V. Парадак назначэньня на службу

26. Пры прыманьні на службу ў міліцыю і крымінальны вышук захоўваюцца наступныя правілы:

а. асобы, якія паступаюць на пасады міліцыянэраў і агэнтаў крымінальнага вышуку, залічаюцца на службу толькі пасьля месячнае спробы;

б. асобы, якія паступаюць на пасады каманднага складу, зацьвярджаюцца на гэтыя пасады пасьля месячнай іх спробы і здачы імі калёквіўму па спэцыяльнай праграме, зацьверджанай Народным Камісарыятам Унутраных Спраў.

27. На службу ў міліцыю і крымінальны вышук прымае Начальнік Міліцыі і Крымі­нальнага Вышуку БССР на­чаль­нікі акруговых кіраўніцтваў міліцыі і крымінальнага вышуку, а малодшых міліцыянэраў – начальнікі раённых кіраў­ніцтваў міліцыі.

28. Пры прыманьні на службу ў страявы склад міліцыі перавага даецца, пры іншых роўных умовах, асобам, якія праходзілі вайсковую службу ў Чырвонай арміі.

29. Асобы, якія паступаюць на службу ў міліцыю і крымінальны вышук, на якіх пашы­раецца гэтае палажэньне, павінны праслужыць ня менш двох гадоў, аб чым пры паступленьні на службу яны даюць падпіску. Апроч таго, асобы, якія праходзілі курс навучаньня у школах міліцыі і на курсах, павінны праслужыць у міліцыі і кры­мі­наль­ным вышуку два месяцы за кожны месяц навучаньня.

VI. Назначэньне на пасады і дапушчэньне да выкананьня абавязкаў па пасадзе

30. Назначэньне на пасады і дапушчэньне да выкананьня абавязкаў па пасадзе робіцца ў наступным парадку:

а. Начальнік Міліцыі і Крымінальнага Вышуку БССР назначаецца і дапушчаецца да выкананьня абавязкаў Народ­ным Камісарам Унутраных Спраў БССР;

б. Памочнік Начальніка Крымінальнага Вышуку БССР зьцьвярджаецца Народным Камісарам Унутраных Спраў па ха­дайніцтву Начальніка Міліцыі і Крымінальнага Вышуку БССР;

в. начальнікі акруговых кірауніцтваў міліцыі і крымінальнага вышуку, іх памочнікі па міліцыі і крымінальнму вышуку назначаюцца Начальнікам Міліцыі і Крымінальнага вышуку БССР па ўзгадненьні з адпаведнымі акру­го­вымі выканаўчымі камітэтамі. Начальнікі школ і курсаў міліцыі і крымінальнага вышуку і іх памочнікі, на­чаль­нікі паасобных частак, школ і курсаў міліцыі, начальнік службы міліцыіі асобы адміністрацыйна-гас­па­дар­чага складу Кіраўніцтва Міліцыі іКрымінальнага Вышуку БССР назначаюцца Начальнікам Міліцыі Крыміналь­на­га Вышуку БССР;

г. начальнікі раённых кіраўніцтваў міліцыі і іх памочнікі, начальнікі гарадзкой міліцыі і гарадзкіх аддзяленьняў міліцыі і іх памочнікі назначаюцца начальнікамі акруговых кіраўніцтваў міліцыі і крымінальнага вышуку па ўзгадненьні з адпаведнымі раённымі выканаўчымі камітэтамі і гарадзкімі саветамі. Начальнікі конных запасаў міліцыі, начальнікі камэр для затрыманых і ўсе іншыя працаўнікі страявога, актыўнага і адміністрацыйна-гаспадарчага складу, апроч малодшых міліцыянэраў, дапушчаюцца і назначаюцца на пасады начальнікамі акру­го­вых кіраўніцтваў міліцыі і крымінальнага вышуку; малодшыя міліцыянэры дапушчаюцца і назначаюцца на пасады і звальняюцца са службы беспасрэдна начальнікамі раённых кіраўніцтваў міліцыі.

31. Пра назначэньне на пасаду абвяшчаецца ў загадзе з паказаньнем дня і месяца паступленьня на службу і залі­чэнь­ня на ўсе віды устаноўленага ў міліцыі і крымінальным вышуку ўтрыманьня. У загадах абвяшчаюцца таксама і ўсе далейшыя зьмены ў службовым становішчы асобы, якая паступіла на службу.

32. Асобы, дапушчаныя альбо назначаныя на вольныя пасады ня могуць спыніць выкананьня сваіх абавязкаў да аслабаненьня іх ад гэтай пасады.

VII. Пераводы і камандыроўкі

33. Пераводам лічыцца перамяшчэньне працаўніка міліцыі і крымінальнага вышуку на такую самую альбо на адпаведную пасаду міліцыі і крымінальнага вышуку. Пераводы робяцца распараджэньнем адпаведных начальнікаў міліцыі і крымінальнага вышуку ў інтарэсах службы незалежна ад згоды асобы, якая пераводзіцца, альбо па асобнай просьбе працаўніка.

34. Пераводы працаўнікоў міліцыі і крымінальнага вышуку ў межах аднае акругі робяцца адпаведным начальнікам акруговага кіраўніцтва міліцыі і крымінальнага вышуку, а пераводы з аднае акругі ў другую – Начальнікам Міліцыі і Крымінальнага Вышуку БССР.

35. Асобы, пра перавод якіх ёсьць распараджэньне, павінны зьявіцца на новае месца службы ва ўстаноўлены тэрмін. Для ўпарадкаваньня асабістых спраў асобе, якая пераводзіц­ца, павінна быць дадзена ня менш трох дзён.

36. Працаўнікі, якія ня зьявяцца бяз важных прычын на новае месца службы ў вызначаны тэрмін, прыцягваюцца да адказнасьці ў судовым альбо ў дысцыплінарным парадку.

37. Для пераезду на новае месца службы асобе, якая пераводзіцца, даюцца матарыяль­ныя сродкі, паводле закону.

Камандыроўкі працаўнікоў міліцыі і крымінальнага вышуку па службовых справах адбываюцца паводле загаду адпаведных начальнікаў і на іх пашыраецца заканадаўства СССР і БССР пра службовыя камандыроўкі.

VIII. Адхіленьне ад пасады

38. Адхіленьне ад пасады робіцца паводле загаду начальніка, які назначае на гэтую пасаду, альбо асобаю, якая на гэта ўпаўнаважана, пад асабістую іх адказнасьць, прычым начальнік, які аддаў загад аб адхіленьні ад пасады, павінен паведаміць аб гэтым свайго беспасрэднага начальніка з паказаньнем прычын адхіленьня.

39. Укожным выпадку адхіленьня ад пасады, апроч выпадкаў, прадугледжаных арт. 143 Крымінальнага Пра­цэ­сульнага Кодэксу, начальнік, па загаду якога адхіленая асоба была назначана на даную пасаду, неадкладна дае загад аб правядзеньні сьледзтва.

40. Калі пры правядзеньні сьледзтва высьвятліцца, што прычынаю адхіленьня ад пасады працаўніка міліцыі ці кры­мінальнага вышуку зьяўляецца зробленае ім злачынства або ўчынкі, несумяшчальныя са службовым стано­віш­чам пра­цаўніка міліцыі (хабарніцтва, п’янства, злаўжываньне ўладаю і г. д.), то адхілены можа быць звольнены са служ­бы да пастановы суда.

41. Начальнік, які адхіліў службовую асобу міліцыі і крымінальнага вышуку ад пасады бяз важных прычын, прыцягваецца да адказнасьці ў судовым альбо ў дысцыплінарным парадку.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: