Полымя” – часопіс

Літаратурна-мастацкая перыедыка

Беларусізацыя і друк

Сакавік 1921, 10-ы з’езд РКПБ. “Аб задачах партый у нацыянальным пытанні” – адна з рэзалюцый з’езда. Думка аб вялікадзяржаўным шавінізме, які стрымлівае развіцце народаў, уваходзячых у склад Савецкай Расіі. Маскве неабходна падтрымліваць і фінансаваць развіцце культуры гэтых народаў.

Лістапад 1921 – выпрацаваны тэзісы “Беларускае нацыянальнае пытанне і камуністычная партыя”. Усеагульнае распаўсюджанне і ўжыванне беларускай мовы. Беларусізацыя набыла сілу закона.

Многія пісьменнікі вярталіся на Беларусь для развіцця культуры. Дэкрэт, згодна з якім прадстаўнікі беларускай культуры вярталіся на Беларусь для правядзення культурнай работы. Вярнулася каля 300 чалавек. У 1921 годзе ўрад знайшоў сродкі на выданне падручнікаў і кніг на беларускай мове. Знойдзены сродкі не толькі на выданне кніг, але і на прэміі, субсідыі.

За 1921 было надрукавана 5 падручнікаў па беларускай мове агульным тыражом 79к экземпляраў.

У 1924 правільнасць гэтага курса была падцверджана. Пастанова “аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыянальнай палітыкі”. Да сярэдзіны 20-х гадоў ва ўрадзе не было ні аднаго беларуса. Агульны пераход на беларускую мову. Да 1927 усе справаводства БССР было пераведзена на беларускую мову. 80% супрацоўнікаў цэнтральных і 70% месных чыноўнікаў валодалі беларускай мовай.

1929 – у БССР прыехала камісія, задача якой была вылучыць практыку правядзення беларусізаціі. Камісію ўзначаліў прадстаўнік КП Украіны. Вынік працы: большасць беларускай інтэлігенцыі настроена антысавецкі. Арыштавана 108 чалавек: пісьменнікі, супрацоўнікі рэдакцый газет. За гады сталінскіх рэпрэсій ахвярамі стала 228 літаратараў. З іх толькі 19 дажыло да смерці Сталіна (1953).

Першы нумар выйшаў у снежні 1922. З’яўленне абумоўлена палітыкай беларусізацыі. У 1927 у БССР выдавалася 20 газет, з іх на беларускай мове было 10, на рускай – толькі 3. 3 на яўрэйскай, 2 на польскай, 1 на літоўскай, 1 на змешанай (руска-беларуская).

1921 – “часопіс літаратуры, палітыкі, культуры, эканомікі і публіцыстыкі”. У 1925 – “усе з 1921 + гісторыі”, у 1926 – “+крытыкі”. 1938 – “часопіс літаратуры, мастацтва, марксістска-ленінскай тэорыі і крытыкі”. Першы нумар пачынаўся з 92 старонак, максімум было 240. Чорна-белы. Выдаваўся не рэгулярна, прыклада раз у паўтара месяца. З 1927 “Полымя” пераходзіць на штомесячны выпуск. Вучоны Ўсевалад Ігнатоўскі. Склад рэдакцыі: беларускія вядомыя пісьменнікі і паэты – Чарот, Лесік, Пушча. Былі фотаздымкі на старонках часопісу.

З 1933 змянілася назва – “Полымя рэвалюцыі”.

Рубрыкі: “кнігапіс”, “хроніка беларускай культуры і скульптурнага жыцця ў СССР”.

Тыражы: на пачатку 1,5к (было заяўлена 2,5); 2,5к – толькі ў трыццатыя гады. У канцы трыццатых – больш за тры тысячы. У розных нумарах стаяць розныя тыражы.

Першы артыкул – “Наша заданне”, надрукаваны ў першым нумары. Задачы: нацыянальнае пытанне – пытанне культуры; дзяржаўнае пытанне рэдакцыя намеравалася вырашаць з прадстаўнікамі Расіі. Прапаганда савецкага ладу жыцця і адстойванне творчых ідэалаў.

Толькі ў 1988 “Тутэйшыя” былі зноў апублікаваны ў “Полымі”. П’еса з’явілася як забаронены твор Купалы. У 1990 была зроблена тэатральная пастаноўка “Тутэйшых”. У пачатку 2000 п’еса знята з рэпертуару.

Не выдаваўся з 1941 па 1944 гады.

Літаратурных выданняў у 20 гады было мала, іх замянялі літаратурныя старонкі ў газетах, толькі 2 газеты з літаратурнымі дадаткамі – “Савецкая Беларусь” (“Радавая рунь – літ. дадатак), “Беларуская веска” (“Чырвоны сейбіт” – літаратурны дадатак).

1923 – часопіс “Маладняк”. Орган літаратурнага аб’яднання “Маладняк”. “Маладняк” – масавы рух, налічваў сотні членаў, філіялы дзейнічалі практычна ва ўсіх гарадах Беларусі. У 1922 годзе пачаўся раскол маладняка.

У 1928 “Маладняк” перастаў выходзіць. Выходзіў рэгулярна раз у месяц малымі кніжкамі. Аб’ем – каля 200 старонак. Першы рэдактар – Міхась Чарот. Арыентаваны часопіс быў на моладзь.

Першы нумар, каля ста старонак: верш Чарота, артыкул Чарвякова. Маладняк меў філіялы ва ўсіх беларускіх гарадах, якія выпускалі свае альманахі. У Оршы быў “Аршанскі маладняк”; у Клімавічах – “Маладняк калінаўшчыны”. Таксама былі ў Маскве і Петраградзе.

1927 – “Узвышша” (літаратурнае згуртаванне), выйшаў першы нумар часопіса “Узвышша” (ліпень 1927). Часопіс праіснаваў да 1932. Было выдадзена 39 кніг. Фармат – як і ў “Полымя” (кніжкі, нагадваючыя А4). Аб’ем – 150 старонак. Перыядычнасць – раз у месяц. Былі выпадкі, калі “Узвышша” выдавалася два разы на месяц. Афармленне сціплае, ніякіх малюнкаў ці фатаграфій. Шмат літаратурна-крытычных артыкулаў. “Часопіс літаратуры, мастацтва, крытыкі”. З ліквідацыяў самога літаратурнага аб’яднання знік і сам часопіс.

“Літаратура і мастацтва”

Штотыдневая. 26 лютага 1932 – першы нумар. Тыраж быў каля 10к экземпляраў на пачатку. На канец 30 – пачатак 40 – 30к экземпляраў. Фармат А3. Шмат прапаганды і лозунгаў. З 1934 ЛіМ становіцца органам Саюза пісьменнікаў БССР. У канцы 30 гадоў выходзіў на 8 палосах. Пасля вайны аб’ем павялічваўся.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: