Функцыя майстра арыентавання

Час: 20 мінут. Праводзіць: Караль.

Тэма: Веданне тапаграфічных сімвалаў на карце, арыентаванне ў мясцовасці.

 Гульня (выкананне):

У вызначаным месцы, схаваным у лесе, знаходзіцца “паранены” скаўт (напрыклад, кап’явы) і схаваная аптэчка кап’я. Лепш выбраць такі лясок з мноствам розных дарог (гэта больш “цяжкі” паход з картай). Скаўты маюць карту маштабу 1:25.000, выходзяць на пошук пункту з розных месцаў па-двое. Прыбылы да месца павінен аглядзець параненага.

 

Прыклад 2.

2

 

Асноўная тэма: Арыентаванне ў мясцовасці

ФУНКЦЫЯ ЛІТУРГІСТА

 Час: 10 мін. Праводзіць: Войтэк.

Тэма: “Дзве дарогі” (Мф 7, 13). Галоўныя грахі і цноты, якія ім супрацьстаяць.

Гульня (правядзенне):

На пляцы 10х10 м (адзін бок скіраваны на поўнач) трэба размясціць 14 картонных скрынак, на якіх напісана 7 галоўных грахоў (= шырокая дарога) і 7 цнотаў (= вузкая дарога). Кап’ё дзеліцца на дзве групы, у кожнай адзін гуляе, а астатнія гледачы.

Гульцы пачынаюць з “зямлі” (адзін бок квадрату), спрабуючы дасягнуць “неба” (супрацьлеглы бок квадрату), стараючыся сабраць як мага больш картонных “цнотаў”. Але хлопцы не бачаць, бо ў іх завязаныя вочы, і іх вядуць гледачы, якія называюць ім на які азімут трэба ісці (больш менш). Праз якісьці час, акрэслены вядучым, гульцы павінны дайсці да “неба”. Потым падлічваюцца картоны “цнотаў” і “грахоў”.

 


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: