На навучаньне запасу Рабоча-Сялянскае Міліцыі

Пастанова Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і

Савета Народных Камісараў БССР

29 снежня 1928 г.                                                                                  г. Мінск

 

Цэнтральны Выканаўчы Камітэт і Савет Народных Камісараў БССР пастанаўляюць:

1. Выдаткі на прыпіску і на правядзеньне чарговых збораў запасу Рабоча-Сялянскай Міліцыі для пад­рых­тоўкі і навучаньня яго міліцэйскім абавязкам перадаць на мясцовыя сродкі.

2. У адпаведнасьці з гэтаю пастановаю дадаць да артыкулу 89 палажэньня пра мясцовыя фінансы БССР (З.З. БССР 1928 г. № 33, арт. 313) словы: «а таксама на папаўненьне выдаткаў на навучальныя зборы запасу Рабоча-Сялянскае Міліцыі».

 

Старшыня Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР         А. Чарвякоў

Старшыня Савету Народных Камісараў БССР                            М. Галадзед

Сакратар Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР           А. Хацкевіч

 

ЗЗ БССР. 1928. № 37. С. 1205.

 

Пра зацьверджаньне Палажэньня

пра Рабоча-Сялянскую Міліцыю і Крымі­наль­ны Вышук БССР

Пастанова Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту

і Савету Народных Камісараў БССР

 

27 лютага 1930 г.                                                                                 г. Мінск

Цэнтральны Выканаўчы Камітэт і Савет Народных Камісараў БССР пастанаўляюць:

1. Зацьвердзіць і ўвесьці ў дзеяньне палажэньне пра Рабоча-Сялянскую Міліцыю і Крымінальны Вышук БССР.

2. Даручыць Народнаму Камісарыяту Унутраных Спраў у месячны тэрмін выдаць статуты – дысцыплінарны, унутранай і каравульнай службы міліцыі і крымінальнага вышуку.

3. Скасаваць пастановы ЦВК і СНК БССР за 7 жніўня 1926 г. «Аб зацьверджаньні палажэньня аб службе Рабоча-Сялянскай Міліцыі БССР» (З.З. БССР 1926 г., № 35, арт. 129) і за 22 сакавіка 1928 г. «Пра зьмену палажэньня аб службе Рабоча-Сялянскай Міліцыі БССР» (З.З. БССР 1928 г., № 12, арт. 99).

 

Старшыня Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР           А. Чарвякоў

Старшыня Савету Народных Камісараў БССР                        М. Галадзед

Сакратар Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР            А. Хацкевіч

ЗЗ БССР. 1930. № 16. Аддзел I. С. 1–2.

Палажэньне

Пра Рабоча-Сялянскую Міліцыю і Крымінальны Вышук БССР

Пастанова Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту і

Савету Народных Камісараў БССР

27 лютага 1930 г.                                                                                 г. Мінск

I. Установы міліцыі

1. Цэнтральнаю ўстановаю міліцыі і крымінальнага вышуку зьяўляецца Кіраўніцтва Міліцыі і Крымінальнага Вышу­ку БССР.

Установамі міліцыі на мясцох зьяўляюцца:

а. у акругах – акруговыя кіраўніцтвы міліцыі і крымінальнага вышуку;

б. у раёнах – раённыя кіраўніцтвы міліцыі і крымінальнага вышуку і ў гарадох – гарадзкія аддзяленьні міліцыі;

в. у вучастках раёну – вучастковыя старэйшыя міліцыянэры.

У склад раённай міліцыі ўваходзіць агэнт крымінальнага вышуку. У вялікіх раённых цэнтрах Начальнікам Міліцыі і Крымінальнага Вышуку БССР можа ўтварацца стол крымінальнага вышуку.

2. Да ўстаноў міліцыі таксама належаць:

а. школа і курсы міліцыі і крымінальнага вышуку;

б. адрэсна-пашпартныя сталы.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: