Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы

1.1.Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў

Ад пакалення да пакалення кожны народ замацоўвае ў слове сваё бачанне свету, свой вопыт яго пазнання. У бясконца працяглай гiсторыi чалавецтва праходзiць тры галоўныя эпохi – дзiкунства, варварства, цывiлiзацыя. Перыяд дзiкунства – пара, галоўным чынам, прысваення дарункаў прыроды. Шукаючы гэтыя дарункi, людзi вымаўляюць пэўныя гукi.

У перыяд варварства чалавек адкрывае агонь, рыхтуе ежу, iдзе прыручэнне жывёлы, акультурванне раслiн. Пачынаюць утварацца сем’i – муж, жонка, дзецi. Дасягненнi вышэйшай ступенi варварства – жалезныя прылады працы, зброя, вопратка, сталы занятак. А гэта ўжо былi першыя прыметы цывiлiзацыi, i асноўным сярод iх становiцца мова, неабходнасць гаварэння.

На зямным шары жыве каля 2000 розных народаў, а моў налічваецца да 3000, пры гэтым розныя народы могуць гаварыць на адной мове. У залежнасцi ад находжання, наяўнасцi цi адсутнасцi рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя i няроднасныя. Сярод роднасных моў вылучаюцца моўныя сем’i, групы i падгрупы.

Паводле тэорыi iндаеўрапейскай расы, практычна ўсе еўрапейскiя i многiя азiяцкiя народы маюць адну прарадзiму, а iх мовы ўзыходзяць ад адзiнай мовы – крынiцы, якую прынята называць “агульнаiндаеўрапейскай” цi “iндаеўрапейскай прамовай”. Вучоныя не прыйшлi да адзiнай думкi, дзе i калi iснавала гэтая мова. Iснуе шэраг гiпотэз наконт прарадзiмы iндаеўрапейцаў. Адны даследчыкi лiчаць, што першапачаткова, прыкладна ў IV-III тысячаггоддзi да н.э. яны займалi прастору ад Дона i Паўночнага Каўказа да Дуная. Адсюль iндаеўрапейцы пайшлi ў Еўропу, Сярэднюю Азiю i праз Каўказ на Блiзкi Ўсход i ў Iндыю. Згодна з iншымi гiпотэзамi iндаеўрапейская моўная супольнасць узнiкла на Блiзкiм Усходзе або ў Iндыi i адтуль рушыла на ўсход i захад. Выказваецца таксама меркаванне, што прарадзiмай iндаеўрапейцаў магла быць тэрыторыя ад Урала да Каспiйскага мора.

Праiснаваўшы некалькi тысячагоддзяў, iндаеўрапейская моўная супольнасць распалася, i на аснове яе дыялектаў пачалi складвацца розныя мовы (германскiя, раманскiя, славянскiя i iншыя). Мовы, якiя паходзяць ад агульнаiндаеўрапейскай, з’яўляюцца роднаснымi, i на гэтай падставе iх аб’ядноўваюць у адну моўную сям’ю – iндаеўрапейскую.

Iндаеўрапейскiя мовы – самая вялiкая ў свеце моўная сям’я. У наш час амаль кожны другi чалавек гаворыць на мове iндаеўрапейскага паходжання. Ужо пазней вучоныя пачалi заўважаць, што асобныя мовы Еўропы вельмi падобныя адна на другую. Па ступенi роднасцi iндаеўрапейская сям’я падзяляецца на асобныя групы моў.

Вучоныя налiчваюць 16 моўных груп iндаеўрапейская сям’i: германская група (нямецкая, англiйская, iсландская, шведская, дацкая i iншыя мовы), раманская (французская, iспанская, iтальянская, партугальская, румынская, малдаўская i iншыя, мёртвая – лацiнская), кельцкая (iрландская, шатландская, гэльская, брэтонская i iншыя), балтыйская (лiтоўская, латышская, а таксама мёртвыя мовы – пруская i яцвяжская), iранская (персiдская, таджыкская, курдская i iншыя, мертвая – авестыйская, старажытнаперсiдская), iндыйская цi iндаарыйская (хiндзi, урду, бенгалi i iншыя, а таксама мёртвыя – ведыйская, санскрыт) i iншыя.

Беларуская мова належыць да славянскай групы моў iндаеўрапейскай сям’i. Разам з рускай і ўкраінскай мовамі яна ўваходзіць у склад усходнеславянскай падгрупы.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: