Друк іншых партый

Ваенныя выданні бальшавікоў

Выданні Саветаў

Рускамоўная прэса. Па меркаванні даследчыкаў, у гэтыя два гады акупацыі на тэрыторыі Беларусі выдавалася каля 300 газет. У тых месцах, дзе ўсталявалася Савецкая ўлада, з’яўляліся мясцоўныя друкі – ізвестія советов… Ізвестія советов – органы мясцовай улады, якія сталі прататыпамі мясцовай прэсы. Узніклі гэтыя газеты ў 1917-18 гадах. “Ізвестія могілевского совета” – 1 студзеня 1918 года. Ізвестія советов выдаваліся 2 разы на тыдзень больш-менш рэгулярна. У ваенных умовах часта змяняліся назвы і месцы выданняў.

Газеты, якія ўзнікалі стыхійна. Вызначыць іх тэрмін выхаду і перыядычнасць немагчыма. Гэта было выданне А4, двухпалоснае, нагадвала лістоўку. Газета “Фронт” (1918, Магілеў), “Трудовое крестьянство” (Мінск), “Савецкая правда” (Мінск, 1917-18), “Падпольная праўда” (Мінск), “Да зброі” (Магілеў, 1918), “Мінскі пралетарый”, “Саха і молат”, “Беларуская праўда” (Мінск).

Першая паласа – тэлеграмы з фронту, калі публіцыстыка – выкрыцце намераў аккупантаў; прапагандысцкія кампаніі, акцыі (па збору медыкаментаў, ежы); выкрыцце БНР, яе крытыка. Другая паласа – мітынгі з воінскіх часцей у падтрымку ўлады саветаў. Шмат заклікаў.

На тэрыторыі Беларусі ў гэты час былі прадстаўлены выданні не толькі бальшавікоў.

1. Друкаваліся прасавецкія газеты на мовах нацыянальных меншасцей. Былі аналагі “Звязды” на літоўскай (“Камуністас”), яўрэйскай (“Штэрн”), польскай (“Млот”). Акрамя гэтага былі выданні меншавікоў, эсэраў, БУНДа, БСГ. У гэтых газетах часта гучала крытыка бальшавіцкай улады: напрыклад, спыненне ці працяг вайны; сацыяльнага становішча насельніцтва; сапраўдных намераў бальшавікоў; прычыны голаду насельніцтва. “Мінская газета”, “Наш пуць” (Віцебск), “Мінскі голас”, “Магілеўскі голас”, “Бабруйскі дзень”, “Мінскіе новості”. Газеты не даследаваныя, іх вывучэнне ў савецкі час было забаронена.

2. Выданні БСГ. Шмат беларусскіх выданняў выдаваліся ў Вільні.

Газета “Вольная Беларусь”

Выходзіла з мая 1917 па лістапад 1918 у Мінску. Газета грамадска-палітычная, эканамічная, літаратурная. 2 разы на тыдзень, выдавалася на прыватныя сродкі. Рэдактар-выдавец – Язэп Лесік. Тыраж – каля 500 экземпляраў. Лесік размяшчаў тут свае артыкулы і публіцыстыку. Афармленнем займалася яго жонка. Часам дапамагаў Ядзвігін Ш.

“Звон”

У перыяд польскай акупацыі з верасня па кастрычнік 1919 года ў Мінску выходзіла газета “Звон”. Рэдактар-выдавец – Іван Луцэвіч (Купала). Калі бальшавікі даведаліся пра газету, яны спынілі выданне. З лістапада 1919 па жнівень 1920 удалося аднавіць газету пад назвай “Беларусь”. Таксама штодзенная, палітычна-эканамічная і літаратурная. Тое выданне, дзе друкаваў сваю публіцыстыку Купала.

У Мінску Купала выдаваў часопіс “Рунь” (май-ліпень 1920), некалькі выданняў БСГ выходзіла ў Вільні: “Грамадзянін” (1919), “Беларуская думка”, “Беларускае жыцце”.

Лекцыя 3


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: