Паходы, стаянкі, экспедыцыі, рэйды твайго кап’я

ТВОЙ ДРУЖЫНОВЫ АКАЗАЎ ТАБЕ ДАВЕР І ЗГАДЗІЎСЯ ПУСЦІЦЬ ЦЯБЕ АДНАГО З ТВАІМ КАП’ЁМ. НЕ МОЖАШ АШУКАЦЬ ЯГО ДАВЕРУ, МУСІШ ЗАХАВАЦЬ АБАВЯЗКОВЫЯ ПРАВІЛЫ БЯСПЕКІ.

 

  Купацца забараняецца. Правілы тут ясныя, іх ведае твой дружыновы і толькі ён можа дазволіць купацца з захаваннем усіх правілаў бяспекі. Адно выключэнне – гэта купанне ў агульнадаступным месцы, пад наглядам ратаўнікоў.

 Падчас заняткаў кап’я, асабліва ў мясцовасці, ты павінен мець пастаянную магчымасць звязацца з дружыновым (тэлефон, магчымасць радыёсувязі).

 Твой санітар заўсёды мае пры сабе адпаведныя нумары тэлефонаў – хуткай дапамогі і г.д.

 Трэба абавязкова захоўваць усе правілы бяспекі: падчас перамяшчэння, раскладання вогнішча, падчас стаянкі...

 Спелеалогія, уваходжанне ў пячоры, каменаломні, гроты, вяровачная лесвіца, вяровачныя спускі і г.д. недазволеныя падчас сходаў, арганізаваных кап’ём. Калі ж заняткі такога тыпу вас цікавяць, звярніся да дружыновага. Разам з ім напэўна вырашыш, якім спосабам можна іх правесці ў прысутнасці і пад апекай кваліфікаванага інструктара.

 Калі дружыновы вызначыў табе маршрут маршу, месца пастою, месца сустрэчы... ты павінен беспярэчна гэтым карыстацца. Не можаш нічога змяняць з таго, што ўжо запланавана, перад выхадам у дарогу (пункт 1 Скаўцкага Права).

3

Агонь

 

 Не дазваляй скаўтам паліць вогнішча ў недазволеным месцы. У тых месцах, дзе часта здараюцца лясныя пажары, павінен падпарадкоўвацца патрабаванням улады.

 Можаш паліць толькі тую драўніну, на спальванне якога атрымаеш дазвол і канечне ж у дазволеным і прызначаным да гэтага месцы.

 Калі збіраеш лагер, загадзя павінен упэўніцца, ці поўнасцю загасла вогнішча. Трэба праверыць гэта дакладна, месца палення трэба абавязкова заліць вадой.

4

Не ўзарванае

У некаторых рэгіёнах, дзе падчас Вялікай Айчыннай вайны праходзілі баі, у зямлі засталіся не ўзарваныя снарады, якія па-ранейшаму з’яўляюцца вельмі небяспечнымі. У сувязі з гэтым у некаторых мясцовасцях нельга паліць вогнішчаў. Калі вы знойдзеце не ўзарваны снарад, ні ў якім разе нельга яго рухаць, а хлопцам нельга нават дакранацца да яго. Ты павінен абавязкова паведаміць пра знаходку свайму дружыноваму, а калі яго няма з вамі, то паведаміць у міліцыю. Даючы інфармацыю, ты павінен дакладна акрэсліць месца, дзе знаходзіцца снарад. Памятай, што ў некаторых мясцовасцях знаходкі гранатаў, бомб не з’яўляюцца рэдкасцю...

5

Аптэчка кап’я

Вельмі важна, каб аптэчка прымянялася ў любых відах заняткаў, якія праводзіць кап’ё (гл. “Карта Функцыі” – Санітар).

6

Калі здарыўся няшчасны выпадак

Калі здарыцца няшчасце, то тады роля кап’явога найважнейшая. Але каб паспяхова дзейнічаць, ты павінен перад усім:

захоўваць спакой і не панікаваць;

выканаць усё, у той чарговасці, якая пададзена ніжэй:

 

АБАРАНІЦЬ

месца выпадку

ахвяраў

ратаўніка (ці сябе)

    

ПАВЕДАМІЦЬ

Пераказаная звестка павінна быць як мага больш дакладнай.

Перадаць дакладны стан ахвяры.

Не ўпадаць у паніку.

Ведаць, каму трэба паведаміць.

 

    РАТАВАЦЬ

Сачыць, каб стан ахвяры не пагоршыўся.

Не паказваць экстрымала, ці кагосьці, які сам робіць усё, прычым нічога пра гэта не ведае.

Не быць “ганарыстым”.

Памятаць пра правіла “primum non nocere” ці “не нашкодзь”.

 

ГЭТЫЯ ТРЫ СПРАВЫ МОЖНА ЗАПОМНІЦЬ З ДАПАМОГАЙ ФОРМУЛЫ: “АбаПаРа” (... ДЗЕЙНІЧАЦЬ!)

 

У канцы ўсіх паведамленняў і даручэнняў трэба задацца мэтай, каб шмат часу ў кап’і прысвяціць праблемам здароўя, гігіены і бяспекі. Гэта важна, таму што перш за ўсё кап’явы адказны за сваіх хлопцаў.

Можаш паглыбіць свае веды па гэтых пытаннях, рыхтуючыся да экзамену па аказанню першай дапамогі. Дзякуючы здабытым на курсах ведам, набярэшся ўменняў, дзякуючы якім зможаш пазбегнуць самых небяспечных памылак у надзвычай важнай галіне.

 

Пажарная служба 101

Міліцыя 102

Хуткая дапамога 103


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: