Карыстацца карткамі, падрыхтаванымі

наступным чынам:

ЧАС ПРАГРАМА АДКАЗНЫ ПАТРЭБНЫ РЫШТУНАК
       

 

Такую таблічку можаш, напрыклад, намаляваць у сваім нататніку ці на асобных картках, якія будзеш падшываць у папку.

 

Э

 

лементы, якія ўваходзяць у склад тыповай сустрэчы:

 

ПРАГРАМА ЧАС
Кароткая пачатковая малітва 5 мін
Кароткае знаёмства з праграмай сустрэчы, каб кожны з хлопцаў адчуваў сябе зацікаўленым і патрэбным. 5 мін.
... альбо Рада Кап’я (яна можа адбыцца на пачатку ці на заканчэнне сустрэчы) 15-30 мін
Евангелічная Гадзіна (можна правесці яе ў любы момант сустрэчы) 15-20 мін
Заняткі, падрыхтаваныя скаўтамі ў залежнасці ад іх функцыі і хлопцамі, якія рыхтуюць розныя задані на ступені 120 мін
Не забыцца пра перапынкі на адпачынак (гульні, спевы), таксама падрыхтаваныя адпаведна функцыям – завадатарам, які павінен кантраляваць іх правядзенне 15-20 мін
Рада Кап’я (калі не адбылася на пачатку) ці абмеркаванне заданняў на наступны сход 5 мін
Малітва на заканчэнне 5 мін

 

Э

 

Лементы тыповага аднадзённага ПАХОДУ

 

ПРАГРАМА ЧАС
Прыезд на месца Можна папрасіць аб дапамозе бацькоў, а лепей, каб вы самі справіліся: можна карыстацца грамадскім транспартам (цягнік, аўтобус), або вашымі веласіпедамі 30 мін
Заахвочваем да таго, каб прадугледзець час на св. Імшу. Лепш запланаваць яе на пачатку, чым у канцы паходу – хлопцы не будуць стомленыя. Добра будзе загадзя звязацца з ксяндзом. Прыйдзіце на Імшу своечасова! А лепш прыйдзіце загадзя, каб прапанаваць ксяндзу дапамогу пры алтары. (Іншы варыянт – Імша ва ўласнай парафіі перад паходам.) 60 мін
Заняткі да абеду Заняткі рыхтуюцца скаўтамі ў залежнасці ад іх функцыі, ці хлопцамі, якія рыхтуюць розныя заданні на ступені 90 мін
Абед Лепш прадугледзець якісьці гарачы падсілак, хоць і для яго прыгатавання трэба мець час, каб распаліць агонь, разагрэць стравы, а потым усё прыбраць пасля сябе. Пасля вас не павінна застацца ніякага следу. 120 мін
Заняткі пасля абеду Падрыхтоўка падобная да перадабедзенных заняткаў 120 мін
Рада Кап’я Падсумаванне паходу і падрыхтоўка наступнана сходу 30 мін
Евангелічная Гадзіна (яе можна правесці ў любы момант паходу) 15-20 мін
Вяртанне дадому 30 мін

Э

 

Лементы тыповай ПАЕЗДКІ

(двухдзённага выезду)

ПРАГРАМА ЧАС
СУБОТА Сустрэча(каля поўдня) Праверка рыштунку, абсталявання 10 мін
Прыезд на месца (гл: папярэдні план) 30 мін
Заняткі да абеду Заняткі рыхтуюць скаўты ў залежнасці ад іх функцыі ці хлопцы, якія рыхтуюць розныя заданні на ступені. Трэба прыбыць на месца стаянкі загадзя, калі яно ўжо вядома (трэба памятаць пра гэта, асабліва, калі заняткі адбываюцца па дарозе да месца стаянкі) 60-120 мін (у залежнасці ад пары года)
Разбіццё лагеру Раскладанне намёту, падрыхтоўка вогнішча, збіранне галля і хворасту 30 мін
Прыгатаванне падсілку. Вячэра 90 мін
Вогнішча кап’я. Вячэрняя малітва Усе ляжаць у спальнікай не пазней за 22 гадзіны. Пасля вячэрняй малітвы павінна быць поўная цішыня – Silentium Sacrum. 45-60 мін
НЯДЗЕЛЯ (гл. папярэдні план: “Элементы тыповага аднадзённага паходу” з той розніцай, што канечне св. Імша абавязковая)   Іншы варыянт гэтай праграмы, разлічваецца для выезду ў суботу раніцай і вяртанні ў нядзелю каля поўдня.  

 


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: