Лютаўская (1917г. ) рэвалюцыя ў Расіі і Беларусі. Беларускі нацыянальны рух у 1917 годзе

Цяжар першай сусветнай вайны, гаспадарчая разруха выклікалі ўсё большую незадаволенасць у грамадстве. Нарастала забастовачная барацьба. 23 лютага 1917 г. на вуліцы Петраграда выйшлі работніцы тэкстыльных прадпрыемстваў. Мітынгі і дэманстрацыі праходзілі пад лозунгамі" Далоў вайну!", "Далоў самадзяржаў'е!". Стачка набыла характар агульнагарадской, а 27 лютага з пераходам на бок рабочых салдат Петраградскага гарнізона перарасла ва ўзброенае паўстанне. Цар Мікалай II адрокся ад прастола. У гэтых

Йювах рабочыя і салдаты стварылі свой орган улады — етраградскі савет. Паралельна з дэпутатаў Дзяржаўнай думы вылучаецца Часовы ўрад. Так узнікае двоеўладдзе.

У пачатку сакавіка 1917 г., калі звесткі аб перамозе рэвалюцыі дайшлі да Беларусі, у гарадах і мястэчках прайшлі мітынгі, дэманстрацыі, акцыі непадпарадкавання ўладам. Пачалі стварацца саветы рабочых, салдацкіх дэпутатаў. Так, 4 сакавіка быў абраны Мінскі савет рабочых дэпутатаў, 6 сакавіка на сумесным пасяджэнні выканкама і салдат-дэпутатаў ад воінскіх часцей было вырашана стварыць Мінскі савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 8 сакавіка быў абраны пастаянны Выканаўчы камітэт савета. Яго ўзначаліў меншавік Б.Позерн. Мінскі савет прыняў пастанову аб абранні салдацкіх фабрычна-заводскіх, сялянскіх камітэтаў, стварэнні прафесійных саюзаў, палітклубаў.

У гэты ж час дзейнічаў Часовы грамадскі камітэт парадку, створаны 4 сакавіка па даручэнні сходу прадстаунікоў Мінскай гарадской думы, земстваў, гарадскога саюза, ваенна-прамысловага камітэта, многіх палітычных партый, духавенства, рабочых. 6 сакавіка Часовы ўрад назначыў губернскіх і павятовых камісараў, да якіх пераходзіла мясцовая ўлада. Быў выпрацаваны парадак фарміравання ўстаноў самакіравання: павятовых, валасных, гарадскіх камітэтаў. Мясцовыя органы ўлады падпарадкоўваліся дырэктывам Часовага ўрада.

Значны ўплыў на палітычнае жыцдё мела войска. Пры захаванні падпарадкаванасці салдат камандзірам па ваенных пытаннях вайсковыя падраздзяленні ўсё болын уцягваліся ў падзеі, якія адбываліся ў раёнах дыслакацыі часцей. У сакавіку-красавіку 1917 г. пачаліся выбары салдацкіх камітэтаў. Яны павінны былі садзейнічаць павышэнню палітычнай і культурнай адукаванасці салдат, дэмакратызацыі армейскага жыцця. Хутка салдацкія камітэты пад уздзеяннем палітычных партый пачалі ўмешвацца ў работу камандзіраў, весці антываенную агітацыю. У красавіку 1917 г. I з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту зацвердзіў Палажэнне аб салдацкіх камітэтах. Дэлегаты падтрымалі курс Часовага ўрада на працяг вайны ў мэтах абароны дэмакратычнай рэвалюцыі, выступілі за прадастаўленне салдатам права слова, друку, сходу і г.д. З'езд унёс прапанову ўраду па рабочых і сялянскіх пытаннях (увядзенне 8-гадзіннага рабочага дня, устанаўленне мінімальнай зарплаты, канфіскацыя царкоўных, манастырскіх зямель, сацыялізацыя зямлі). Прынятьія рашэнні мелі буржуазна-дэмакратычны характар.

У сакавіку-красавіку 1917 г. пашыраецца сялянскі рух. 20—23 красавіка ў Мінску адбыўся з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупіраваных паветаў Віленскай губерняў. Ён выказаўся за хутчэйшае заключэнне міру. Але, пакуль існавала неабходнасць абароны краіны, з'езд лічыў магчымым і далей весці вайну. Па аграрным пытанні дэлегаты рэкамендавалі правесці сацыялізацыю зямлі, увесці ўраўнальнае землекарыстанне. Канчатковае рашэнне праблемы адкладвалася да Усерасійскага ўстаноўчага сходу. Эсэраўскую аграрную праграму падтрымалі сялянскія з'езды Магілёўскай і Віцебскай губерняў.

Лютаўская рэвалюцыя абудзіла палітычную актыўнасць шырокіх мас насельніцтва, і гэтую актыўнасць выкарысталі палітычныя партыі для пашырэння свайго ўплыву ў грамадстве. Найбольш моцныя пазіцыі мелі бундаўцы, эсэры і меншавікі. Актыўна дзейнічалі бальшавіцкія арганізацыі. Ідэі нацыянальна-вызваленчага адраджэння вызвалі да жыцця дзесяткі партый і груповак. Памешчыцка-клерыкальныя арганізацыі (Саюз беларускай дэмакратыі, Саюз беларускага народа, Саюз ксяндзоўбеларусаў, Беларускі саюз зямельных уласнікаў і інш.) зрабілі крок у бок ліберальнай буржуазіі. Яны арыентаваліся на партыю кадэтаў і бачылі Беларусь у складзе Расійскай дзяржавы з правамі абласнога самакіравання ў пытаннях гаспадарчага і культурнага жыцця.

Блізкай да гэтай групоўкі была Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС). Праграмныя дакументы БПНС зафіксавалі патрабаванні захавання прыватнай уласнасці, аўтаноміі Беларусі з заканадаўчым органам (краёвай радай) у складзе федэратыўнай Расійскай рэспублікі. Партыя выступала за адраджэнне беларускай культуры, увядзенне культурна-нацыянальнай аўтаноміі для нацыянальных меншасцяў.

Каля 5 тыс. чалавек налічвала Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). На канферэнцыі ў сакавіку 1917 г. БСГ падтрымала палітыку Часовага ўрада, ідэю стварэння федэратыўнай рэспублікі з аўтаноміяй Беларусі.

25 — 27 сакавіка 1917 г. па ініцыятыве Мінскага камітэта дапамогі ахвярам вайны, БПНС і БСГ адбыўся з'езд беларускіх нацьшнальнах арганізацый, на якім прысутнічала каля 150 чалавек. З'езд абраў Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) на чале з Р.Скірмунтам. 10 з 18 яго членаў з'яўляліся прыхільнікамі БСГ. Прызнаючы палітыку Часовага ўрада, з'езд даручыў БНК правесці выбары ў Беларускую краёвую раду, распрацаваць мясцовую канстытуцыю, прыступіць да склікання сялянскага і настаўніцкага з'ездаў, стварэння кааператываў, заснавання беларускамоўных школ. У маі БНК пачаў выдаваць газету "Вольная Беларусь". Беларускія нацыянальна-дэмакратычньга партыі зрабілі спробу дабіцца ад Часовага ўрада перадачы ўлады Беларускай краёвай радзе. Але расійскія буржуазныя палітыкі не падтрымалі гэтыя аўтанамісцкія захады. БНК пайшоў па шляху стварэння мясцовых устаноў улады, вайсковых фарміраванняў. Супрацьдзеянне палітыцы БНК аказвалі не толькі прадстаўнікі дзяржаўнай улады, але і арганізацыі РСДРП(б), якія імкнуліся завалодаць ініцыятывай у Саветах, фабрычна-заводскіх камітэтах, прафсаюзах, салдацкіх арганізацыях.

Складаным было становішча на фронце. 18 чэрвеня руская армія перайшла ў наступленне на паўднёва-заходнім напрамку. У выніку паражэння на Паўднёва-Заходнім і Заходнім франтах дзесяткі тысяч салдат і афіцэраў загінулі і былі паранены. Наспеў востры палітычны крызіс. 4 ліпеня 1917 г. у Петраградзе прайшла несанкцыяніраваная паўмільённая дэманстрацыя. 3 дазволу выканкама Усерасійскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў дэманстрацыя была расстраляна. Двоеўладдзе закончылася. Уся ўлада перайшла да Часовага ўрада, які прымяніў сілу да апазіцыйных партый і рухаў. У падполле перайшлі бальшавікі. Распускаліся салдацкія камітэты, расфарміроўваліся некаторыя вайсковыя часці. На Заходнім фронце ўводзілася пакаранне смерцю. У гэтых умовах РСДРП(б) на VI з'езде (26 ліпеня — 3 жніўня 1917 г.) прымае рашэнне аб падрыхтоўцы ўзброенага паўстання супраць Часовага ўрада.

8 — 10 ліпеня 1917 г. у Мінску адбыўся II з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый, на якім была абрана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый на чале с Я.Лёсікам. Цэнтральная рада рабіла спробы аб'яднаць беларускі рух вакол нацыянальнай ідэі. Меншавікі, эсэры, бундаўцы былі супраць палітычнай аўтаноміі Беларусі. Яны лічылі лепшым абласное самакіраванне беларускіх губерній у межах дэмакратычна-рэспубліканскай Расіі.

У ліпені — жніўні 1917 г. на Беларусі прайшлі выбары ў мясцовыя органы самакіравання — гарадскія думы, земствы. Найболыную колькасць месцаў у гарадскіх думах атрымалі эсэры, бундаўцы, польскі сацыялістычны блок, яўрэйскі нацыянальны блок, кааліцыя польскіх партый. На выбарах у валасныя земствы перамогу атрымалі эсэры, у мястэчках — бундаўцы. Такім чынам, ні беларускія нацыянальныя партыі, ні бальшавікі летам 1917 г..не карысталіся значнай падтрымкай сярод насельніцтва.

Тым часам Часовы ўрад працягваў рэпрэсіўную палітыку навядзення парадку. 18 ліпеня Вярхоўным галоўнакамандуючым быў прызначаны генерал Л.Г.Карнілаў, які ў канцы жніўня патрабаваў устанавіць у краіне ваенную дыктатуру. Па загадзе Карнілава ў Петраград былі накіраваны вайсковыя часці, каб разагнаць Саветы і Часовы ўрад. Супраць выступілі мясцовыя Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, многія вайсковыя часці, рабочыя беларускіх гарадоў. Пры Саветах фарміраваліся ваенна-рэвалюцыйныя камітэты, ствараліся баявыя дружыны на фабрыках і заводах. 30 жніўня быў арганізаваны Часовы рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту (старшыня М.В.Фрунзе). Рэвалюцыйна настроеныя салдаты і рабочыя ўстанавілі кантроль над стратэгічнымі чыгуначнымі вузламі, арсеналамі. Акцыя генерала Карнілава не атрымала падтрымкі. Узначалілі гэтую барацьбу бальшавікі, што значна павысіла іх уплыў на працоўныя масы. У другой палове верасня 1917 г., напрыклад, у ходзе перавыбараў Саветаў бальшавікі атрымалі большасць у Мінскім Савеце рабочых і салдацкіх дэпутатаў, затым у Слуцкім і Рэчыцкім Саветах. Трэба адзначыць, што працэс бальшавізацыі Саветаў не насіў масавага характару. Але бальшавіцкія арганізацыі збіралі сілЬі. Бальшавікі Беларусі, Заходняга фронту і Смаленшчыны на канферэнцыі 15 —18 верасня ў Мінску абралі адзіны кіруючы орган — ПаўночнаЗаходні камітэт РСДРП(б).

Лідэры беларускага руху ў мэтах каардынацыі сваёй дзейнасці 24 верасня 191/ г. склікалі ў Маскве I Беларускі з'езд, большасць дэлегатаў якога прадстаўлялі БСГ.На з'ездзе БСГ стварыла дзве фракцыі. Захады па кансалідацыі сіл у адзін нацыянальны фронт не атрымалі падтрымкі. Пры абмеркаванні пытання аб палітычным уладкаванні Беларусі прадстаўнікі БСГ пакінулі з'езд. У кастрычніку 1917 г. раскалолася Беларуская сацыялістычная грамада. На аснове Петраградскай арганізацыі БСГ стварылася Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя. Петраградская, Маскоўская і Бабруйская арганізацыі БСГ пасля III з'езда партыі (14 — 25 кастрычніка) заявілі аб непадпарадкаванні ЦК БСГ.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: