Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах

1. Параўнальныя звароты, якія пачынаюцца злучнікамі як, бы, як бы, нібы, нібыта, быццам, як быццам, што, як і, чым, выдзяляюцца коскамі. Напрыклад: Па небе хмары, як палотны, паўночны вецер рассцілае. Дзяўчаты, нібы русалкі, карагоды водзяць.

2. Выдзяляюцца коскамі спалучэнні слоў як адзін, як правіла, як звычайна, як знарок, як цяпер, як заўсёды і інш. Напрыклад: Мы па сігналу ваеннай трывогі ўсе, як адзін, уставалі на бой.

3. Пры параўнальных зваротах са злучнікамі як, як быццам, чым і іншых у шэрагу выпадкаў коска не ставіцца. Коска не ставіцца перад злучнікамі як і чым у спалучэннях больш як (не больш як), больш чым (не больш чым), менш як (не менш як), менш чым (не менш чым), не бліжэй як, не далей як, не часцей як, не радзей як, не іначай як, усё роўна як і інш., якія выражаюць абмежаванне ў прасторы, часе, колькасці. Напрыклад: Менш чым праз хвіліну Несцяровіч вярнуўся ў хату. У такіх спалучэннях коска перад як і чым ставіцца тады, калі яны сэнсава і інтанацыйна выдзяляюцца. Напрыклад: Лес патрэбен людзям не меней, чым хлеб. Людзей у лесе было больш, як грыбоў.

4. Не выдзяляюцца коскамі: устойлівыя выразы са злучнікам як: як мага, як след, як мае быць, як належыць, як не ў сябе і інш. Напрыклад: Трэба як належыць рыхтавацца ў дарогу. Устойлівыя параўнанні з як: відна як днём, гол як сакол, галодны як воўк, злы як сабака, белы як палатно, белы як снег, пабляднеў як палатно, моцны як дуб, здаровы як бык, лёгкі як пярынка, няўклюдны як мядзведзь, патрэбны як паветра, чорны як сажа, цвёрды як камень, чырвоны як рак, цёмна як ноччу, хітры як ліса, палахлівы як заяц, халодны як лёд, баяцца як агню, берагчы (глядзець) як вока, ведаць як свае пяць пальцаў, маўчаць як рыба, біцца як рыба аб лёд, не бачыць як сваіх вушэй, як рукой зняло, як рукой падаць, як кот наплакаў, растаў як снег, лопнуў як мыльны пузыр, прыстаў як смала, стаіць як укопаны, спаў як забіты, расце як на дражджах, адчуваць сябе як дома, усе як на падбор, як на далоні, як на іголках і інш.

5. Не выдзяляюцца коскамі параўнальныя звароты, якія з’яўляюцца іменнай часткай выказніка. Напрыклад: Ты як песня тая. Ліпа нібы цёмная хмара за акном.

6. Коска не ставіцца перад параўнальным зваротам, калі перад ім ёсць часціца не або прыслоўі зусім, амаль. Напрыклад: Міхась трымаўся не як сталы чалавек.

7. Не выдзяляюцца коскамі звароты з як, калі яны ўжываюцца са значэннем «у якасці» або са значэннем тоеснасці. Напрыклад: Чмаруцьку ведаюць усе як чалавека з фантазіяй. Ён славіўся ў брыгадзе як выдатны падрыўнік. Гэта кніга выдадзена як дапаможнік для студэнтаў. Быў дзень як дзень. Алесь быў хлопец як хлопец.

Сказы з адасобленымі членамі сказа

Адасабленне – сэнсавае і інтанацыйнае выдзяленне даданых членаў сказа з мэтай узмацніць іх значэнне, надаць пэўную самастойнасць і стылістычную выразнасць.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: