Народны Камісарыят Юстыцыі

19. Зьняць з Народнага Камісарыяту Юстыцыі зацьверджаньне народных судзьдзяў і сьледчых.

20. Зьняць з Народнага Камісарыяту Юстыцыі работу па кадыфікацыі і апублікаваньні законаў, перадаўшы кадыфікацыю Камісіі Заканадаўчых Праектаў, а апублікаваньне – Кіраўніцтву Спраў СНК і Эканамічнай Нарады БССР.

21. Запрапанаваць Народнаму Камісарыяту Юстыцыі на працягу аднаго месяца ўдакладніць і разьмежаваць функцыі паміж Народным Камісарыятам Юстыцыі і Найвышэйшым Судом.

22. Устанавіць наступную структуру Народнага Камісарыяту Юстыцыі:

1.  Народны Камісар і яго Намесьнік,

2.  Памочнік Пракурора Рэспублікі, пракуроры Народнага Камісарыяту Юстыцыі і сьледчы па важнейшых справах,

3.  Кансультанты па заканадаўству,

4.  Судовая Інспэкцыя,

5.  Сакратарыят.

 

Старшыня Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР         А. Чарвякоў

Старшыня Савета Народных Камісараў БССР                          …………….

Сакратар Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР           А. Хацкевіч

 

ЗЗ БССР. 1928. № 6. С. 99–100, 108–112.

Пра зьмену «Палажэньня аб Рабоча-Сялянскай Міліцыі БССР»

Пастанова Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту і

Савету Народных Камісараў БССР

 

22 сакавіка 1928 г.                                                                                    г. Мінск

 

Цэнтральны Выканаўчы Камітэт і Савет Народных Камісараў БССР паста­наўляюць:

І. Зрабіць у «Палажэньні аб Рабоча-Сялянскай Міліцыі БССР» (З.З. БССР 1926 г, № 35, арт. 129) наступныя зьмены:

1. Замест артыкулу 4 іўвагі да яго запісаць наступны артыкул:

«Работнікі міліцыі карыстаюцца правамі, дадзенымі працоўным Кодэксам Законаў аб Працы і пастановамі, якія выдаюцца ў яго разьвіццё. Аднак, для работнікаў міліцыі, з прычыны асаблівых умоў іх службы, робяцца наступныя выключэнні з Кодэксу Законаў аб Працы:

а) ад іх можа вымагацца работа, зьвязаная з небяспекаю для жыцця;

б) на іх не пашыраюцца артыкулы 104 і 106 Кодэксу Законаў аб Працы і яны ня маюць права адмовіцца ад работы ў начны час, у дні сьвята і адпачынку, пры чым гэта работа не абмяжоўваецца пэўным часам і выконваецца без асобнай аплаты;

в) на страявы склад міліцыі і на актыўны склад крымінальнага вышуку не пашыраюцца арты­ку­лы 83, 91, 172–174 Кодэксу Законаў аб Працы. Пытаньні, прадугледжаныя артыкуламі 83 і 91 гэтага Кодэк­су, вырашаюцца ў дачыненьні да гэтых работнікаў замест расцэначна-канфліктных камісій па належнасьці Цэнт­ральным Кіраўніцтвам Саюзу Савецкіх і Гандлёвых Служачых альбо яго акруговымі аддзяленьнямі разам з адміні­стра­цыяю;

г) за наўмыснае альбо па нядбайнасьці псаваньне і згубу выдадзенай ім казённай зброі, баявых прыпасаў і ўзброеньня яны прыцягваюцца да судовай адказнасьці паводле артыкулаў 108, 113 альбо 196 Крымінальнага Кодэксу».

2. Артыкул 10 запісаць у наступнай рэдакцыі:

«10. Работнікі міліцыі лічацца на дзяржаўнай службе і падпарадкоўваюцца агульным законам і спэ­цы­яль­ным загадам, якія выдаюцца па міліцыі.

За няправільныя дзеяньні работнікі міліцыі адказваюць у адміністрацыйным парадку, паводле Дысцы­плі­нарнага Статуту Рабоча-Сялянскай Міліцыі альбо па суду на аднолькавых падставах з усімі службовымі асобамі».

3. Артыкул 15 запісаць у наступнай рэдакцыі:

«15. Калі работнік міліцыі ўхіляецца ад службы больш, як на трое сутак, то ён прыцягваецца да судовай адказ­насьці паводле адпаведных артыкулаў Крымінальнага Кодэксу. Калі-ж работнік міліцыі ўхіліцца ад службы менш, як на трое сутак, то ён караецца ў дысцып­лінарным парадку».

4. Артыкул 18 запісаць у наступнай рэдакцыі:

«Асобы, якія задавольваюць паказаныя ў артыкулах 16 і 17, залічваюцца на службу на службу пасьля двухтыднёвай спробы».

5. Артыкул 23 запісаць у наступнай рэдакцыі:

«23. Асобы, якія задавольваюць прыняцьця на службу і прызнаны пасьля двухтыднёвай спробы для за­няць­ця пасады, прымаюцца на пасаду, а калі няма ваканцый залічаюцца ў рэзэрв».

6. Артыкул 59 скасаваць.

7. Да артыкулу 61 дадаць наступную ўвагу:

«Увага. Артыкул 118 Кодэксу Законаў аб Працы на работнікаў міліцыі не пашыраецца».

8. Артыкул 63 запісаць у наступнай рэдакцыі:

«63. Чарговы водпуск даецца работнікам міліцыі штогод на адзін месяц».

ІІ. Пашырыць на тэрыторыю быўшых Гомельскага і Рэчыцкага паветаў, далучаных да БССР з Гомельскай губэрні РСФСР, замест «Положения о службе Рабоче-Крестьянской Милиции РСФСР» (С.З. РСФСР 1925 г., № 68, ст. 1926, № 6, ст. 38) «Палажэнне аб службе Рабоча-Сялянскай міліцыі БССР» (З.З. БССР 1926 г., № 35, арт. 129) з зьменамі, паводле часткі I гэтай пастановы.

 

Старшыня Цэнтральнага Выкананаўчага Камітэту БССР          А. Чарвякоў

Старшыня Савету Народных Камісараў БССР                          М. Галадзед

Сакратар Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР             А. Хацкевіч

 

ЗЗ БССР. 1928. № 12. С. 247–249.

Пра зацьверджаньне палажэньня


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: