаможны, бяскрайні, згарэць, сплавіць;

- правапiс д–дз, т–ц: горад – у горадзе, плот – на плоце, дзверы, цвёрды;

- правапiс спалучэнняў зн, нц, рц, рн, сн, сл, дт: посны, позна, сонца, сэрца, мiласэрны, радасны, Рэмбрант;

- правапіс падоўжаных зычных: калоссе, карэнне, стагоддзе; правапіс адной літары ў словах іншамоўнага паходжання: алея, маса, тона;

- правапіс прыстаўных гукаў: імгла, восень, павук, гэты;

- напiсанне лiтары ц на месцы спалучэння каранёвых ц, т, ч, кi суфiксальнага с (у суфiксах -ск-, -ств-): салдат – салдацкi, студэнт – студэнцтва, ткач – ткацкi, рыбак – рыбацкі, чалавек – чалавецтва, выдавец – выдавецтва;

- напiсанне лiтары с на месцы спалучэнняў каранёвых ж, ш, г, х i суфiкса -ств-, а таксама караневага с i суфiкса -ск-: Беларусь – беларускі, прыгожы – прыгоства, харошы – хараство, птах – птаства;

- захаванне на пісьме асіміляцыі свісцячых да шыпячых у некаторых словах: пяшчота, нішчымны і інш.

Заўвага: выключэнні з правіл не адпавядаюць фанетычнаму прынцыпу напісання.

Марфалагiчны прынцып перадае аднастайнае напісанне адных і тых жа значымых частак слоў, нягледзячы на адрозненні ў iх вымаўленні. Ён дазваляе захаваць выразную марфемную структуру слова.

Наступныя правiлы:

- правапiс звонкiх зычных на канцы слоў i перад глухiмi: грыб, дзядзька, гразь, лодка;

- напiсанне прыставак i прыназоўнiкаў на -б, -д, а таксама прыназоўнiкаў на -з: абвясціць, абчасаць, з хаты, без цябе, пад страхою, перад святам;

- правапiс глухiх зычных перад звонкiмi: просьба, вакзал, футбол, лічба;

- правапiс шыпячых перад свiсцячымi і свiсцячых перад шыпячымi: на рэчцы, мыешся, зжаць, бясшумны;

- правапiс мяккiх зычных (мяккасць зычных, якая ўзнiкае пад уплывам наступнага мяккага гука, на пiсьме не перадаецца): змена, святло, дзверы, цвёрды;

- правапiс караневых зычных з, ж, ш, г, х перад суфiксам -ск- у прыметнiках, утвораных ад геаграфiчных назваў: французскі, нясвіжскі, балхашскі, казахскi;

- правапiс д, т перад ц, ч: матчын, у хатцы, у лодцы, дакладчык;

- правапiс каранёвага д перад суфiксамi -ск-,-ств-: грамадства, суседскі;

- правапiс еў прыназоўнiку без i часцiцы не: не бойся, без страху.

Апрача фанетычных і марфалагічных напісанняў, ёсць традыцыйныя і дыферэнцыраваныя напісанні. Традыцыйныя (гiстарычныя) напiсаннi перадаюцца па традыцыi i не адпавядаюць сучасным нормам пiсьма (напісанне з вялікай літары кожнага слова ў назвах міжнародных арганізацый, кожнага новага радка верша і г.д.). Дыферэнцыраваныя напiсаннi адрознiваюць сугучныя словы або iх формы, якiя супадаюць у вымаўленнi. Так, напрыклад, размяжоўваюцца канчаткi творнага склону ў аднолькавых прозвiшчах і геаграфiчных назвах: з Iванавым i пад Iванавам; а таксама ўжыванне вялiкай i малой лiтары пры напiсаннi ўласных i агульных назоўнiкаў: Цётка (паэтэса) i цётка, М.Чарот (пісьменнік) i чарот.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: