Издательская деятельность белорусских народников

Другая палова ХІХ ст. - гэта буржуазна-дэмакратычны перыяд у гісторыі палітычнага руху ў Расіі. Перадавой грамадска-палітычнай сілай у гэты час было народніцтва. Выдавецкая дзейнасць народнікаў актывізавалася ў канцы 60-х гадоў, калі пачаўся новы пад'ём вызваленчага руху.

Шырокую агітацыйную дзейнасць вяла рэвалюцыйная арганізацыя “Зямля і воля”, якая стварыла некалькі падпольных друкарняў і выпускала лістоўкі пад агульнай назвай “Свабода”. У лік гэтых выданняў уваходзілі таксама “Колокол” Герцэна і Агарова, часопіс “Народное дело”, які стаў органам Рускай секцыі І Інтэрнацыянала, створаныя за мяжой рэвалюцыйныя органы рускага друку часопіс і газета “Вперед!” Лаўрова, “Набат” Ткачова, “Работник”, “Община”, а таксама шэраг падпольных выданняў у Расіі: “Начало”, “Земля и воля”, “Народная воля” і “Рабочая газета”, “Черный передел” і “Зерно”.

Няпэўнасць рэвалюцыйнай тэорыі народнікаў, характарыстыка сялянства як галоўнай рэвалюцыйнай сілы, ідэалізацыя сялянскай абшчыны прыводзіла да ўнутраных супярэчнасцей. У жніўні 1879 г. арганізацыя “Зямля і воля” распалася на дзве часткі.

Паслядоўнікі землявольцаў стварылі “Черный передел” і паклалі ў аснову сваёй дзейнасці агітацыйную работу сярод сялянства. Народавольцы аб'ядналіся вакол лозунга: барацьба з самаўладдзем самымі жорсткімі метадамі! Асновай сваёй дзейнасці яны лічылі тэрор.

На мяжы 70-х і 80-х гадоў ХІХ ст. у Расіі адбываецца далейшае паглыбленне эканамічных і палітычных супярэчнасцей. У гэтых умовах дзейнасць народнікаў актывізавалася.

Як было ўжо сказана, у жніўні 1879 г. у Пецярбургу “Зямля і воля” раздзялілася на дзве арганізацыі - “Черный передел” і “Народная воля”. Асноўнай база чорнаперадзельцоў становіцца Мінск. Тут была арганізавана падпольная друкарня, наладжаны выпуск часопіса “Черный передел” і рабочага лістка “Зерно”.

Пераносу арганізацыйнага цэнтра чорнаперадзельцаў у Мінск апроч усяго садзейнічала і тое, што ў кіраўнічай групе разам з Г.Пляханавым, Я.Стэфановічам, В.Ігнатавым і інш. аказаліся ўраджэнцы Беларусі С.Мікалаеў і Н.Караткевіч.

Першы мінскі нумар “Черного передела” (№3) выйшаў 21 мая 1881 г. пад рэдакцыяй А.Буланава. Назву часопіса Г.Пляханаў растлумачыў яшчэ ў жэнеўскім нумары ў студзені 1880 г.: “Парушэнне дзяржаўнай арганізацыі павінна складаць нашу першую задачу. І па той прычыне, што барацьба з дзяржавай можа здзяйсняцца толькі на глебе “Зямлі і Волі”, то мы, зыходзячы з вышэй сказаных агульных палажэнняў сацыялізму, прыходзім да неабходнасці агітацыі ў імя тых жа пачаткаў, за якія ўжо змагаліся Разін, Пугачоў і інш., прыходзім да таго, што называем рэвалюцыйным народніцтвам...

Вось чаму мы называем нашу газету “Черный передел”. У тых двух словах заключаецца рашэнне сялянскага пытання, ад якога, у сваю чаргу, залежаць усе астатнія”.

Мінскі нумар “Черного передела” пачынаецца “Заявай мінулых выдаўцоў часопіса”, напісанай Г.Пляханавым, а таксама яго артыкулам “Пісьмо ў рэдакцыю “Черного передела”, у якім сфармуляваны асноўныя напрамкі дзеяння народнікаў у Расіі. Менавіта ў гэтым артыкуле прагучаў шырокавядомы лозунг: “Освобождение народа должно быть делом самого народа.”

У часопісе надрукаваны таксама артыкулы: “С.-Пецярбург, 1 сакавіка”, “Некалькі слоў аб арганізацыі партыі П.Лаўрова”, “З выпадку падзей 1 сакавіка”, рубрыка “З сяла”. Быў у часопісе і міжнародны раздзел, дзе змешчаны артыкул “Некалькі слоў аб сацыялістычным руху ў Францыі”.

19 верасня 1881 г. выйшаў чацвёрты нумар часопіса, у якім шырока асветлены замах І.Грынявіцкага на цара. Пяты нумар “Черного передела” надрукаваны 21 снежня 1881 г.

Выданне часопіса ў Мінску - факт у гісторыі рэвалюцыйнага руху вельмі значны. Ён дапамог далейшаму расслаенню народніцтва і яго эвалюцыі да сацыял-дэмакратаў, да стварэння партыі рэвалюцыянераў.

Важным сведчаннем атрыўнай агітацыйнай працы чорнаперадзельцаў было выданне ў Мінску падпольнага лістка “Зерно”. Першы нумар яго з'явіўся ў снежні 1880 г. за мяжой разам з “Рабочей газетой” члена Выканкома “Народнай Волі” А.Жэлябава.

Група беларусаў (у розны час яна называлася “Беларуская грамада”, “Беларуская арганізацыя “Гомон”) выдала каля дзесяці брашур і адозваў. Вядомыя адозва “Да беларускай моладзі”, брашуры “Пісьмы аб Беларусі”, “Пасланне землякам-беларусам”, два нумары часопіса “Гомон” у 1884 г., праграма і зборнік “Артыкулы сацыяльна-рэвалюцыйнай беларускай народнай партыі”.

Найбольшую цікавасць сярод гэтых выданняў уяўляе часопіс “Гомон”. Выйшла ўсяго два нумары - першы ў пачатку 1884 г., другі - 15 лістапада таго ж года. У артыкуле “Ад рэдакцыі” ўказвалася, што на Беларусі поўнасцю адсутнічае жывое вольнае слова, што і зможа ліквідаваць часопіс. Акрамя таго, ён павінен быць кіраўнічым цэнтрам беларускага руху.

Друкаваўся “Гомон” на гектографе. У другім нумары было 40 старонак з матэрыяламі рэвалюцыйнага зместу. У першым нумары, акрамя звароту “Ад рэдакцыі”, надрукаваны праграмны артыкул “Аб значэнні і ролі мясцовых рэвалюцыйных груп у перыяд пасля палітычнага перавароту да ўстанаўлення моцнай формы ўлады”, зварот “Да беларускай інтхлігенцыі”, карэспандэнцыі з розных гарадоў Расіі, у тым ліку і з Беларусі.

Выдавецкая дзейнасць беларускіх народнікаў у Пецярбургу ўяўляе гістарычную цікавасць і з'яўляецца культурным скарбам.

Такім чынам, нагледзячы на цэнзуру, уціск паліцыі, кінутае К.Каліноўскім вольнае слова ўсё шырэй разыходзілася па Беларусі.

Часопіс “Черный передел”, газета “Зерно”, часопіс “Гомон” і шматлікія вядомыя і невядомыя беларускія выданні праклалі шлях вызваленчаму руху, адыгралі важную ролю ў стварэнні перыядычнага рэвалюцыйнага друку. Беларускія рэвалюцыянеры гэтага часу закладвалі падмурак нацыянальнага адраджэння.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: