Станаўленне журналістскай адукацыі ў БССР

Першыя навучальныя ўстановы, якія навучалі журналістыцы – розныя партыйныя школы, дзе былі трох ці шасцімесячные курсы. Першая школа – 1920, Віцебск. У гады грамадзянскай вайны дзейнічала школа ваенных карэспандэнтаў у Магілеве. У 1923 у Маскве быў створаны Маскоўскі інстытут журналістыкі. З 1924 ен стаў Дзяржаўным інстытутам журналістыкі.

Кіраўнічыя кадры для друку рыхтаваліся ў Маскве. Тэрмін навучання – тры гады. Хто мог стаць студэнтам: чалавек са стажам партыйнай і камсамольскай работы (не меньш за тры гады партыйнага стажа; два гады працоўнага стажу). 1930 – ІЖ зноў змяніў назву, стаў Камуністычным інстытутам журналістыкі імя праўды. Гэта была цэнтральная вышэйшая навучальная ўстанова. Па аналогіі ў 30-ыя гады ў буйных гарадах СССР пачынаюць стварацца свае інстытуты журналістыкі. У 1932 у Мінску на базе вышэйшай сельска-гаспадарчай школы быў заснаваны Камуністычны інстытут журналістыкі. У кастрычніку 1932 пачаліся заняткі. Патрабаванні да абітурыентаў былі тыя ж самыя. Праіснаваў да пачатку вайны. Ажыццявіў шэсць выпускаў. 224 чалавекі закончылі КІЖ: Астапенка (рэдактар “Звязды” у час вайны), Фельшчэнка (“Савецкая Беларусія”), Фесько (“Сталінская молодежь”), Барашкаў (“Чырвоная змена”), Бярозкін (“Піянер Беларусі”).

У 1934 КІЖ БССР атрымаў імя Кірава.

Планавалася з 1941 года перавесці тэрмін навучання на 4 гады. Быў павялічаны план прыемаў. Дысцыпліны у КІЖ (складзены ў Маскве, тры цыклы):

1. Грамадска-палітычныя дысцыпліны: гісторыя партыйнага руху, гісторыя партыі, асновы марксізма/ленінізма і гэтак далей

2. Дысцыпліны моўнага цыклу: 2 мовы і 2 літаратуры

3. Спецыяльныя дысцыпліны

Узначаліваў КІЖ Марк Зярніцкі. У КІЖы быў свой інтэрнат, добрая бібліятэка, падрыхтоўчыя курсы, сектар завочнага навучання. “Кіжавец” – газета, потым стала “Кіравец” (орган прафкама і рэктарата КІЖа). Выходзіла 2 разы на тыдзень. Фармат А3. Тыраж – каля 500 экземпляраў. Прапаганда камуністычнага руху, пісала пра міжнароднае становішча, мела літаратурную старонку, зваротная сувязь. Шмат інфармацыі пра вучобу. Рашэнні пленума ВЦК.

У БССР КІЖу папярэднічалі: Камуністычны ўніверсітэт імя Леніна (1925), было газетнае аддзяленне, дзе рыхтавалі журналістаў; 1920 – Мінская партыйная школа (курсы), не вышэйшая; сельскагаспадарчая школа імя Кірава.

Перапынак у падрыхтоўцы журналістскіх кадраў – чатыры гады. У 1944 было прынята рашэнне аб стварэнні факультэта журналістыкі ў БДУ. Быў аб’яўлены прыем. Дзяўчаты/хлопцы са стажам камсамольскай дзейнасці і працоўным стажам і закончанай базавай адукацыяў (7 год). Праводзілася субяседванне, дзе задаваліся пытанні наконт становішча БССР, Леніна, Маркса і Энгельса. Правяралася пісьменнасць, трэба было напісаць эссе. У верасні адбылася першая ўступная кампанія, 1 лістапада 1944 года пачаліся заняткі, набралі адразу на 2 курсы: 30 студэнтаў на 1 курс і 11 на другі курс (тыя, хто меў сярэднюю адукацыі і паказаў лепшыя вынікі пасля субяседвання). Першы выпуск – 1948. Таксама 4-гадовае навучанне. Сярод першых выпускнікоў была Ніна Аляксандраўна Сніцарава (выкладала па прошлы год у ІЖ БДУ).

Першым дэканам журфака стаў Уладзімір Ігнатавіч Ліс (рассіянін). Потым, у 1947, дэканам стаў Фактаровіч Давід Яўсеевіч – гісторык, працаваў амаль паўгода. У канцы 1947 – Марк Саламонавіч Зярніцкі, быў дэканам некалькі месяцаў. З 1 верасня 1947 года прынята рашэнне спыніць дзейнасць журфака як асобнага факультэта: няма выкладчыкаў, сродкаў. 20 гадоў журфак быў проста аддзяленнем пры філалагічным факультэце. 1967 – прынята рашэнне аднавіць дзейнасць журфака як асобнага факультэта. Звязана з імям Рыгора Васіл’евіча Булацкага. Выкладчык кафедры гісторыі журналістыкі.
З 1967 па 1980 Булацкі быў дэканам факультэта журналістыкі. Падрыхтаваў больш дваццаці кандыдатаў навук. З 1980 па 1986 журфак узначаліваў Павел Іванавіч Ткачоў. З 1986 па 1996 – Слука. З 1996 па 1997 – Петр Леанідавіч Дарашчонак. З 1997 па 2005 – Васіль Пятровіч Вараб’еў. З 2005 і па нашы дні – Сяргей Валянцінавіч Дубовік. З 2008 ен жа – дырэктар Інстытута журналістыкі БДУ.

Першыя кафедры – тэорыі і практыкі партыйна-савецкага друку (першая); кафедра беларускай мовы (Цікоцкі ўзначаліваў); гісторыі партыйна-савецкай журналістыкі. Аднаўленне факультэта звязана з заснаваннем яшчэ адной кафедры – тэлебачання і радыевяшчання (1967, узначаліваў Мікалай Екавіч Дастанка).


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: