Як да гэтага прыступіць?

Лепш усяго карыстацца прыкладам.

Уявім сабе, што на пачатку чарговага цыклу праграма наступная:

6 студзеня:      Рада Дружыны

13 студзеня:              паход КК (кап’я кап’явых)

20 студзеня:    сустрэча кап’я

27 студзеня:    паход кап’я

6 і 7 лютага:   паездка дружыны

Падчас Рады Дружыны твой дружыновы сказаў табе, што ў выхадныя 6 і 7 лютага кожнае кап’ё павінна прайсці па азімуту трасу ў 4 км за час, не даўжэйшы за паўтары гадзіны. Потым кожнае кап’ё павінна будзе зрабіць невялікую канструкцыю (напрыклад, драўляную лаўку са спінкай) не больш, чым за 3 гадзіны. Таксама неабходна прадугледзець чвэрць на чуванне, тэму ты ведаеш. Што зрабіць, каб падрыхтаваць тваё кап’ё да паездкі дружыны?

1

 

Трэба пачынаць ад агульнага плану сустрэчы з 20 студзеня, а паходу з 27 студзеня. Падрыхтоўка залежыць ад цябе і твайго вядучага, які трэба іменна для таго, каб дапамагчы табе. Канечне ў плане трэба прадугледзець падрыхтоўку асноўных заняткаў, якія будзеце рэалізоўваць падчас паездкі дружыны, як паход з компасам, піянерка, вячэрняя сустрэча са свячамі і г.д. і падрыхтоўку неабходнага начыння. Акрамя галоўных заняткаў ёсць яшчэ многа меншых заданняў і хутка дойдзеш да вываду, што працы хопіць усім.

Памятай, што кожнаму хлопцу ты павінен даць вельмі канкрэтнае заданне. Вось прыклад падзелу заданняў:

 

ПРАГРАМА

АДКАЗНЫ ПАТРЭБНЫ РЫШТУНАК
14:00 Сустрэча ў святліцы. Кароткая малітва. Прадстаўленне плану сходу. Літургіст Малітоўнік
14:05 Карыстанне компасам і картай. Тлумачэнні і кароткія забавы Майстар арыентавання Карты + нагадаць усім, каб не забыліся сваіх компасаў
14:50 Спяванне: вывучэнне новай песні. Паўтарыць 2 ужо вядомыя песні. Завадатар Нагадаць пра спеўнікі!
15:05 Падвячорак Кухар Хлеб, шакалад
15:25 Якаясьці гульня на апярэджанне Скаўт, які рыхтуецца на разведчыка Усё, што патрэбна для гульні
15:40 Падрыхтоўка рыштунку для будучых заняткаў Кожны ў залежнасці ад функцыі  
16:15 Навядзенне парадку Усе  
16:20 Рада Кап’я Ты сам Твой нататнік кап’явога. Канспект Рады
16:55 Евангелічная гадзіна Яе ты праводзіш сам + магчыма Літургіст прапануе табе некаторыя малітвы Святое Пісанне + план Евангелічнай гадзіны
17:15 Развітанне: Да пабачэння!    

 

ПРАГРАМА

АДКАЗНЫ ПАТРЭБНЫ РЫШТУНАК
7:50 Сустрэча ля касцёла. Удзел у св. Імшы. Звязацца з ксяндзом, прапанаваць ксяндзу дапамогу ля Алтара Ты сам 2 міністранты, 2 лектары, (даць ім час на падрыхтоўку)   Малітоўнікі
9:00 Паездка (на веласіпедах, машынай, аўтобусам) Твой вядучы Сумка з аптэчкай першай дапамогі
9:30 Прыезд на месца і прыход на вызначанае месца (скрыжаванне дарогі). Паход з компасам, праведзены скаўтамі, якія рыхтуюць разведчыкаў 2 скаўты Карты Нагадаць пра компасы!
11:00 Канец паходу з компасам (ты павінен прадугледзець час на магчымыя памылкі). Кароткі перапынак на евангелічную гадзіну Ты сам Святое Пісанне і канспект гадзіны
11:20 Працяг паходу. Праз наступныя 3 км кап’ё вядзе іншы хлопец (ужо не па азімуту, а дарогамі) Скаўт, які рыхтуецца на разведчыка  
12:05 Пастой на адпачынак. Прыгатаванне падсілку: сход галіны на вогнішча, распальванне і гатаванне Кухар і ўсё кап’ё Забеспячэнне, сапёрная лапатка для вогнішча
12:50 Малітва перад ежай. Абед. Малітва пасля ежы Літургіст  
13:50 Адпачынак. Прыбіранне месца стаянкі    
14:20 Практыкаванні з піянеркі. Забавы для праверкі набытых уменняў Скаўт, які рыхтуецца на ступень цвіка Рыштунак, падрыхтаваны Піянерам
15:50 Выхад да апошняга этапу паходу Паход вядзе адзін са скаўтаў  
16:40 Прыбыцце да месца.     Рада Кап’я.     Евангелічная гадзіна. Паход вядзе адзін з хлопцаў   Ты сам     Ты сам праводзіш яе + магчыма Літургіст прапануе некаторыя малітвы   Канспект Рады. Твой асабісты нататнік Святое Пісанне + план Евангелічнай Гадзіны Малітвы, падрыхтаваныя Літургістам
17:00 Вяртанне ў горад (на веласіпедах, машынай ці аўтобусам) Вядучы  
17:30 Канец паходу    

Падрыхтаваная такім чынам праграма дазваляе:

 Даверыць кожнаму хлопцу, якое-небудзь канкрэтнае заданне, якія-небудзь абавязкі ў кап’і (нават калі гэта нешта простае ці звыклае). Тады ўсе хлопцы адчуваюць сябе патрэбнымі.

 Давяраючы кожнаму хлопцу дробныя заданні, ва ўсіх галінах жыцця кап’я забяспечваеш сабе больш якасныя сходы. Таму што кожны будзе старацца дасягнуць лепшых вынікаў у сваім заданні, нават калі гэта будзе заданне сапраўды вельмі простае. Прыклад: вывучыць песню, падрыхтаваць чытанне да св. Імшы., малітву перад і пасля ежы, падрыхтаваць якія-небудзь маленькія, але цікавыя, тэхнічныя забавы і г.д. Усё гэта дазволіць пазбягаць шаблонаў, руціны, нуды і дазволіць, каб кожны хлопец адчуваў сябе адказным за сустрэчу ці паход!

 Не забывацца пра важнае і істотнае, роўна як адносна праграмы, так і адносна рыштунку.

2

 

Пасля ўсталення праграмы ўжо можаш паведаміць кожнаму з хлопцаў, якая будзе яго роля ў запланаваных занятках і папрасіць, каб пачынаў рыхтавацца да яе. І так на спатканні 20 студзеня на Радзе Кап’я размеркаваць заданні на чарговым сходзе: выхадныя 27-28 студзеня. І так далей. Памятай, што гэтая сістэма патрабуе, каб ты заўсёды меў праграму, падрыхтаваную на два бліжэйшыя сходы кап’я (той, на якім уласна выбіраеш, а таксама той, пра які будзеш гаварыць на Радзе Кап’я).

Дзякуючы такому метаду лепш зможаш выканаць функцыю кап’явога, але ты павінен памятаць, што гэты метат патрабуе:

некалькі часу, каб усё абдумаць і добра ўсё арганізаваць,

сустрэчы з тваім вядучым, каб абмеркаваць з ім праграму,

добры нататнік (хроніку кап’явога).

3

 

 Але падзел заданняў – гэта яшчэ не ўсё, бо роля кожнага шэфа таксама ў кантролі выканання заданняў. І так, перад паходам 27-га пазвані сваім хлопцам, каб упэўніцца, ці ўсё ў парадку, ці ўсё падрыхтавана.

Гэта для хлопцаў вельмі важна. Гэта будзе значыць для іх, што памятаеш пра іх, думаеш пра іх і цікавішся тым, што робяць!

 

Ты напэўна думаеш, што вельмі многа абавязкаў на тваю бедную галаву, але гэта толькі так вывглядае на паперы. Але ўбачыш, што на практыцы ўсё гэта не так складана і доўга. Важна, што гэта сістэма значна ўплывае на дасягненне ўзроўню якасці і актыўнасці ўсяго кап’я. Але ж не марудзь, пачынай!

Роля кап’явога ў наступным:

       ВЫКЛІКАЦЬ ЖАДАННЕ,

    СТВАРЫЦЬ УМОВЫ,

    ПАДРЫХТАВАЦЬ ПЛАН,

    АРГАНІЗОЎВАЦЬ АКЦЫІ,

    КОЖНАМУ ДАВЕРЫЦЬ МІСІЮ,

    ДАПАМАГЧЫ БЫЦЬ ПАТРЭБНЫМ, НЕАБХОДНЫМ,

    СТВАРАЦЬ АТМАСФЕРУ РАДАСЦІ,

    СЯБРОЎСТВА, ЦІШЫНІ,

    ПОСПЕХУ

    ДЛЯ ЗНАЁМСТВА СА СКАЎЦКІМ ПРАВАМ

    І ЎВЯДЗЕННЯ Ў СЭРЦЫ ХЛОПЦАЎ

    САМАГА ВАЖНАГА:

    ПАНА ЕЗУСА ХРЫСТА.

 

Плануючы кожны наступны сход, можаш


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: