Займеннік

1. Асаблівасцю асабовых займеннікаў я, мы, ты, вы з'яўляецца тое, што яны ва ўскосных склонах маюць суплетыўныя асновы, г.зн. іншыя ў параўнанні з асновамі назоўнага склону: мяне, цябе, нас, вас; мне, табе, нам, вам; (пры) мне, табе, нас, вас.

2. Зваротны займеннік сябе скланяецца як займеннік ты, але не мае формы назоўнага склону ў Р. і В. склонах пішам займеннік сябе, у Д., М. – сабе, Т. – сабой (ою).

3. Пры скланенні займеннікаў сам (сама, само) націск падае на канчатак, самы – на аснову: самога, самому; самага, самаму.

4. Праз злучок пішцца займеннікі з часткамі абы- і небудзь-: абы-як, куды-небудзь.

5. У Н. склоне множнага ліку займеннікі мой (мая, мае), твой (твая, твае), свой (свая, свае) маюць канчатак е: мае доследы, твае справы, свае адкрыцці.

6. Займеннікі свой, наш, ваш у родным склоне адзіночнага ліку жаночага роду побач з формай сваёй, нашай, вашай маюць і менш пашыраную – свае, нашае, вашае.

7. Для абазначэння прыналежнасці прадмета 3-й асобе ўжываюцца займеннікі яго, яе. іх. Формы ягоны, ягоная, іхні, якія часам сустракаюцца ў гутарковым маўленні і мастацкіх творах, не адпавядаюць марфалагічным нормам беларускай літаратурнай мовы.

8. Пры скланенні адмоўных займеннікаў ніхто, нішто націск падае на першы галосны канчатка: нікога, нічога. У займенніку ніякі (ніякая, ніякае, ніякія) ва ўсіх склонавых формах націск захоўваецца на аснове: ніякага, ніякаму.

9. У няпэўных займенніках нехта, нешта, нечы, нейкі ва ўсіх склонах націск падае на прыстаўку -не: некага, некаму; займеннік некаторы захоўвае націск на апошнім складзе асновы: некаторага, некатораму, некаторым.

10. Большасць займеннікаў дапасуецца да назоўнікаў і скланяецца на ўзор прыметнікаў.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: