Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў пачатку XX ст

У пачатку XX ст. на Беларусі, як і ў другіх рэгіёнах Расійскай імперыі, адбываліся значныя змены ў эканамічным і сацыяльным развіцці. У беларускіх губернях назірала- ся скарачэнне рамесніцкай вытворчасці, рост фабрычна-заводскай прамысловасці. Прыярытэтнымі галінамі вытворчасці з'яўляліся харчовая, дрэваапрацоўчая. На Беларусь актыўна пранікае замежны капітал. 3 1909 г. эканоміка набывае тэндэнцыю стабільнага росту. Ствараюцца новыя прамысловыя прадпрыемствы, пашыраюцца аб'екты вытворчасці.

На тэрыторыі беларускіх губерняў у 1913 г. налічвала-. ся 1200 фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў, на якіх працавала каля 40 тыс. рабочых. Большасць прадпрыемстваў былі невялікімі па колькасці рабочых. 62,4 % з іх мелі да 15 чалавек. На буйных прадпрыемствах (больш 100 чал.) працавала каля 50 % рабочых. Такім чынам, па ўзроўні канцэнтрацыі вытворчасці Беларусь адрознівалася ад іншых прамысловых рэгіёнаў Расійскай імперыі, дзе гэта канцэнтрацыя была значна вышэйшай.

Развіццё прамысловасці вяло да пашырэння акцыянерных таварыстваў, манапалістычных аб'яднанняў. У 1909 — 1910 гг. былі арганізаваны Акцыянернае таварыства запалкавых фабрык, Акцыянерныя таварыствы Мазырскай фанернай фабрыкі, Дняпроўскай мануфактуры і інш. Ствараліся прадпрыемствы з удзелам замежнага капіталу. уска-бельгійскае таварыства валодала Віцебскай ільнопрадзільнай фабрыкай "Дзвіна", Руска-амерыканскае таварыства фабрык абутку ў Мінску.

Атрымала развіццё банкаўская сістэма. У беларускіх гарадах дзейнічалі канторы Азоўска-Данскога, Маскоўскага, Дзяржаўнага, Руска-Азіяцкага камерцыйнага, Віленскага прыватнага камерцыйнага і іншых банкаў. Акрамя таго, мясцовую прамысловасць фінансавалі банкірскія канторы і таварыствы ўзаемнага крэдыту.

Нягледзячы на высокія тэмпы росту цэнзавай прамысловасці, большасць рабочых працавала ў саматужна-рамеснай вытворчасці. На Беларусі існавала каля 90 тыс. такіх майстэрань, дзе працавалі гаспадар і адзін-два рабочых. Дробная і рамесная вытворчасць давала большасць прамысловай прадукцыі.

Прамысловы ўздым працягваўся да першай сусветнай вайны. Аднак прамысловасць Беларусі захавала сваю спецыфіку: пераважнасць рамесна-саматужнай прамысловасці і невялікіх прадпрыемстваў з размяшчэннем іх у сельскай мясцовасці ў непасрэднай блізкасці да вытворчасці сыравіны і рабочай сілы.

У перадваенны перыяд сельская гаспадарка Беларусі арыентавалася на вытворчасць мяса-малочнай прадукцыі. 3 ростам жывёлагадоўлі ішло будаўніцтва масларобчых, сыраварных заводаў. Важным кірункам з'яўлялася вырошчванне бульбы, якая ішла на перапрацоўку на мясцовыя бровары.

У беларускіх губернях адбываўся працэс капіталізацыі сельскай гаспадаркі. Дваранскае землеўладанне, якое ў 1905 г. складала 41 %, паступова скарачалася. Расла колькасць аб'ектаў прыватнай зямельнай уласнасці. Гэтаму садзейнічала аграрная рэформа. Яе ініцыятарам выступіў П.А.Сталыпін. Рэформа пачалася ў адпаведнасці з указам ад 9 лістапада 1906 г. Пасля зацвярджэння яго 111 Дзяржаўнай Думай Указ з 14 чэрвеня 1910 г. набыў сілу закону. Рэформа прадугледжвала ліквідацыю сельскай абшчыны, перадачу надзельнай зямлі ў прыватную ўласнасць, выдзяленне зямлі пад хутарскую гаспадарку альбо пад адруб, перасяленне малазямельных сялян у Сібір, на Далёкі Усход.

Трэба адзначыць, што плошча зямельных угоддзяў размяркоўвалася сярод сялян такім чынам, што значная іх колькасць не магла пракарміцца са сваёй зямлі. Такім чынам, толькі чвэрць двароў была заможнай.

Сталыпінская рэформа садзейнічала далейшай дыферэнцыяцыі вёскі. На надзельных і купчых землях 12 % сялянскіх двароў утварылі хутарскія і адрубныя гаспадаркі. Адныз іх сталі набіраць моц, другія прадалі зямлю і падаліся на заробкі ў горад альбо выехалі ў Сібір. У выніку перасяленчай палітыкі Беларусь пакінула 335 тыс. сялян.

Па меры фарміравання заможнага сялянства ўрад спрабуе зрабіць на іх упор. У 1911 г. па ініцыятыве П.Сталыпіна было прынята рашэнне аб увядзенні земетваў у Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай губернях шляхам выбараў па так званых нацыянальных курыях: рускай і польскай. У рускую курыю залічвалі не толькі рускіх, але і праваслаўных беларусаў. Маёмасны цэнз выоаршчыкаў быу паніжаны ўдвая. У Гродзенскай і Віленскай губернях земствы не ўводзіліся. Стварэнне мясцовых органаў кіравання не па саслоўных, а па нацыянальных курыях было скіравана на замацаванне пазіцый прыхільнікаў вялікаДзяржаўнай палітыкі.

Пасля заканчэння рэвалюцыі царскі ўрад перайшоў да больш жорсткіх формаў кіравання. Прадпрымальнікі атрымалі права прымяняць лакаўты ў сувязі з забастоўкамі рабочых. Летам 1907 г. былі праведзены арышты кіраўнікоў і актывістаў рэвалюцыйна-дэмакратычных партый. Партыйныя арганізацыі РСДРП, Бунда, ПС-Р, БСГ знаходзіліся ў заняпадзе. Быў значна аслаблены ліберальна-апазіцыйны цэнтр. Так, распаліся многія арганізацыі партыі кадэтаў. У 1907 г. на платформе кадэтаў была створана Краявая партыя Літвы і Беларусі. Яе аснову складалі польскія памешчыкі, святары. Партыя выступала за палітычнае раўнапраўе палякаў і каталікоў.

Наступленне рэакцыі значна звузіла магчымасці нацыянальна-дэмакратычнага руху. Цэнтрам беларускага нацыянальнага руху з'яўлялася газета "Наша ніва". У гэты перыяд яна выступала за дэмакратызацыю грамадства, нацыянальна-культурнае адраджэнне беларускага народа, пашырэнне дзейнасці земстваў, рэформу судоў, хутарызацыю сельскай гаспадаркі і г.д. "Наша ніва" надрукавала сотні карэспандэнцый. Для сялян яна пачала выдаваць "Беларускі каляндар", потым часопіс "Саха". У 1912 г.выходзіць літаратурны і грамадска-палітычны альманах "Маладая Беларусь". Былі створаны выдавецтвы "Загляне сонца і ў наша ваконца", "Наша хата", "Беларус" і інш. За 1908 — 1914 гг. было надрукавана 77 беларускіх кніжак.

Дзейнасць "Нашай нівы" садзейнічала прыходу ў беларускую літаратуру таленавітых паэтаў і празаікаў, пашырэнню навукова-папулярных ведаў у розных галінах навукі і прамысловасці, сельскай гаспадаркі, гандлю.

У гэты час на Беларусі пашыралася прапаганда вялікадзяржаўнага шавінізму. Праваслаўнае беларускае насельніцтва аб'яўлялася рускім. Чарнасоценцы, акцябрысты пры падтрымцы мясцовых улад і праваслаўнай царквы на выбарах у III і ІУДзяржаўную Думу атрымалі ў беларускіх губернях абсалютную большасць. Ні адна з рэвалюцыйных партый не змагла тут правесці сваіх кандыдатаў. Скараціўся рабочы і сялянскі рух. Некаторае яго пашырэнне назіраецца з 1912 г., агульны пад'ём забастовачнай барацьбы наступае толькі ў 1913 — 1914 гг.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: