Уплыў 1905-1907 гг. , на лёс і духоўнае абуджэнне беларускага народа

На пачатку XX ст. інтэнсіўны прамысловы ўздым змяніўся сусветным эканамічным крызісам, які ахапіў большасць галін народнай гаспадаркі Расійскай імперыі. У беларускіх губернях на працягу 1900 — 1903 гг. былі закрыты 532 фабрычна-заводскія прадпрыемствы. У меншай ступені крызіс закрануў лёгкую прамысловасць. Гэта дало магчымасць многім прадпрыемствам Беларусі прадоўжыць сваю работу. Між тым эканамічны крызіс, канкурэнцью з боку фабрычнай вытворчасці прывялі да складанай сітуацыі ў рамесніцкай вытворчасці, якая з'яўлялася дамінуючай на Беларусі. Для таго каб быць канкурэнтаздольнымі, рамеснікі, невялікія прадпрыемствы перапрацоўчай прамысловасці павінны былі інтэнсіфікаваць працу наёмных рабочых, павялічваць працоўны дзень.

Асаблівасці эканамічнага развіцця беларускіх губерняў не з'яўляліся дамінуючым фактарам. Эканоміка Беларусі падпарадкоўвалася агульным эканамічным законам, усё больш уцягвалася ў сусветную эканамічную сістэму. Тут назіралася канцэнтрацыя вытворчасці і капіталу, узнікалі акцыянерныя таварыствы, манапалістычныя аб'яднанні.

У гэты час на Беларусі адбываўся працэс капіталізацыі вёскі. Скарачалася дваранскае землеўладанне, фарміравалася буржуазная зямельная ўласнасць. Сельская гаспадарка беларускіх губерняў на пачатку XX ст. была арыентавана на развіццё мяса-малочнай жывёлагадоўлі. На Беларусі дзейнічала каля 300 сыраварных і масларобчых заводаў, 430 вінакурных заводаў, якія перапрацоўвалі на спірт бульбу. Даволі шырока выкарыстоўваліся розныя сельскагаспадарчыя машыны, железныя плугі і другія прылады працы. Па ўзроўні тэхнічнай узброенасці сельская гаспадарка Беларусі была адной з перадавьгх сярод еўрапейскіх губерняў Расійскай імперыі. Разам з тым развіццё капіталістычных адносін тармазілася рознымі феадальнымі перажыткамі. Накладвала свой адбітак на лёс вёскі без- і малазямелле сялянства. У 1905 г. каля 50 % сялянскіх гаспадарак мелі надзел да 10 дзесяцін зямлі. Аграрная перанаселенасць вёскі, высокія падаткі і павіннасці выклікалі значную міграцыю беларусаў у прамысловыя гарады Расіі, Сібір, за межы краіны.

Сацыяльная напружанасць у гарадах і вёсках стварала спрыяльныя ўмовы для радыкалізацыі рабочага і сялянскага руху, стварэння палітычньгх партый. Аднымі з першых палітычных партый на тэрыторыі беларускіх губерняў былі Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя (1897), Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Полыычы і Расіі (Бунд, 1897), РСДРП (1898), Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы (1900), партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (1901).

Першыя палітычныя партыі стварала не буржуазія, як гэта было ў дзяржавах Заходняй Еўропы, а рабочы клас. На тэрыторыі Беларусі на пачатку стагоддзя вядучую ролю ў рэвалюцыйна-дэмакратычным руху займалі агульнарасійскія, польскія, яўрэйскія палітычныя партыі. Станаўленне беларускіх палітычных арганізацый стрымлівалася слабай нацыянальнай самасвядомасцю беларускай буржуазіі, сялянства, рабочага класа. Беларускае нацыянальнае пытанне знаходзіла водгук перш за ўсё ў асяроддзі інтэлігенцыі, вучнёўскай і студэнцкай моладзі. У канцы 1902 г. на базе гурткоў, якія дзейнічалі ў Вільні, Мінску, Пецярбургу, была створана Беларуская рэвалюцыйная грамада. У 1903 г. яна прыняла назву — Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Асноўнае сваё значэнне гэта партыя бачыла ў знішчэнні самадзяржаў'я ў саюзе з расійскімі рэвалюцыйнымі сіламі і будаўніцтве сацыялістычнага грамадства, выступала за дэмакратычную рэспубліку ў межах Расійскай Федэрацыі. Аграрная праграма БСГ патрабавала ліквідацыі прыватнай зямельнай уласнасці, роўнага падзелу зямлі паміж тымі, хто яе апрацоўвае.

Найбольш значны ўплыў на рабочы рух меў Бунд. Выступаючы як "адзіны прадстаўнік яўрэйскага пралетарыяту", Бунд зваў да звяржэння самадзяржаў'я і ўстанаўлення дэмакратычнай рэспублікі. Бунд увайшоў у склад РСДРП як аўтаномная арганізацыя, самастойная ў пытаннях, маючых дачыненне да яўрэйскага пралетарыяту. На II з'ездзе РСДРП (1903) Бунд выходзіць з партыі ў сувязі з непрыняццем яго прапановы аб федэратыўнай пабудове РСДРП.

У 1903 — 1904 гг. на Беларусі ішло фарміраванне бальшавіцкіх сацыял-дэмакратычных арганізацый. Яно завяршылася стварэннем Палесскага і Паўночна-Заходняга камітэтаў РСДРП.

Беларусь была адным з цэнтраў, дзе стваралася партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў. У канцы 1901 г. яна была арганізацыйна аформлена, а ў 1902 г. у склад эсэраў увайшла Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі, якая дзейнічала ў Мінску. Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў выступала за ліквідацыю самадзяржаў'я і ўстанаўленне дэмакратычнай рэспублікі, правядзенне сацыялізацыі зямлі. Тактыка партыі заключалася ў спалучэнні арганізатарскай і агітадыйна-прапагандысцкай работы з індывідуальным тэрорам супраць прадстаўнікоў дзяржаўнай улады.

Развіццё класавых супярэчнасцяў, нарастанне канфрантацыі ў грамадстве набліжалі рэвалюцыйную сітуацыю ў краіне. Яе эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміраваліся ў перыяд эканамічнага крызісу, калі рабочы рух паступова прымае палітычны характар. Да таго ж рускаяпонская ваііна значна паскорыла працэс палітызацыі вёскі.

Пачаткам першай расійскай рэвалюцыі з'явіліся падзеі 9 студзеня 1905 г. Расстрэл шматтысячнага шэсця рабочых да цара ўскалыхнуў краіну. Пратэст супраць "Крывавай нядзелі" выказалі працоўныя Беларусі. 3 11 па 17 студзеня праходзілі акцыі пратэсту ў Мінску, забастоўкі рабочых і рамеснікаў, дэманстрацыі. Палітычныя стачкі адбыліся ў Брэсце, Віцебску, Гродне, Гомелі, Полацку, Смаргоні. У гэтай барацьбе удзельнічалі рабочыя 30 гарадоў і мястэчак.

3 палітычньгх партый найбольш актыўны ўдзел у рэвалюцыйнай барацьбе прынялі Бунд, РСДРП, эсэры, якія спрабавалі аб'яднаць свае намаганні шляхам стварэння кааліцыйных камітэтаў. Другі этап палітычньгх выступленняў працоўных быў звязаны са святкаваннем 1 Мая і правядзеннем мітынгаў салідарнасці з рабочымі Лодзі, Варшавы, Адэсы.

Разам з палітьгчнымі выступленнямі назіралася і эканамічная барацьба рабочьгх і сялянства. Летам 1905 г. узмацніўся сялянскі рух. Акрамя традыцыйных формаў барацьбы (патравы памешчыцкіх угоддзяў, рубка лесу) на вёсцы праходзілі сходы, мітынгі, забастоўкі, на якіх выказваліся палітычныя патрабаванні. Восенню 1905 г. ініцыятарамі рэвалюцыйных выступленняў сталі чыгуначнікі. У кастрычніку яны спынілі рух на асноўных чыгуначных магістралях. Пачалася Усерасійская палітычная стачка.

17 кастрычніка 1905 г. Мікалай II падпісаў Маніфест аб абвяшчэнні дэмакратычных свабод, скліканні Дзяржаўнай Думы з заканадаўчымі паўнамоцтвамі. Буржуазна-ліберальны лагер бьгў задаволены такім рашэннем. Прадстаўнікі буржуазіі атрымалі легальную магчымасць ствараць палітычныя партыі і ўдзельнічаць у прадстаўнічых органах улады. Бліжэйшыя іх задачы, такім чынам, былі вырашаны. Рэвалюцыйна-дэмакратычныя сілы лічылі неабходным працягваць барацьбу. Для каардынацыі дзеянняў у гарадах Беларусі ствараліся стачачныя камітэты, кааліцыйныя саветы. У палітычную барацьбу былі ўцягнуты працоўныя 53 гарадоў і мястэчак. У Мінску, Гомелі, Мазыры, Віцебску і другіх гарадах пры разгоне дэманстрацый мясцовыя ўлады прымянілі сілу. Сотні чалавек былі забіты і паранены. 18 кастрычніка на вакзальнай плошчы ў Мінску былі расстраляны ўдзельнікі мітынгу.

У канцы 1905 гг. у рэвалюцыйны рух усё болын уцягваецца армія. Салдацкія хваляванні адбыліся ў Віцебску, Магілёве, Гродне, Бабруйску, Брэсце. 278

У снежні 1905 г. царскі ўрад закрыў апазіцыйныя газеты, якія надрукавалі так званы фінансавы маніфест. 7 снежня ў Маскве пачалася палітычная забастоўка. Праз некалькі дзён яна перарасла ва ўзброенае паўстанне, якое працягвалася да 18 снежня. На Беларусі снежаньскія палітычныя забастоўкі адбыліся ў Мінску, Гомелі, Баранавічах, Пінску і іншых гарадах. Аднак гэтыя выступленні не перараслі ва ўзброеныя паўстанні. Рэвалюцыйна-дзмакратычныя партыі ў гэты час занялі пазіцыю чакання. Што датычыць мясцовых улад, то яны дзейнічалі рашуча. Былі праведзены арышты кіраўнікоў і актывістаў апазіцыйнага руху, уведзена ваеннае становішча альбо становішча надзвычайнай аховы, праведзена перадыслакацыя войскаў у тыя раёны, дзе набіраў сілу забастовачны рух.

Трэба адзначыць, што царскі ўрад прымяняў не толькі рэпрэсіі. 2 снежня 1905 г. была адменена крымінальная адказнасць за ўдзел у эканамічных стачках, 11 снежня прыняты закон аб выбарах у Дзяржаўную Думу. З'явілася магчымасць калі не рашэння, дык пастаноўкі ў парламенце эканамічных, сацыяльна-палітычных праблем. Выбары ў I Дзяржаўную Думу, дазвол на стварэнне прафесійных саюзаў (сакавік 1906 г.), безумоўна, некалькі аслабілі канфрантацыю ў грамадстве.

Рэвалюцыйна-дэмакратычныя партыі байкатавалі выбары. Аднак яны адбыліся. Ад беларускіх губерняў было абрана 36 дэпутатаў, у тым ліку 13 сялян. 3 палітычных партый найболып моцныя пазіцыі ў I Дзяржаўнай Думе мелі кадэты. Дзейнасць Думы па многіх кірунках мела апазіцыйны характар. Яна выказала недавер ураду ў сувязі з публікацыяй 20 чэрвеня дзяржаўнай аграрнай праграмы, якая разыходзілася з думскім праектам. 9 ліпеня 1906 г. Дума была распушчана і былі назначаны новыя выбары.

Ва ўмовах спаду рэвалюцыі палітычныя партыі, у тым ліку рэвалюцыйна-дэмакратычныя, прынялі ўдзел у выбарах у II Дзяржаўную Думу. Больш таго, яны спрабавалі выступіць адзіным блокам. Такі блок, напрыклад, быў створаны ў Мінску ў складзе арганізацый РСДРП, Бунда, эсэраў, БСГ, сіяністаў-сацыялістаў і некаторых прафсаюзаў. Правыя таксама аб'ядналі свае сілы. У кастрычніку 1906 г. быў створаны "Русскнй окраннный союз", які выступаў пад шавіністычнымі лозунгамі, вёў актыўную антыпольскую і антыяўрэйскую агітацыю.

Польскія, часткова беларускія памешчыкі, каталіцкія святары выступалі ў абарону каталіцкай веры, за аўтаномнае развіццё края. Аўтанамісты вялі агітацыю праз касцёл, друк, крытыкавалі палітыку ўрада.

На выбарах у II Дзяржаўную Думу ў беларускіх губернях перамаглі правыя групоўкі. Акцябрысты і чарнасоценцы правялі 15 дэпутатаў, аўтанамісты атрымалі 11 месцаў у Думе. Кадэты мелі двух дэпутатаў, 8 чалавек былі беспартыйнымі. Але ў цэлым II Дзяржауная Дума была больш радыкальная, чым папярэдняя. Як і ў першай Думе, галоўным было аграрнае пытанне. Трудавікі, эсэры, сацыял-дэмакраты адстонвалі рэвалюцыйны шлях яго вырашэння. Іірадстаўнікі акцябрыстаў, памешчыцкіх партый падтрымалі ўрадавую праграму П.А.Сталыпіна. Не атрымаў падтрымкі дэпутатаў праект кадэтаў, разлічаны на абмежаванне памешчыцкага землеўладання.

II Дзяржаўная Дума выходзіла з-пад кантролю ўрада. Правыя партыі патрабавалі распусціць Думу. У маі 1907 г. супраць прадстаўнікоў сацыял-дэмакратычнай фракцыі ў Думе было зроблена абвінавачванне ў падрьгхтоўцы змовы супраць цара. Старшыня Савета міністраў П.А.Сталыпін патрабаваў пазбавіць гэтых дэпутатаў парламенцкай недатыкальнасці. Думская камісія пачала расследаванне. Але Мікалай II, не чакаючы вынікаў гэтага разгляду, 3 чэрвеня 1907 г. распускае Думу. Выбарчы закон, прыняты ў адпаведнасці з Маніфестам 17 кастрычніка, быў зменены. Першая расійская рэвалюцыя скончылася.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: