II. Агульныя палажэньні

3. Рабоча-сялянская міліцыя і крымінальны вышук, зьяўляючыся адміністра­цыйна-ваенізаваным органам Са­вец­кае ўлады, у асноўным мае наступныя функцыі:

а. ахову грамадзкага парадку і бясьпекі;

б. ахову дзяржаўнай і грамадзкай маемасьці;

в. змаганьне з злачыннасьцю;

г. нагляд за выкананьнем пастаноў органаў улады, якімі гэты нагляд ускладзены на міліцыю і крымінальны вы­шук.

4. На работнікаў міліцыі і крымінальнага вышуку, паколькі іх праца і служба праводзяцца ў асаблівых умовах, Кодэкс аб Працы пашыраецца з наступнымі абмежаваньнямі:

а) ад іх можа патрабавацца работа, зьвязаная з небясьпекаю для здароўя і жыцьця;

б) яны могуць прыцягвацца да работы звыш устаноўленага нармальнага рабочага часу без асобнай за гэта аплаты;

в) яны ня могуць адмовіцца ад работы ў начны час, дні адпачынку і рэвалюцыйныя сьвяты;

г) прыманьне, звальненьне з працы, а таксама перавод у другое месца ці на ніжэйшую пасаду незалежна ад згоды працаўніка можа рабіцца на падставе гэтага палажэньня, а не ў парадку, прадугледжаным Кодэксам аб Працы;

д) устанаўленьне ўнутранага парадку ва ўстановах, частках, камандах і інтэрнатах міліцыі і крымінальнага вышуку, разьмеркаваньне часу, устанаўленьне парадку выкананьня службовых абавязкаў і вызначэньне саміх абавязкаў рэгулююцца адпаведна статутамі ўнутранай і каравульнай службы, якія выдаюцца НКУС;

е) на работнікаў, на якіх пашыраецца гэтае палажэньне, не пашыраюцца артыкулы Кодэксу аб Працы з 13 да 57 уключна, з 94 да 120 уключна, 130, 144, 146, 148, 149, п. «в» арт. 159, 169, 171 і парадак, устаноўлены для разгляду спрэчак у расцэначна-канфліктных камісіях.

5. Работнікі міліцыі і крымінальнага вышуку па характару службовых абавязкаў, якія імі выконваюцца, падзя­ляюц­ца на наступныя склады: страявы, актыўны, адміністрацыйна-гаспадарчы і тэхнічны.

Гэтае палажэньне пашыраецца на страявы, адміністрацыйна-гаспадарчы і актыўны склад міліцыі (дзяржаўнай, прамыслова-гандлёвай), крымінальнага вышуку, школ і курсаў міліцыі і крымінальнага вышуку (Дадатак № 1).

6. За злачынствы, парушэньні ўстаноўленага парадку нясеньня службы, пакіданьне службы да зыходу тэрміну пад­піскі, продаж ці наўмыснае псаваньне і згубу зброі, баявых прыпасаў, снаражэньня і абмундыраваньня работнікі міліцыі і крымінальнага вышуку, на якіх пашыраецца гэтае палажэньне, адказваюць паводле адпаведных артыкулаў IV разьдзелу Крымінальнага Кодэксу БССР аб вайсковых злачынствах, апроч артыкулаў 174, 183, 185, 186, 190, 193 і 194.

За ўчынкі, якія ня маюць характару злачынства, работнікі міліцыі і крымінальнага вышуку прыцягваюцца да адказнасьці паводле дысцыплінарнага статуту міліцыі і крыміналь­нага вышуку, што выдаецца Народным Каміса­рыятам Унутраных Спраў.

7. Для падняцьця кваліфікацыі работнікаў міліцыі і крымінальнага вышуку з імі праводзяцца ў абавязковым парадку заняткі па палітьічнай, страявой і тэарэтычнай падрыхтоўцы і па спэцыяльна-міліцэйскіх і крымінальна-вышукных прадметах. Заняткі абавязковы для ўсіх работнікаў міліцыі і крымінальнага вышуку, на якіх пашыраецца гэтае палажэньне. Заняткі праводзяцца ў нерабочы час па дзьве гадзіны ў дзень і не аплачваюцца.

8. Арганізацыя і дзейнасьць школ і курсаў міліцыі і крымінальнага вышуку праводзіцца ў адпаведнасьці з палажэньнямі аб школах і курсах вайсковых школ.

9. Работнікі страявога, актыўнага і адміністрацыйна-гаспадарчага складу міліцыі і крымінальнага вышуку на час службы бясплатна атрымліваюць форменнае абмундыраваньне паводле зацьверджанай Народным Камісарыятам Унутраных Спраў табелі.

10. Работнікі страявога, актыўнага і адміністрацыйна-гаспадарчага складу міліцыі і крымінальнага вышуку маюць права захоўваць і насіць пры сабе халодную і агнястрэльную зброю, прысвоеную адпаведнай пасадзе.

11. Пасьля абвяшчэньня мабілізацыі і да сканчэньня ваенных дзеяньняў работнікі страявога і адміністрацыйна-гаспадарчага складу міліцыі і актыўнага складу крымінальнага вышуку лічацца мабілізаванымі па службе ў міліцыі і крымінальным вышуку і ня могуць самавольна пакінуць службы хаця-б ім і скончыўся тэрмін службы ў міліцыі і крымінальным вышуку па падпісцы. Адтэрмінаваньне па прызыву паказанаму складу даецца паводле арт. 103 пастановы аб абавязковай вайсковай службе і на падставе асобных узгадненьняў Народнага Камісарыяту Ўнутраных Спраў з Народным Камісарыятам Ваенных і Марскіх Спраў.

12. На чале Рабоча-Сялянскай Міліцыі і Крымінальнага Вышуку стаіць Начальнік Міліцыі і Крымінальнага Вышуку БССР.

III. Абавязкі і правы Рабоча-Сялянскай Міліцыі і Крымінальнага Вышуку

13. У галіне аховы грамадзкага парадку і бясьпекі ў мясцох грамадзкага карыстаньня на міліцыю і крымінальны вышук ускладаецца:

а. нагляд за грамадзкім парадкам у мясцох грамадзкага карыстаньня і ўжываньне захадаў для спыненьня дзеянь­няў, якія парушаюць гэты парадак;

б. нагляд за захаваньнем грамадзкага парадку ў час маніфэстацый і інш.;

в. нагляд за выкананьнем правіл дабрабыту;

г. нагляд за выкананьнем усімі грамадзянамі правіл руху на вуліцах, а таксама правіл карыстаньня гарадзкімі сродкамі транспарту;

д. нагляд за выкананьнем правіл грамадзкай бясьпекі пры вядзеньні будаўнічых работ;

е. нагляд за выкананьнем ў мясцох грамадзкага карыстаньня ўстаноўленых мер перасьцярогі ад пажараў і санітарных правіл;

ж. ужываньне захадаў для абвяшчэньня належным органам аб навальных бядотах і да прыбыцьця прадстаўнікоў гэтых органаў ужываньне захадаў для недапушчэньня далейшага пашырэньня іх, а таксама ахова парадку і маёмасьці ў час бядот і аказаньне патрэбнай дапамогі пацярпеўшым;

з. нагляд за зьяўленьнем грамадзян і дачаю імі гужавых сродкаў пры абвяшчэньні працоўнай альбо гужавой павіннасьці;

и. нагляд за выкананьнем дамакіраўніцтвамі і грамадзянамі правіл аб прапісцы;

к. аказаньне першай дапамогі асобам, якія пацярпелі ад злачынства альбо якія апынуліся ў бездапаможным становішчы з прычыны няшчаснага выпадку альбо цяжкай хваробы, і накіраваньне іх, калі гэта трэба, у блі­жэй­шыя лекавыя ўстановы альбо выклік для гэтай мэты на месца здарэньня доктара.

14. У галіне змаганьня з злачыннасьцю на міліцыю і крымінальны вышук ускла­даецца:

а. папярэджваньне і спыненьне злачынстваў і парушэньня рэвалюцыйнага парадку і бясьпекі, прадугледжаных Крымінальным Кодэксам, ведамасьцьвеннымі актамі альбо абавязковымі пастановамі выканаўчых камітэтаў і гарадзкіх саветаў;

б. выяўленьне і расьсьледваньне зробленых злачынстваў і парушэньняў;

в. адшуканьне злачынцаў і асоб, якія схаваліся ад дазнаньня, сьледзтва і суда альбо ад ужываньня да іх мер сацыяльнай абароны альбо спыняльных мер, а таксама асоб, высланых у адміністрацыйным парадку, але якія ўцяклі ці схаваліся з выбранага імі альбо назначанага ім месца пражываньня;

г. адшуканьне крадзенай маемасьці;

д. выкананьне прысудаў аб ссылцы і высылцы асуджаных, а таксама падлік іх і спэцыяльны нагляд за імі.

15. У галіне выкананьня правіл аб масавых відовішчах і гульнях на міліцыю ўскладаецца нагляд за тым, каб публічныя відовішчы і гульні (тэатральныя і цыркавыя прадстаўленьні, канцэрты, кіно, выстаўкі, спартыўныя спаборніцтвы, грамадзкія гульні, фізычныя забавы, стралковыя ціры, каткі, бегі, каруселі), а таксама ўстановы і арганізацыі для неазартных гульняў (біліярды, кеглі і г. д.) арганізоўваліся паводле ўстаноўленых правіл.

16. У галіне гандлю і промыслу на міліцыю ўскладаецца:

а. нагляд за дакладным выкананьнем правіл аб парадку адчыненьня і вядзеньня тых відаў гандлю і промыслаў, у дачыненьні да якіх законам устаноўлены спэцыяльныя правілы і нагляд за выкананьнем якіх ускладзен на міліцыю;

б. нагляд за выкананьнем усімі асобамі і гандлёва-прамысловымі прадпрыемст­вамі правіл аб часе адчыненьня і зачыненьня гандлю.

17. У галіне аховы дзяржаўнай і грамадзкай маемасьці на міліцыю і крымінальны вышук ускладаецца нагляд і ахова гэтай маемасьці на падставе дагавораў устаноў і прадпрыемстваў з органамі міліцыі і спэцыяльных законаў і інструкцый аб прамысловай міліцыі.

18. У галіне выкананьня абавязковых пастаноў мясцовых выканаўчых камітэтаў і гарадзкіх саветаў і накладаньня адміністрацыйных пакараньняў на міліцыю і крымінальны вышук ускладаецца:

а. нагляд за дакладным выкананьнем установамі, прадпрыемствамі, арганізацыямі і грамадзянамі абавязковых пастаноў аб ахове рэвалюцыйнага парадку і грамадзкай бясьпекі;

б. прыцягненьне парушнікаў абавязковых пастаноў да адказнасьці;

в. выкананьне пастаноў органаў улады аб накладаньні адміністрацыйных пакараньняў, калі гэта ўскладзена на міліцыю адпаведнымі законамі.

19. У галіне абслугоўваньня насельніцтва на міліцыю і крымінальны вышук ускла­даецца:

а. падлік насельніцтва паводле палажэньня аб адрэсных сталох;

б. выдача грамадзянам паказаных у законе і інструкцыі Народнага Камісарыяту Ўнутраных Спраў пасьведчаньняў асобы;

в. адшуканьне асоб, калі ёсьць падставы лічыць, што яны зрабіліся ахвяраю злачынства альбо няшчаснага выпадку;

г. прыманьне ад усіх грамадзян знойдзеных рэчаў і дакумэнтаў, захаваньне і аддача іх уласьнікам;

д. прыманьне дастаўленай грамадзянамі прыблуднай жывёлы і перадача яе ўласьнікам альбо бліжэйшаму камітэту таварыстваў узаемадапамогі.

20. Для ажыцьцяўленьня ўскладзенных на рабоча-сялянскую міліцыю і крымінальны вышук абавязкаў ім даецца права:

а. патрабаваць ад паасобных грамадзян і адпаведных прадстаўнікоў устаноў, прадпры­емстваў і арганізацый выка­нань­ня парадку, устаноўленага законамі і абавязковымі пастано­вамі выканаўчых какамітэтаў і гарадзкіх саве­таў, і ўжываць захады для адхіленьня дапуш­чаных парушэньняў;

б. прыцягваць злачынцаў і парушнікаў да адказнасьці ў крымінальным і адмініст­рацыйным парадку, а таксама накладаць адміністрацыйныя пакараньні, калі гэта прадугледжана адпаведным заканадаўствам;

в. карыстацца дапамогаю дворнікаў і сельскіх выканаўцаў ў парадку і межах, устаноў­леных законамі і загадамі Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў;

г. калі ёсьць адпаведныя абавязковыя пастановы выканаўчых камітэтаў і гарадзкіх саветаў, патрабаваць ад устаноў і асоб, у распараджэньні якіх ёсьць вольныя транспартныя сродкі, дачы іх у выпадках і на ўмовах, устаноўленых абавязковымі пастановамі;

д. выклікаць грамадзян у якасьці падазроных ва ўчыненьні злачынстваў і парушэнь­няў, сьведак, перакладчыкаў альбо панятых па справах аб злачынствах і парушэньнях, якія вядуцца міліцыяю альбо крымінальным вышу­кам, у парадку, устаноўленым законамі;

е. уваходзіць у прыватныя кватэры грамадзян, памяшканьні ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый у часе прасьледваньня злачынцаў і асоб, што хаваюцца, якія падазраваюцца ў злачынствах альбо парушэньнях, для затрыманьня, а таксама і для правядзеньня расьсьледваньня, для выкананьня службовых даручэньняў і агуль­ных функцый міліцыі і крымі­нальнага вышуку і для прыцягненьня грамадзян да розных павіннасьцяй.

Парадак і ўмовы ўваходу службовых асоб міліцыі і крымінальнага вышуку па службовых справах у пры­ват­ныя і службовыя памяшканьні, якія займаюцца кіраўнікамі і членамі дыплёматычнага корпусу, вызначаюцца асобымі правіламі, выдадзенымі Народным Каміса­рыятам Унутраных Спраў пасьля ўзгадненьня з Упаўна­ва­жа­ным Народнага Камісарыяту Замежных Спраў СССР пры СНК БССР;

ж. рабіць вобыскі і выйманьні ў парадку, устаноўленым Крымінальным Працэсуаль­ным Кодэксам;

з. затрымоўваць злачынцаў і грамадзян у парадку, устаноўленым Крымінальным Працэсуальным Кодэксам, а таксама ў парадку выкананьня агульных функцый міліцыі і крымінальнага вышуку па ахове грамадзкага парад­ку і бясьпекі і па змаганьні з злачын­насьцю.

21. Каманды міліцыі і крымінальнага вышуку, а таксама часткі іх і паасобныя служ­бовыя асобы міліцыі і кры­мі­нальнага вышуку маюць права ўжываць зброю пры выкананні ўскладзеных на іх абавязкаў у наступных выпадках:

а. для патрэбнай самаабароны ідля адбіваньня ўзброенага нападу альбо хаця і няўзб­роенага, але які пагражае жыцьцю альбо здароўю тых, хто абараняецца;

б. для расьсейваньня асоб, якія не павінуюцца, калі яны прабуюць карыстацца зброяю альбо рабіць супроць каманды, часткі альбо асобнай службовай асобы міліцыі і крымі­нальнага вышуку якія-небудзь гвалтоўныя дзеяньні;

в. для адбіваньня нападу хаця і няўзброенага, але зробленага, каб адбіць арыштаваных, што канваіруюцца, альбо адабраць у каманды альбо службовай асобы міліцыі і крымі­нальнага вышуку, якая знаходзіцца па справах службы, маёмэсьць, грошы, паперы альбо зброю, калі гэты напад зроблены некалькімі асобамі альбо нават аднэю асобаю, але пры такіх акалічнасьцях і ўмовах, калі ніякія іншыя сродкі абароны недастатковы;

г. для абароны грамадзян ад нападу, які пагражае іх жыцьцю і здароўю, калі інакш іх абараніць немагчыма;

д. для спыненьня гвалтоўнага пасяганьня на дзяржаўную, грамадзкую альбо прыватную маёмасьць, калі спыніць гэтае пасяганьне іншымі сродкамі немагчыма;

е. для затрыманьня злачынца, які ўцякае, альбо які ўцёк з-пад варты і з месца зьняволеньня, калі затрымаць альбо дагнаць яго інакш немагчыма;

ж. для перамогі ўзброенага супраціўленьня выкананьню законных патрабаваньняў органаў Савецкай улады.

Калі ўжываецца зброя камандаю альбо часткаю міліцыі і крымінальнага вышуку, дык час, калі трэба пачаць ужы­ваць зброю, устанаўляецца начальнікам гэтай каманды альбо часткі, які дае загад аб гэтым. Зброя можа ўжывац­ца толькі тады, калі няма ніякае магчы­масьці дасягнуць законнай мэты іншымі спосабамі.

IV. Асабовы склад

22. Работнікамі міліцыі і крымінальнага вышуку могуць быць кожны савецкі грамадзянін і грамадзянка, якія маюць выбарныя правы паводле Канстытуцыі БССР і іншых саюзных рэспублік.

23. Асобы, якія паступаюць на службу ў міліцыю на страявыя і адміністрацыйна-гаспадарчыя пасады, а таксама ў крымінальны вышук на актыўную работу, павінны:

а. мець ад роду ня менш 18 ганоў;

б. мець асьвету ня менш тае, якая патрабуецца праграмаю першага канцэнтру працоў­най сямігадовай школы;

в. ня мець хвароб, якія перашкаджаюць службе ў міліцыі. Пералік хвароб абвяшчаецца ў асобнай інструкцыі, якая выдаецца Народным Камісарыятам Унутраных Спраў і Народным Камісарыятам Аховы Здароўя;

г. ня быць пад судом і сьледзтвам;

24. Страявы склад міліцыі па свайму службоваму становішчу падзяляецца на міліцы­янэраў і камандны склад, а апошні – на малодшы, сярэдні, старэйшы і вышэйшы.

Да малодшага каманднага складу належаць камандзіры ўзводаў, квартальныя нагляд­чыкі, іх памочнікі, ста­рэй­шыя міліцыянэры, старшыні і загадчыкі камэр для затрыманых.

Да сярэдняга каманднага складу належаць: начальнікі гарадзкой міліцыі і іх памочнікі, начальнікі гарадзкіх аддзяленьняў міліцыі і іх памочнікі, начальнікі раённых кіраўніцтваў міліцыі і іх памочнікі, начальнікі конных запасаў, начальнікі страявой і навучальнай частак школ і курсаў міліцыі і іх памочнікі.

Да старэйшага каманднага складу належаць: начальнікі акруговых кіраўніцтваў міліцыі і крымінальнага вышуку і іх памочнікі, начальнікі школ і курсаў міліцыі, начальнік службы міліцыі Кіраўніцтва Міліцыі і Кры­мі­наль­нага Вышуку БССР.

Да вышэйшага каманднага складу належаць Начальнік Міліцыі Крымінальнага Вышуку БССР.

25. Да актыўнага складу крымінальнага вышуку належаць: памочнік начальніка крымі­нальнага вышуку БССР, па­моч­нікі начальнікаў крымінальнага вышуку акруговых кіраў­ніцтваў міліцыі і крымінальнага вышуку, інспэк­тары, іх памочнікі, агэнты ўсіх разрадаў, загадчыкі рэгістрацыйных бюро, дактылёскопы, фатографы, загадчыкі пітом­ні­каў службова-вышукных сабак, муштроўшчыкі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: