double arrow

Правапіс складаных назоўнікаў

Правапіс мяккага знака і апострафа

Змякчальны мяккі знак

Літара ь (мяккі знак) ужываецца для абазначэння мяккасці зычных з, л, н, с, ц, дз:

- на канцы слова: столь, верасень, мядзведзь, мазь, вось;

- у сярэдзіне слова перад цвёрдымі зычнымі: пісьмо, вазьму, дзьмуць; літара ь пішацца і тады, калі пры змяненні слова цвёрды зычны чаргуецца з мяккім: пісьмо – у пісьме, вазьму – возьмеш, дзьмуць – дзьме;

- пасля мяккага [л’] перад зычным (цвёрдым або мяккім): пальцы, гульня; выключэнні – словы з падоўжанымі зычнымі: галлё, ралля, вяселле.

Літара ь (мяккі знак) пішацца ў некаторых граматычных формах:

- перад канчаткам -мі ў назоўніках творнага склону множнага ліку, а таксама перад суфіксам -чык, калі слова без гэтага суфікса канчаецца на -нь: людзьмі, калясьмі, агонь – агеньчык, камень – каменьчык;

- перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў: чэрвеньскі, ліпеньскі, студзеньскі; а таксама ў слове восеньскі;

- у суфіксах прыметнікаў -еньк-, -эньк-, аньк-: маленькі, старэнькі, свежанькі;

- у складаных лічэбніках: пяцьдзесят, дзевяцьсот;

- у дзеясловах загаднага ладу перад суфіксам -ся ў зваротных дзеясловах і перад суфіксам -це ў форме 2-ой асобы множнага ліку, калі гэтыя дзеясловы ў адзіночным ліку загаднага ладу канчаліся на ь: сустрэнься, гляньце; перад канчаткам 1-ай асобы множнага ліку -ма: гляньма, едзьма;

- у няпэўных займенніках і прыслоўях: хтосьці, кагосьці, кудысьці, калісьці; а таксама у слове ледзьве.

Літара ь (мяккі знак) не пішацца:

- пасля мяккіх зычных перад мяккімі, калі пры змене слова абодва зычныя становяцца цвёрдымі ці застаюцца мяккімі: дзве – два, збіраць – зборы, песня – песні;

- пры перадачы падоўжаных зычных: жыццё, калоссе, насенне;

- перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назоўнікаў на -нь, калі гэтыя назоўнікі – не назвы месяцаў: любанскі, разанскі, цянь-шанскі;

- пасля літар ж, ш, дж, ч, р, якія абазначаюць зацвярдзелыя гукі; б, п, м, ф, якія абазначаюць губныя гукі: рэжце, Сібір, рэч, верф, восем, стэп.

Раздзяляльны мяккі знак і апостраф

Для абазначэння раздзельнага вымаўлення зычных з галоснымі е, ё, ю, я, і выкарыстоўваюцца ь (раздзяляльны мяккі знак) і ’ (апостраф).

Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля зычных дз, з, с, л, н, ц перад е, ё, ю, я, і, калі яны абазначаюць два гукі - [йэ], [йо], [йу], [йа], [йі]: паштальён, мільярд, парцье; але булён.

Апостраф пішацца:

- пасля прыставак, якія канчаюцца на зычны, перад е, ё, ю, я, перад націскным і: з’езд, раз’юшаны, аб’інець;

- у сярэдзіне слоў пасля зычных перад тымі самымі галоснымі: бар’ер, сям’я, вераб’і;

- у складаных словах пасля частак двух-, трох-, чатырох-: двух’ярусны, чатырох’ярусны.

Пасля ў (нескладовага) апостраф не пішацца: салаўі, здароўе.

Разам пішуцца складаныя назоўнікі:

- са злучальнай галоснай: жывёлагадоўля, краявід, часопіс;

- агульныя з часткай паў-, поў-: паўапельсіна, паўгорада, поўнач;

- утвораныя ад спалучэння лічэбнік + назоўнік: трохкутнік, пяцідзёнка;

- з першай часткай сама-, многа-, мала-, шмат-, узаема-: мнагабор’е, шматзначнасць, узаемаадносіны, маланаселенасць, самавызначэнне;

- з першай іншамоўнай часткай аўта-, вела-, мота-, кіна-, фота-, аэра-, контр-, мікра-, макра-, неа-, бія-, грос-, метэа-, авія-, электра-, стэрэа-, гідра-, агра-: аўтазавод, веласпорт, мотагонкі, кінаафіша, фотарэпартаж, аэраклуб, контрудар (але: контр-адмірал), мікраклімат, метэазводка;

- першай часткай якіх з’яўляецца дзеяслоў у форме 2-ой асобы адзіночнага ліку загаднага ладу: вярнідуб, пакацігарошак, сарвігалава (але: перакаці-поле, узвей-вецер).

Праз злучок пішуцца складаныя назоўнікі:

- без злучальнай галоснай: плашч-палатка, сон-трава;

- уласныя назвы з часткай паў-: паў-Беларусі, паў-Мінска;

- адзінкі вымярэння: кілават-гадзіна, тона-кіламетр, чалавека-змена (але: працадзень);

- састаўныя назвы палітычных партый і іх прыхільнікаў: сацыял-дэмакратыя, сацыял-дэмакрат;

- з першай часткай обер-, унтэр-, штаб-, лейб-, віцэ-, экс- і слова контр-адмірал: штаб-кватэра, віцэ-прэзідэнт, экс-чэмпіён, унтэр-афіцэр;

- састаўныя прозвішчы і геаграфічныя назвы: Салтыкоў-Шчадрын, Давыд-Гарадок, Камсамольск-на-Амуры (але: Наваполацк, Навагрудак).


Сейчас читают про: