Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа

Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа

Ускладнены сказ

Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам

Найбольш ужывальныя словазлучэнні

бачыў на свае вочы, чуў на свае вушы, пазычыць грошай (пілы, сякеры), пераслаць на адрас, за пяць метраў ад дома, распытваў пра сястру, спатыкнуцца на пень, з прычыны занятасці, падобны да бацькі, павезлі ў млын, гурбы па лапцю, спазніцца праз дождж, дом на пяць пакояў, забыцца на яго, уцячы з палону, блукаць па начах, выбраць на свой густ, з нагоды свята, на ўсіх напрамках, створаны на ўзор, заданне дадому, чытаць самому сабе, а 17-й гадзіне, за ветрам нічога не чуваць.

 

ставіцца:

1. Назоўнік Н.скл.Назоўнік Н.скл. Беларусь – мая маці і мова, паветра і хлеб.

2. Лічэбнік Н.скл.Лічэбнік Н.скл. Тры ды пяцьвосем.

3. Назоўнік Н.скл.Лічэбнік Н.скл. Плошча запаведніка – восемдзесят гектараў.

4. Лічэбнік Н.скл.Назоўнік Н.скл. Абедзве – слаўныя дзяўчыны.

5. ІнфінітыўІнфінітыў Жыць – Радзіме служыць.

6. ІнфінітыўНазоўнік Н.скл. Лічыцца сябрам такога знакамітага чалавека – радасць.

7. Назоўнік Н.скл.Інфінітыў Воўк спыняецца, а заяцуцякаць.

8. ________ – Ідыёма (фразеалагізм) Тваркроў з малаком.

гэта Айсбергі – гэта алмазы палярнага ззяння.

9. ________ – вось Свая зямля – вось што аснова.

значыць

10. ______ – усечаная форма дзеяслова А дзядзька раптам – гоп налева!

не ставіцца:

1. Асабовы займеннікНазоўнік Н.скл. Не трэба мне дапамагаць, ты ж усё-такі мой госць.

прыслоўе Фатаграфія таксама мастацтва.

2. _______ часціца Сакавік толькі пачатак вясны.

пабочнае слова Дачка, вядома, таксама ўрач.

злучнік

3. _______ не _________ Праўда не скварка, з кашаю не з’ясі.

4. _______ прыметнік, прыслоўе Нашы азёрывялікія і светлыя.

5. _______ як, што, нібы А дзяўчаты як дождж залаты.

быццам Возера ў сонечны дзень нібы люстэрка.

6. Ф р а з е а л а г і з м Паеду ў Мікуцічы да бацькоў, пажыву трохі,

агледжуся, а там Богбацька.

7. Інверсія: ______ Страшэнны штукар і свавольнік гэты Нёман.

(адваротны парадак слоў)

 

Ускладнены сказ – просты сказ, які ўскладняецца аднароднымі, адасобленымі членамі сказа, пабочнымі i ўстаўнымі канструкцыямі, звароткам, параўнальнымі зваротамі.

Сказы з аднароднымі членамі сказа

Члены сказа, якія адказываюць на адно і тое ж пытанне, адносяцца да аднаго і таго ж слова і вымаўляюцца з інтанацыяй пералічэння, называюцца аднароднымі. Аднароднымі могуць быць як галоўныя, так і даданыя члены сказа. Аднародныя члены сказа пашыраюць структуру выказвання, ускладняюць яго, выражаюць лагічную аднароднасць паняццяў.

Коска ставіцца:

1. Паміж аднароднымі членамі пры адсутнасці злучнікаў:

?,?,?,?.

Згінулі сцюжы, марозы, мяцеліцы.

На палатах, на стрэхах ляжаў іней.

2. Паміж аднароднымі членамі, звязанымі адзіночнымі супраціўнымі злучнікамі а, але, ды (у значэнні але), аднак, затое.

?, а, але, ды (у значэнні але), аднак, затое?.

Цячэ вада ў сіняе мора, ды не выцякае.

Праз галлё прабівалася яркае, але ўжо халоднае сонца.

3. Калі аднародныя члены звязаны паўторнымі злучнікамі (і- і, ні - ні, або - або, ці - ці, то - то і інш.), то коска ставіцца перад другім з іх:

і?, і? ні?, ні? або?, або? ці?, ці?

На латках і вінаград, і яблыкі, і слівы.

Ні чалавек, ні звер, ні птушка не парушалі яго ранішняга спакою.

4. Перад першым з паўторных злучнікаў, калі аднародны член з гэтым злучнікам працягвае пачатае пералічэнне:

?, і?, і?

На латках вінаград, і яблыкі, і слівы.

Ды ўспомню пажары, і варожыя хмары, і завеі халодных вятроў, і слату, і нягоды, і начныя паходы, і агні партызанскіх кастроў.

5. Паміж парамі аднародных членаў, звязаных злучнікам і:

? і?,? і?,? і?.

Мора – гэта Капітан Нэма і Рабінзон Круза, піраты і людаеды, васьміногі і не адкрытыя яшчэ астравы.

6. Перад другой часткай парнага злучніка, які звязвае аднародныя члены (як – так і, не толькі – але і, не так - як):

як?, так і? не толькі?, але? не так?, як?

Гіпапатам хоць і жыве ў вадзе, але корміцца на зямлі.

Урач не толькі ратуе ад смерці, але і выклікае веру ў жыццё.

Коска не ставіцца:

1. Паміж аднароднымі членамі, звязанымі адзіночнымі злучнікамі і, ды (у значэнні і), ці, або:

? і,ды (у значэнні і), ці, або?.

Вакол лятуць бары і гоні.

Шуміць сасняк ды бярэзнік голы.

2. Перад першым аднародным членам, калі пералічэнне пачынаецца з паўторнага злучніка:

і?, і?, і? ні?, ні? або?, або? ці?, ці?

Вакол і лес, і хмызнякі, і зялёная дубрава.

3. Унутры ўстойлівых словазлучэнняў тыпу: і смех і грэх, ні жывы ні мёртвы, ні тое ні сёе, ні свет ні зара і г.д.

і? і? ні? ні? – устойлівыя словазлучэнні

4. Паміж азначэннямі, якія не з’яўляюцца аднароднымі: Першыя мокрыя сняжынкі ўпалі на зямлю.

Сказы з параўнальнымі зваротамі

Параўнальныя звароты – гэта словы ці словазлучэнні, якія шляхам параўнання раскрываюць ці ўдакладняюць змест іншых слоў. Уводзяцца пры дапамозе злучнікаў: як, быццам, нібы, нібыта, што, чым, як бы і інш.

Параўнальныя звароты могуць складацца з аднаго ці некалькіх слоў, могуць стаяць у пачатку, сярэдзіне ці канцы сказа, паясняюць розныя члены сказа.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: