double arrow

Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах


Адрозненне часціц не, ні

Неабходна адрозніваць ужыванне часціц не і ні. Часціца не – адмоўная. Яна адмаўляе тое, што абазначана словам, да якога яна адносіцца: Гуляючы, розуму непрыдбаеш. (Прык.)

Часціца неможа быць і сцвярджальнай:

- калі ўжываецца двойчы – пры кожнай частцы састаўнога выказніка: не мог не зрабіць, не мог не напісаць;

- у спалучэннях хто не, дзе не, дзе толькі не і інш., калі яны ўжываюцца ў незалежных пытальных ці клічных сказах: Быць Чалавекам – ці ж гэта не шчасце? (Марц.), Хто не любаваўся беларускім лесам! (К-с);

- калі стаіць перад назоўнікам з прыназоўнікам без: прачытаў не без цікавасці, працаваў не без задавальнення.

Часціца ні – узмацняльная. Яна ўзмацняе або адмаўленне, ужо выражанае ў сказе іншымі сродкамі, або сцвярджэнне: Раніца была сухая. Нідзе нірасінкі. (Чарныш.) Няма на небе ні хмурынкі. (Астр.) Хто б ні ехаў ці ішоў па шырокім гасцінцы – усе ведалі сядзібу Астаповіча. (К.Ч.)

Трэба адрозніваць спалучэнні не раз (неаднаразова, многа разоў) і ні разу (ніколі), не адзін (некалькі, многа) і ні адзін (ніхто): Мы сядзелі, гаварылі аж да раніцы не раз. (Астр.) Ні разу не быў я ў гэтых мясцінах. Гэтае заданне выконваў не адзін вучань. Ні адзін не адмовіўся ад прапановы.




Ва ўстойлівых спалучэннях ужываецца толькі часціца ні: ні жывы ні мёртвы, ні рыба ні мяса і інш.


Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы

У беларускай мове У рускай мове
1 Дзякаваць, аддзячыць, падзякаваць, выбачаць, прабачыць, дараваць + наз. ці займ. у Д. скл.: дзякаваць брату, прабачыць яму. 1 Адпаведны дзеяслоў + наз. ці займ. у В. скл.: благодарить брата, простить его.
2 Смяяцца, насміхацца, жартаваць, кпіць, здзекавацца, глуміцца, дзівіцца, цешыцца + наз. ці займ. у Р. скл. з прыназ. з: смяяцца з яго, жартаваць з суседа. 2 Адпаведны дзеяслоў + наз. ці займ. у Тв. скл. з прыназ. над: смеяться над ним, шутить над соседом.
3 Дзеяслоў, які абазначае рух, перамяшчэнне і паказвае на мэту дзеяння (ісці, бегчы, ехаць, плыць і інш.) + наз. ці займ. у В. скл. з прыназ. па: пайсці па хлеб, прыехаць па яго. Назоўнікі грыбы, ягады ў падобных словазлучэннях звычайна ўжыываюцца ў В. скл. з прыназ. у: хадзілі ў грыбы, пайшлі ў ягады. 3 Адпаведны дзеяслоў + наз. ці займ. у Тв. скл. з прыназ. за: пойти за хлебом, приехать за ним, ходили за грибами, пошли за ягодами.
4 Хварэць, хворы + наз. у В. скл. з прыназ. на: хварэць на грып, хворы на ангіну 4 Болеть, больной + наз. у Тв. скл.: болеть гриппом, больной ангиной
5 Прыметнік ці прыслоўе ў форме выш. ступені параўнання + наз. ці займ. у В. скл. з прыназ. за: старэйшы за брата, лепш за яго 5 Прыметнік ці прыслоўе ў форме выш. ступені параўнання + наз. ці займ. у Р. скл.: старше брата, лучше его
6 Ажаніцца, ажаніць, пажаніцца, пажаніць + наз. ці займ. у Тв. скл. з прыназ. з: ажаніцца з зямлячкай, пажаніць з дзяўчынай 6 Адпаведны дзеяслоў + наз. ці займ. у М. скл. з прыназ. на: жениться на землячке, оженить на девушке
7 Лічэбнікі два, тры, чатыры дапасуюцца да назоўнікаў у Наз. скл. множнага ліку: два таварышы, тры вучні, чатыры возеры 7 Адпаведны лічэбнік + назоўнік у Р. скл. адзіночнага ліку: два товарища, три ученика, четыре озера








Сейчас читают про: