Заданні

1. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Вызначце склон зваротнага займенніка сябе.

«У природы нет плохой погоды. Каждая погода – благодать»… Той, хто метэаралагічныя выкрунтасы зведаў на с…бе, з крылатай фразай з папулярнага кінафільма наўрад ці пагодзіцца. Нічога с…бе «благодать» калі з першым жа паніжэннем ртутнага слупка пачынаеш літаральна развальвацца на часткі. Не адчуць на с…бе збою біярытмаў практычна немагчыма.

Засцерагчы с..бе ад “шкоднага” надвор’я, на жаль, немагчыма. Але вось аблегчыць с..бе жыццё ў складаны для вас перыяд па сілах кожнаму. Для таго, каб падтрымаць с…бе ў няўстойлівы сезон, замест звычайнай піце травяную гарбату праз 15-20 хвілін пасля яды. А на вячэру прыгатуйце с..бе дэсерт са шклянкі цёплага малака, яечнага жаўтка, цукруу і выпіце, пакуль не астыў (газета “Звязда”).

2. Складзіце сказы з займеннікам сябе і прыназоўнікамі пад, перад, аб, ад, пры, у, за, каля, дзеля.

3. Запішыце словазлучэнні, паставіўшы займеннікі, запісаныя ў дужках, у патрэбным ліку і склоне.

Удзячны (ты), недалёка ад (мая) вёска, пагаварыць з (хто-небудзь), убачылі (усе) нас, рад сустрэчы з (яна), несці на (сябе), жартаваць (ён), ажаніцца (яна), прабачыць (я), не сустрэць (ніхто), зразумець (яны) словы, вітаць (ты), узяць (свой) дакументы, камандаваць (мы), знаходзіцца каля (самы) бераг.

4. Прачытайце тэкст. Вызначце асноўную думку. Выпішыце займеннікі, вызначце іх разрад.

Ці думаем мы пра глабальныя праблемы сучаснасці, пра тое, як пасля нас будуць жыць нашчадкі? Магчыма, нам дастаткова і сённяшніх дробных клопатаў, якімі напоўнена жыццё?

І сапраўды, такія пытанні хвалююць нас нячаста. Імклівае XXI стагоддзе часу для філасофскіх разважанняў не пакідае. Пастаянна кудысьці спяшаемся, бяжым, мітусімся, захлынаемся ў бязмежным акіяне інфармыцыі. А між тым, душа чалавека даўно просіць спакою, дабрыні, пяшчоты, спачування…

“Экалогія душы” – так назвалі выставу сваіх работ беларускія мастакі, удзельнікі творчага аб’яднання “Арцель”. Іх палотны – своесаблівае запрашэнне да роздуму над сучасным жыццём. “У тэхнакратычны век нам не хапае духоўнасці” – вось галоўная думка, з якой аўтары звяртаюцца да гледачоў. Сёння многа гаворым пра стан навакольнага асяроддзя, экалагічныя праблемы горада, вёскі і вельмі мала – пра духоўны стан чалавека. Але ж ад таго, як мы сябе адчуваем у гэтым свеце, залежыць існаванне ўсяго жывога на зямлі. Экалогія душы – паняцце, якое паступова ўваходзіць у нашу рэчаіснасць, прыносіць разуменне, што душу і сапраўды трэба лячыць. “Як?” – адказ на гэта пытанне мастакі “Арцелі” прапануюць знайсці разам.

Вярнуць чалавеку гармонію з сабой, з навакольным светам – вось, пэўна, той шлях, па якім наканавана ісці. Кожны мастак імкнуўся данесці сваё разуменне гармоніі. Для некага яе ўвасабленне – чыстыя, безабаронныя дзеці, хтосьці бачыць дасканаласць у сціплых пейзажах, някідкіх колерах прыроды, камусьці мрояцца казачныя сюжэты. У любым выпадку, карціны і сапраўды настройваюць на філасофскі лад, прымушаюць сцішваць думкі, пакідаць на час дробязныя, мітуслівыя клопаты.

Без любові, спачування, чалавечнасці не выжыць ні нам, ні прыродзе. Гэта не заклік, з якім звяртаюцца творцы да сучаснікаў. Гэта напамін пра каштоўнасці, вартасць якіх не падуладная часу. Вылечыць свае душы можам толькі мы самі. Калі сярод будзённых праблем будзем знаходзіць час, каб проста слухаць адзін аднаго і шчыра захапляцца прыгажосцю навакольнага свету (І. Драбышэўская “С природой”).

Дзеяслоў

Лік Асоба I спражэнне II спражэнне
канчаткі прыклады канчаткі прыклады
Адзіночны 1-я -у(-ю) берагу, будую, ствараю -у(-ю) гавару, сплю, адрозню
2-я -еш(-эш, -аш) беражэш, будуеш, ствараеш -іш(-ыш) гаворыш, спіш, адрозніш
3-я -е(-э, -а) беражэ, будуе, стварае -іць(-ыць) гаворыць, сніць, адрозніць
Множны 1-я -ём(-ем, -ом, -ам) беражом, будуем, ствараем -ім(-ым) гаворым, спім, адрознім
2-я -еце(-яце, -аце) беражаце, будуеце, ствараеце -іце(-ыце) гаворыце, сніце, адрозніце
3-я -уць(-юць) берагуць, будуюць, ствараюць -аць(-яць) гавораць, спяць, адрозняць

ЗВЯРНІ ЎВАГУ:

· Часта дапускаюцца памылкі пры ўжыванні дзеясловаў 2-й асобы множнага ліку. Трэба памятаць, што націск ў дзеясловах 2-й асобы множнага ліку падае на аснову, або на апошні склад канчатка: знойдзеце, несяце. Праверыць сябе можна па форме 2-й асобы адзіночнага ліку: ты рыхтуеш – вы рыхтуеце; ты тчэш – вы тчаце.

· Да дзеясловаў II спражэння варта адносіць дзеясловы на -іць, -ыць, дзе -ы-, -і- суфікс: насіць, смажыць; дзеясловы на -эць (-ець), калі э (е) не захоўваецца ў 1-й асобе адзіночнага ліку (ненавідзець – ненавіджу, глядзець – гляджу); асобныя дзеясловы на -аць: гнаць, спаць, спаць, баяцца, залежаць і ўсе вытворныя ад іх.

· Да I спражэння належаць аднаскладовыя дзеясловы тыпу біць, ліць, віць, шыць; дзеясловы з націскнымі канчаткамі: маляваць – малюю, малюеш, малюеце.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: