Запішыце словы па-беларуску. Абазначце суфіксы і растлумачце іх правапіс

Контролировать, демонстрировать, договаривать, комбинировать, выдумывать, доказывать, удваивать, отстаивать, оклеивать, отгадывать, показывать, раскапывать, выполнять, формулировать, овладевать, подписывать, обессиливать, отговаривать, переписывать, закрепить, разглядывать.

2. Прачытайце тэкст, паставіўшы дзеясловы ў патрэбнай форме. Выпішыце граматычныя асновы сказаў, абазначце канчаткі дзеясловаў, вызначце спражэнне дзеясловаў.

Асноўным элементам АЭС (з'яўляцца) энергаблок, у якім зманціраваны ядзерны рэактар – “атамны кацёл”, які грэе ваду, і турбагенератар, які выпрацоўвае электраэнергію. Паслядоўнасць працэсаў наступная: цепланасіцель першага контуру (прапампоўвацца) праз рэактар чатырма цэнрабежнымі цыркулярнымі помпамі, вада ў рэактары (грэцца) і (перадаваць) сваё цяпло вадзе другога контуру ў парагенератарах, нагрэтая вада ў парагенератарах (ператварацца) ў пару, якая (круціць) трбіну. Турбіна, у сваю чаргу, (круціць) ротар-магніт. Электрычны ток (выпрацоўвацца) дзякуючы вядомай з курса школьнай фізікі з'яве электрамагнітнай індукцыі – узнікненню электрарухаючай сілы ў замкнутым праводзячым контуры пры змяненні магнітнага патоку, які (працінаць) гэты контур. Пры вярчэнні ротара-магніта ў вітках статара, які (абкружаць) яго, (з'яўляцца) электрычны ток. (Застацца) толькі «зняць» напружанне з абмотак і (перадаваць) электраэнергію знешнім спажыўцам. Адак за ўяўнай прастатой гэтага апісання канструкцыі энергаблока (хавацца) вялікая колькасць выпрацоўваючых, кантралюючых, кіруючых установак, прыбораў, механізмаў, якія дакладна, прадумана і эфектыўна аб'яднаны ў адзіны энергетычны ланцужок (“Полымя”).

Параўнанне цеплавой і атамнай станцыі

Цеплавыя электрастанцыі, якія (працаваць) на арганічным паліве, (выкідаць) ў наваколле вялікую колькасць таксічных рэчываў – вокісаў серы і азоту, якія не толькі (магчы) выклікаць захворванні верхніх дыхальных шляхоў, але і (выпадаць) пасля на вялікіх тэрыторыях шкоднымі кіслотнымі дажджамі, а таксама дробнадысперсны лятучы попел, які (мець) прыродныя радыенукліды і цяжкія металы (нікель, хром, кадмій), якія (магчы) выклікаць анкалагічныя захворванні. Падчас работы вугальнай электрастанцыі ў атмасферу (трапляць) у 2, 5 разы болей радыенуклідаў, чым ад АЭС той самай магутнасці.

Параўнальная ацэнка магчымай шкоды для здароўя чалавека, нанесенай ў выніку работы электрастанцыі на ядзерным і вугальным паліве, (паказваць), што шкода здароўю ад выкідаў ЦЭС у сярэднім у 500-700 разоў вышэйшая за выкіды АЭС, якая нармальна (функцыянаваць). Прычына гэтага – у нашмат небяспечным уздзеянні хімічных канцэрагенаў, якія (утварацца) ў час работы цеплавых электрастанцый (ЦЭС), уключаючы і попел арганічнага паліва. Вынікі атрыманы пасля доўгатэрміновых даследаванняў захворванняў і смяротнасці насельніцтва, што (жыць) у рэгіёнах, дзе даўно (дзейнічаць) ЦЭС і АЭС аднолькавай магутнасці. Акрамя таго, вынікі гэтых даследаванняў (сведчыць), што дадатковая колькасць выпадкаў смерці ад раку для АЭС складае 0, 5, тады як для звычайнай і, здавалася б, звыклай і небяспечнай цеплавой электрастанцыі – 200! «Хвасты» выкідаў ЦЭС (распаўсюджвацца) на сотні кіламетраў у адрозненне ад выкідаў АЭС – проста таму, што аксіды і попел, якія (выкідацца), досыць лёгкія. Так што цяжка знайсці тэрыторыю, куды не (дабірацца) дым ЦЭС.

Тут выкарыстаны некаторыя ўмоўныя адзінкі. Аднак параўнанне (паказваць), што атамная станцыя, якая нармальна (працаваць), не (ствараць) ніякай сур'ёзнай рызыкі для здароўя насельніцтва, якое (жыць) паблізу.

Выснова: правільна спраектаваная, якасна пабудаваная атамная станцыя, якую (эксплуатаваць) належным чынам, (з'яляцца) надзейнай і бяспечнай вытворцай электраэнергіі. Пры гэтым АЭС (выкідаць) ў навакольнае асяроддзе іакую малую колькасць радыяцыі, што яе ўздзеянне на чалавека і прыроду не магчыма (выяўляць) (“Полымя”).

3. Дзеясловы закончанага трывання замяніце дзеясловамі незакончанага трывання, растлумачце правапіс суфіксаў дзеясловаў. Назавіце дзеясловы, у якіх адбываецца чаргаванне гукаў у дзеяслоўнай аснове.

Даказаць, пераадолець, наведаць, папярэдзіць, атрымаць, выкарыстаць, рашыць, параўнаць, замяніць, абвадніць, абсталяваць, аб'яднаць, адыграць, распытаць, абмяняць, перакаць, прастудзіць, вывесіць, затраціць, зацікавіць, абламаць, праіграць, выканаць.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: