SOS з мабільнага тэлефона 112

 

 

П

 

Адзеі,

Па якіх сумуе кожнае кап’ё

В

 

Еснавая паездка

У ПАЧАТКУ МАЯ ЗВЫЧАЙНА ЁСЦЬ НЕКАЛЬКІ ВЕСНАВЫХ ДЗЁН, ЯКІЯ З’ЯЎЛЯЮЦЦА ІДЭАЛЬНЫМ ВЫПАДКАМ ДЛЯ ВЫЕЗДУ Ў ДАЎЖЭЙШУЮ ПАЕЗДКУ. ЧАСТА ГЭТА ПЕРШЫ “ВЕСНАВЫ” ДОЎГІ ВЫЕЗД КАП’Я Ў НОВЫМ ГОДЗЕ. АД ПРАВЯДЗЕННЯ ГЭТАГА МІНІ-ЛАГЕРА ЧАСАМ ЗАЛЕЖЫЦЬ ПРАВЯДЗЕННЕ ЛЕТНІКА. ТУТ ЗНОЙДЗЕШ ПАРУ ПАРАДАЎ, ЯКІЯ БУДУЦЬ АДПРАЎНЫМІ ПУНКТАМІ, КАБ ПРАВЕРЫЦЬ, ЦІ ТЫ НА ПРАВІЛЬНЫМ ШЛЯХУ.

 

Падрыхтоўка:

  раздаць ролі перад выездам

Кап’явы не павінен адзін рабіць усё, але павінен дбаць, каб кожны хлопец мог таксама штосьці зрабіць. Усе павінны мець для падрыхтоўкі якія-небудзь заданні, залежна ад функцый і абавязкаў. Вось некалькі прыкладаў:

Піянер – адказны за абсталяванне; рыхтуе лагерны рыштунак: сапёрныя лапаткі, пілы, сякеркі і г.д. Правярае, ці ўсё абазначана (назва ці колеры кап’я), пачышчана, навострана, змазана, складзена ў пэўным парадку. На лагер таксама вазьмі сродкі захавання рыштунку.

Хлопец, які займаецца “лёгкім” рыштункам кап’я – займаецца між іншым намётам кап’я. Няхай асабліва паклапоціцца пра тое, каб кап’ю хапіла мачтаў, калкоў і няхай паклапаціцца аб інструментах для рамонту намёту.

Майстар вузлоў – дбае пра належны стан усіх вяровак, вяровачак, шнуроў і шнуркоў.

Кухар – апякуецца над абсталяваннем кухні: каструлямі, патэльнямі, міскамі, бідонамі, а таксама – напрыклад, прыправамі, кухарскай кніжкай кап’я і г.д.

Санітар – заўсёды прыносіць аптэчку, дбае пра яе змест і папаўняе абсталяваннем, якога не хапае, лякарствамі, флаконамі з перакісам вадароду, спіртам.

Майстар арыентавання – у сваёй торбе носіць усе патрэбныя карты рэгіёну і ваколіц, куды выязджаеце.

Завадатар – павінен падрыхтаваць цэлы стос добрых забаў і гульняў для выкарыстання хлопцамі з кап’я, а таксама ідэі для аднаго ці двух вячэрніх вогнішчаў.

Літургіст – заўсёды мае малітоўнік і касцёльны спеўнік. Прыдумвае новыя малітвы перад і пасля ежы, якія будуць адмаўляцца кап’ём падчас выправы.

Іншыя хлопцы могуць выканаць асобныя заданні, звязаныя з праграмай паездкі.

 

    ПРЫКЛАД:

Сігнальшчык – калі прадугледжана якая-небудзь гульня з сувяззю.

Майстар гімнастыкі – арганізуе спартыўныя гульні для разагрэву хлопцаў кап’я.

Такі падзел існуе пастаянна, на працягу года, але падчас даўжэйшага выезду сапраўдны абавязковы, каб кжны хлопец выконваў свае функцыі і свой абавязак (калі ён яму прызначаны)!

 

Арганізацыя штодзённага жыцця

Твой вядучы павінен клапаціцца пра тое, каб на летніку ўсё “круцілася”, нават калі ты адсутнічаеш. Урэшце вядучы замяшчае цябе заўсёды, калі ты на Радзе Дружыны. Каб жыццё кап’я праходзіла нармальна, трэба выконваць пэўныя супольныя службы:

 

Кухня і снаражэнне:

Распаліць агонь, ісці па снаражэнне, прыгатаваць ежу так, каб было своечасова гатова, памыць, пачысціць і спарадкаваць кухню пасля кожнага прыёму ежы.

 

Драўніна і вада:

Падрыхтаваць запас сухой драўніны (у месцы, захаваным ад вільгаці), каб заўсёды была пад рукой, для рознага віду вогнішчаў (для кухні, вячэрнягя вогнішча), а асабліва, што важна, раніцай для прыгатавання снедання.

Трэба памятаць, што трэба падрыхтаваць розныя віды дрэва – маленькія галінкі на распалку, невялікія палачкі для інтэнсіўнага агню (каб пагрэць ваду), вялікія палкі і калодкі, каб падтрымліваць агонь даўжэй. Перад усім трэба дбаць пра тое, каб дрэва было сухім. Што да вады – трэба памятаць, каб бідоны былі напоўненыя, каб ніколі не было недахопу пітнай вады.

 

Мыццё куханнага начыння:

Трэба запомніць тое, каб мыць начынне адразу ж пасля прыёму ежы і ставіць на свае месцы.

У паходным жыцці гэтыя рэчы вельмі важкія. Тут можна абапірацца на дабравольных ахвотнікаў, але лепш, каб вядучы дакладна ўсталяваў чарговасць мыцця: дзякуючы гэтаму, усе будуць справядліва ўдзельнічаць у жыцці кап’я. Нельга дапускаць, каб посуд мыла адна і тая ж асоба, але гэтым павінна займацца ўсё кап’ё. Калі для мыцця прызначаюцца два хлопцы, адзін з іх павінен быць больш дасведчаным скаўтам. Дзякуючы гэтаму, адзін будзе вучыцца ў другога.

 

Перад выездам вядучы павінен падрыхтаваць план вахтаў і вывесіць яго ў гняздзе кап’я. Такі план мог бы выглядаць, напрыклад, так:

 

   КУХНЯ І РЫШТУНАК ДРАЎНІНА І ВАДА МЫЦЦЁ
1/05 Петр і Яцэк Эміль і Том Лука і Міхал
2/05      
3/05      

 

Стыль

Стыль – гэта спосаб дзеяння кап’я падчас яго разнастайных лагерных заданняў. Гэта справа ўнутраная, але ўяўляе сабой выразны адбітак усяго, што хлопцы перажываюць унутры. Паглядзім на некалькі асобных момантаў лагернага дня.

 

Пабудка: Пад’ём павінен заўсёды быць хуткім, нельга яго расцягваць, працягваць ляжаць у спальніку. Першым устае кап’явы і адразу ж заахвочвае ўсіх пайсці па яго слядах, а робіць гэта з усмешкай... Кухар разам з хлопцам-дабравольцам гатуюць снеданне ў той час, калі рэшта весела “разрухаецца” з дапамогай “майстра гімнастыкі” кап’я ці кагосьці іншага, хто якраз падрыхтаваў штосьці на гэты выпадак, каб не “плысці па цячэнні!”

 

Туалет: Усе мыюцца да поясу і робяць гэта па тваім прыкладзе. Мыемся халоднай вадой... потым расціраемся! Гэта хутка абуджае і выклікае добры настрой, добрае самаадчуванне на ўвесь дзень!

 

Прыбіранне: Нічога не можа быць раскідана! Спальнік складаем у мяшэчак, а асабістыя рэчы заўсёды павінны знаходзіцца на сваім месцы, ці ў заплечніку – шкарпэткі не валяюцца забытыя дзесьці ў траве, а на зямлі не ляжаць паперкі! Намёт заўсёды прыбраны, праветраны, бакі падкасаныя...

 

Звароты: Заўсёды поўныя энергіі! Кап’ё на зварот з усмешкамі выбягае і становіцца! Вокліч кап’я гучны і чысты. Падобна з воклічам “Будзь гатовы!” Мундзір просты, без усякіх “дадаткаў” – нават калі холадна, не апранаем гольфаў, не заматваем шалікі вакол шыі. Скаўцкі стыль – гэта таксама ўшаноўванне цырыманіялу.

 

Падмацаванні:  Павінны заўсёды гатавацца своечасова. Гэта не вельмі лёгка і патрабуе ад цябе і твайго вядучага пастаяннай увагі. Трэба памятаць, што трэба прадугледжваць час (бывае вельмі доўгі) на прыгатаванне! Ад добрага харчавання поўнасцю залежыць добрае самаадчуванне тваіх хлопцаў: нельга ж патрабаваць ад іх вялікіх вышыняў, калі маюць пустыя страўнікі. Але і нельга карміць іх абы-чым! Праца кухара заснавана перад усім на прыгатаванні добрай, смачнай ежы, добра пададзенага на добра накрыты стол. Бо вельмі важны спосаб падачы падмацавання. Дбай пра тое, каб не стале заўсёды быў свежы абрус ці цырата.

Вялікай дапамогай можа быць кухарская кніжка і ўласцівыя кулінарныя парады ці кніжачка “Кухня турыстаў”.

 

Дзейнасць: Найважнейшай справай з’яўляецца клопат пра высокую маральнасць тваіх хлопцаў і духу перамогі. У спаборніцтвах, гульнях і іншых выпадках хлопцы павінны прыкласці ўсе сілы. А не зробяць гэтага без твайго прыкладу, калі сам не зможаш іх заахвоціць і павесці за сабой. У сувязі з гэтым, не шкадуючы часу, растлумач ім усё, увядзі іх у план дзейнасці, раздай ім заданні і г.д. Дзякуючы гэтаму адчуюць, што правядзенне “акцыі” залежыць непасрэдна ад іх. Асабліва гэта важна падчас Вялікай Гульні!

Вячэрнія вогнішчы: Гэта час адпачынку і радасці. Павінны быць добра падрыхтаваныя, а перад усім – добра праведзеныя. Гэта значыць, што павінны быць цікавымі, змястоўнымі, праведзеныя ў цікавай форме. Таму гэта не робіцца без падрыхтоўкі. Трэба навучыцца. Таму ты павінен навучыць сваіх хлопцаў жывому ўдзельніцтву ў вогнішчах, навучыць іх, як сябе паводзіць, спяваць, а калі трэба – уменню маўчаць!

 

Малітвы: Яны вызначаюць рытм дня лагера: ранішняя малітва, Анёл Панскі, вячэрняя малітва, малітва перад і пасля ежы. Малітвы нельга бяздумна адмаўляць. Пачынаем ад стараннага знаку крыжа і хвіліны цішыні, каб кожны мог сабрацца. Молімся – значыць “уваходзім”, “паглыбляемся” ў самога сябе, каб там сустрэць Бога (гл. “Кніжачка ахвотніка”, Вячэрняя Малітва).

 

Sacrum Silencium – ці начная “святая цішыня”: Павінна безумоўна захоўвацца пасля таго, як усе палеглі ў ложкі. Гэта жалезнае правіла і не падлягае абмеркаванню!

Л

 

Етнік

ГЭТА ВЯЛІКАЯ ПРЫГОДА ГОДА. УСЁ, ШТО БЫЛО ЎЖО СКАЗАНА ПРА АРГАНІЗАЦЫЮ, СТЫЛЬ І ПАДРЫХТОЎКУ МАЁВАЙ ПАЕЗДКІ, АДНОСІЦЦА ТАКСАМА І ДА ЛЕТНЯГА ЛАГЕРУ. ПРЫГЛЕДЗІМСЯ АДНАК БЛІЖЭЙ ДА НЕКАТОРЫХ ІСТОТНЫХ СПРАЎ.

 

Піянерка

Трывае два ці тры дні. Гэта час вялікіх эмоцый... кап’ё імкнецца да стварэння прыгожых рэчаў... хаця ж часта рэзультат не апраўдвае чаканняў...

Але пачнём з пачатку. Першая рэч, якую трэба зрабіць пасля прыбыцця, гэта знайсці адпаведнае месца для гнязда кап’я. Яно павінна быць адасобленым і не сутыкацца з гняздом іншага кап’я. Лепш, каб коп’і не бачыліся, хоць і не павінны быць занадта далёка адно ад аднаго з пункту гледжання бяспекі. Гняздо кап’я не павінна быць занадта далёка ад месца малітвы і ад гнязда шэфаў дружыны. Мясцовасць павінна мець месца без дрэў, каб можна было бяспечна распаліць вогнішча.

 

  Як толькі выберам месца, трэба спыніцца на размяшчэнні галоўных частак гнязда, а менавіта:

 

Намёту: Тут варта спыніцца, напрыклад, на тым, хочаце вы абагрэцца ранішнімі промнямі сонца ці не? А можа, хочаце дарма купацца ў ванне падчас дажджу? Тады... трэба ставіць намёт у паглыбленні... У выніку бачыш, што месца разбіцця намёту сапраўды істотнае.

 

Размяшчэнне сталовай адносна да вогнішча: Ты павінен даведацца, якія напрамкі вядтроў дамінуюць у тваім гняздзе, каб падчас супольнага падмацавання дым не лез вам у вочы. Тое ж самае датычыць размяшчэнне туалету. Трэба ведаць, адкуль вее вецер, каб, напрыклад, пры прыёме ежы не сапсаваць смаку непрныемнымі пахамі...

  Трэба адразу паставіць галоўныя канструкцыі: Разбіць намёт (не забыцца на раўкі, якія адводзяць ваду ад намёту), збудаваць пліту, каб з першага дня есці цёплую ежу, і туалет.

 

  Планы: Усе планы, звязаныя з макетамі, павінны канечне рыхтавацца загадзя, перад лагерам. Трэба памятаць пра ўласцівыя прапорцыі, каб, напрыклад, найменшы скаўт не сядзеў за сталом і дакранаўся да яго падбародкам. Варта пры будаўніцтве карыстацца метрам, калі мы не забыліся, што наогул такі існуе.

 

Правер, ці добра вылічыў колькасць патрэбнага для піянеркі дрэва, беручы пад увагу магчымасці, якія акрэсліў твой дружыновы. Трэба ведаць, колькі патрэбна жэрдак, якой даўжыні, таўшчыні і г.д. наогул, падзел дрэў паміж коп’ямі адбываецца толькі раз, у пачатку лагера. Потым ужо будзе позна.

Час выканання піянеркі канечне ж залежыць ад колькасці і віду запланаваных сувязей (засечак, вузлоў...), ад колькасці занятых у працы хлопцаў для адной канструкцыі, ад віду глебы (бо нярэдка трэба ўкопваць ножкі ад сталоў, ад брам...). усё гэта павялічвае час будаўніцтва.

 

Падрыхтоўчыя працы абавязковыя, каб не будаваць замкаў на пяску. Таксама не мае сэнсу будаваць “барочных палацаў”, якія немагчыма зрабіць хаця б з-за недахопу часу ці матэрыялаў. Планы павінны быць выканальнымі і рэалістычнымі. Трэба хадзіць па зямлі, трэба проста думаць па-скаўцку. Вось што!

 

Не марнуйце дрэва. Рабіце патрэбныя канструкцыі толькі тады, калі поўнасцю ўпэўненыя, што вам хопіць матэрыялу. І памятайце, што канструкцыя павінна быць, у першую чаргу, функцыянальнай і зручнай, а потым прыгожай, а не наадварот!

 

  Арганізацыя працы

Лепш за ўсё стварыць некалькі груп, якія будуць працаваць адначасова: будаўніцтва стала, узвядзенне ўваходнай брамы, будаўніцтва каплічкі, пліты, месца для мыцця посуду, месца для інструментаў, урэшце месца, куды “нават кароль ходзіць пешшу”.

Групы павінны быць раўнаважныя, павінны складацца з хлопцаў, больш дасведчанага і менш дасведчанага, каб кожны мог чамусьці навучыцца – слабейшы ў мацнейшага, а мацнейшы ў слабейшага. Не можа быць так, што ў адной групе толькі “старыя”, якія будуць рабіць засечкі і сувязі, а ў іншай – толькі “новыя”, якія будуць капаць ямы – асабліва і тыя, і іншыя нічаму не навучацца. Гэта не лепшы спосаб адчуць сябе патрэбнымі ў кап’і! Кожнай камандзе ты павінен вызначыць канкрэтнае заданне і час на яго выкананне.

 

Піянерка лагеру – гэта таксама частка скаўцкай гульні...

а не цяжкая праца. Працуем выключна ў час, для гэтага прызначаны, бо трэба таксама мець час на адпачынак, на гульні. Лагер будуецца весела!

 

 

Умець скончыць кожную працу па-скаўцку...

Пасля будоўлі піянеркі – прыбіранне, збіранне стружак, смецця, чыстка і складанне інструментаў у адпаведным месцы. Гэта значыць, што тут кап’ё скаўтаў, якія ніколі нічога не робяць напалову, нават калі гаворка ідзе пра дробязі!

 


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: