Лексіка паводле ступені ўжывання

Актыўная Пасіўная
Агульназразумелыя і шырокаўжывальныя словы, пашыраныя як у вуснай, так і ў пісьмовай формах мовы чалавек, ісці, шырокі, весела, седзячы устарэлыя словы Неалагізмы– словы, якія ўзніклі нядаўна і не страцілі адцення навізны. Узнікаюць для назвы новых прадметаў і з’яў ці для замены іх старых назваў аэробус, мотабол, гідранаўт, крысталон
Гістарызмы – назвы тых прадметаў, рэчываў, з’яў, якія выйшлі з актыўнага ўжытку, сталі “гісторыяй” баярын, саха, рэкрут, талер, феадал, прыгонны Архаізмы– устарэлыя назвы сучасных рэчаў і з’яў. У працэсе развіцця мовы яны былі заменены новымі словамі-сінонімамі чало – лоб, тлумач – перакладчык, выя - шыя
       

Да актыўнай лексікі адносяцца ўсе агульназразумелыя і шырокаўжывальныя словы, якія не маюць адцення ўстарэласці, нi адцення навізны. Такімі словамі карыстаюцца ўсе носьбіты мовы як у вуснай, так і ў пісьмовай формах мовы незалежна ад прафесіі, занятку, а таксама месца ix пражывання: брат, сястра, Бацькаўшчына, вавёрка, возера, вуліца, год, настаўнік, мова, рунь, пушча, чыгунка, чырвоны, светлы, араць, будавацъ, марыць, спяваць, улетку, прыгожа, Беларусь, БелАЗ, ААН i інш.

Пасiўную лексіку складаюць словы, пераважна зразумелыя, але непрывычныя, не ўжывальныя штодзённа, яны маюць або адценне ўстарэласці, або адценне навізны. Сюды ўваходзяць устарэлыя словы i неалагізмы.

Устарэлыя словы – гэта словы, якія выйшлі з актыўнага складу лексікі i ўжываюцца ў сучаснай мове зрэдку: аршын, фунт, баярын, прыгон, паншчына, цівун, батрак, шляхта, стражнік, губернатар, нарком, чада, веча, вакацыі, саха, камбед, нэп i інш. Устарэлыя словы падзяляюцца на гістарызмы і архаізмы.

Гістарызмы – гэта назвы тых прадметаў, рэчываў, матэрыялаў, з’яў, працэсаў, якія выйшлі з актыўнага ўжытку, сталі «гісторыяй»: феадал, фабр­ыкант, батрак, прыгонны, парабак, лёкай, губернатор, стражнік, ураднік, жандар, земства, прыстаў, сотнік, рэкрут, ротмістр, пушкар, мушкет, самопал, каганец, кабрыялет, саха, каптур, армяк, грыўня, пенязь, талер, дукат, асьміна, пядзь, аршын, вярста, дзесяціна, сажань i iнш.

Архаізмы – гэта ўстарэлыя назвы сучасных рэчаў і з’яў. У працэсе развіцця мовы яны былі заменены новымі словамі-сінонімамі.: npacвemaacвema, абставыабставіны, дзейцадзеяч, земляробныземляробчы, лятунлётчык, матацыклетматацыкл, прыродніцкіпрыродаведчы, атрамантчарніла, лемантарбуквар, рамеплечы, чалолоб, чададзіця, nepciгрудзі, скрыжалізакон, тлумачперакладчык, кордонграніца і інш.

Неалагізмы – гэта словы, якія ўзніклі нядаўна і не страцілі адцення навізны. Яны ўзнікаюць у мове для назвы новых прадметаў і з’яў або для замены іх старых назваў: aвiямaкci, акваград, акванаўт, вададром, аэро6yc, таксобус, газамабіль.

Аўтарскія неалагізмы (аказіяналізмы) – словы, якія ствараюцца пісьменнікамі, паэтамі, грамадскімі дзеячамі, і маюць адценне навізны толькі ў кантэксце: Мае добрыя людзі, суайчыннікі, сузямельнікі... (Н.М.). Блукаюць грыбазбіры... (Панч.). Напейзажвацца ў запас... (Б.). Ад’юбілеішпамаладзееш... (В.).

Некаторыя аказіяналізмы, створаныя пісьменнікамі па законах бела­рускай мовы, з часам трывала ўвайшлі ў склад беларускай літаратурнай мовы: адлюстроўваць, мілагучны, мэтазгодны, дабрабыт, ажыццяўленне (У. Дубоўка), светапогляд (Я. Колас) i інш.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: