Дзеепрыметнік

1. Беларускай мове больш уласцівы дзеепрыметнікі прошлага часу з суфіксамі -л-, -н-, -ен-, -т-, -ан -: спісаны сшытак, зжатая збажына, ачышчанае насенне; зрэдку ўжываюцца з суфіксамі –ўш-, -ш-: прыехаўшыя салдаты, нёсшыя зброю.

2. Вельмі рэдка ўжываюцца (часцей як тэрміны) дзеепрыметнікі цяперашняга часу з суфіксамі –уч-, -юч-, -ач-, -яч-, -ем-, -ім-: знікаючыя віды, рухаючая сіла, дрыжачыя галінкі, кіруемы апарат.

3. Зваротных дзеепрыметнікаў у беларускай мове няма: ожидающиеся результаты – чакаемыя вынікі.

4. Пры перакладзе дзеепрыметнікаў і дзеепрыметных словазлучэнняў з рускай мовы на беларускую могуць ужывацца:

· даданыя сказы: в настоящее время насчитывается более 500 вредных веществ, загрязняющих атмосферу – сёння налічваецца больш за 500 шкодных рэчываў, якія забруджваюць атмасферу;

· прыметнікі: предшествующее время – ранейшыя (мінулыя, даўнія) часы;

· дзеепрыметнікі з суфіксамі -н-,-ен-, -ан-, -т-, -л-: самым распространненым проявлением ишемии миокарда принято считать стенокардию – самым распаўсюджаным праяўленнем ішэміі міякарда прынята лічыць стэнакардыю;

· дзеясловы: звезды, светившиеся на небе – зоркі свяціліся на небе;

· дзеепрыслоўе: останавливался сбоку шагающий человек – спыняўся, крочачы збоку, чалавек.

· назоўнікі: будущая жизнь – будучыня

· развіты прыдатак: вещества, стимулирующие рост – рэчывы – стымулятары росту.

5. Дзеепрыметнікі разам з паяснёнымі словамі ўтвараюць дзеепрыметныя звароты, у пазіцыі пасля паяснёнага слова яны выдзяляюцца коскамі: Тканкі – групы клетак, падобныя па паходжанні, будове і прыстасаваныя да выканання адной або некалькіх функцый.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: